разьдзел "Беларускі Архіў" Гэты разьдзел бібліятэкі зьмяшчае арыгінальныя тэксты і пераклады манаграфіяў, канфэрэнцыйных спавешчаньняў і навуковых артыкулаў прадстаўнікоў беларускай эміграцыі, а таксама эмігрантаў зь іншых краінаў рэгіёну і заходніх аўтараў датычна беларускай праблематыкі, што рабіліся ці пісаліся ў той час, калі Беларусь знаходзілася ў складзе Савецкага Саюзу. У разьдзеле таксама прадстаўленыя матэрыялы, якія апісваюць жыцьцё ў Савецкай Беларусі. назва: |
Смиловицкий Леонид. Цензура в БССР: послевоенные годы (1944–1956 гг.). Иерусалим, 2015. 360 с., 32 с. илл. | інфа: |
2015-12-28 15:33:04 | PDF | 4529 kb | апісаньне: |
Кніга прысвечана гісторыі цэнзуры на прыкладзе Беларускай ССР пасля вызвалення рэспублікі ад нямецкай акупацыі летам 1944 і да развянчання культу асобы І.В. Сталіна ў 1956 г. Цэнзура ў БССР ўвабрала ў сябе асноўныя рысы савецкай эпохі. У манаграфіі раскрыты формы, метады і характэрныя асаблівасці цэнзуры (ідэалагічнай, дзяржаўнай, ваеннай, гаспадарчай і ведамаснай) паказаная спецыфіка працы ўпаўнаважаных Галоўнага ўпраўлення па справах літаратуры і выдавецтваў ПРЫ Савеце Міністраў БССР, якія дзейнічалі ў цесным узаемадзеянні з ЦК Кампартыі Беларусі і міністэрствам дзяржаўнай бяспекі , Матэрыялам для гэтага даследавання паслужылі галоўным чынам архіўныя дакументы, дапоўненыя звесткамі, запазычанымі ў навуковых і папулярных выданнях, статыстычных зборніках. Іх ўзбагацілі ўспаміны былых супрацоўнікаў цэнзуры і сродкаў масавай інфармацыі, друкарняў і выдавецтваў, журналістаў, пісьменнікаў і мастакоў, якія сутыкаліся з працай Галоўліту БССР. У манаграфіі прадстаўлена калекцыя рэдкіх дакументаў і фатаграфіі кіраўнікоў беларускай цэнзуры, прыводзяцца шырокія забаронныя спісы твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, навуковых прац з тлумачэннем матываў іх забаронаў. Робіцца выснова аб тым, што без ўсёахопнай цэнзуры існаванне савецкай дзяржавы як сістэмы гвалтоўнага падаўлення асобы і грамадства было немагчыма. Кніга прызначана ўсім, хто цікавіцца савецкай гісторыяй і гісторыяй Беларусі. | |
|
назва: |
Віктар Сукеньніцкі / Wiktor Sukiennicki – Сталін і “незалежнасьць” Беларусі / Stalin and Byelorussia’s “Independence” | інфа: |
2011-05-22 15:45:24 | PDF | 261 kb | апісаньне: |
Артыкул вядомага прафэсара Віленскага ўнівэрсытэта імя Сьцяпана Баторыя, а па вайне актыўнага дзеяча польскай эміграцыі, які выкладаў ва ўнівэрсытэтах Оксфарду (Вялікабрытанія) і Стэнфарду (ЗША), прысьвечаны аналізу ролі Сталіна ў абвяшчэньні БССР. Пераклад зроблены з ласкавай згоды рэдакцыі часопісу “The Polish Review” на падставе арыгінальнага артыкулу: Wiktor Sukiennicki, Stalin and Byelorussia's "Independence", in: The Polish Review, Vol. X, No. 4, Autumn 1965, pp. 84-107. | |
|
назва: |
Раман Шпарлюк / Roman Szporluk - Прэса ў Беларусі / The Press in Belorussia | інфа: |
2011-03-24 02:50:46 | PDF | 146 kb | апісаньне: |
Артыкулу прафэсара Рамана Шпарлюка, прысьвечаны аналізу прэсы ў БССР за пэрыяд з 1955 да 1965 году, надрукаваны ў часопісе Soviet Studies у красавіку 1967 году. Пераклад зроблены з ласкавай згоды аўтара і дазволу выдавецтва Taylor & Francis Ltd на падставе арыгінальнага артыкулу: Roman Szporluk, The Press in Belorussia, 1955-65, in: Soviet Studies, Vol. 18, No. 4 (Apr., 1967), pp. 482-493, © University of Glasgow. | |
|
назва: |
Уладзімер Бортнік / Wladimir Bortnik - Беларусь / Weissruthenien | інфа: |
2010-12-08 23:57:50 | PDF | 115 kb | апісаньне: |
Спавешчаньне журналіста Ўладзімера Бортніка на Канфэрэнцыі „Völker in Ketten: Nichtrussen in der Sowjetunion“ (Народы ў ланцугах: нерасейскія народы ў Савецкім Саюзе), што адбылася з 13 да 15 студзеня 1978 году ў Люцэрне і была прысьвечаная прыгнёту нерасейскіх народаў Савецкага Саюзу. | |
|
|