пра нас | кантакты | для аўтараў | навіны | падзеі | права | эканоміка | паліталёгія | іншыя навукі | бібліятэка | рассылка

Чэрвень 26, 2017             галоўная старонка

EnglishBelorussian

пошук

 паліталёгія

2015-03-19

Сяргей Далгаполаў: Збліжэнне Беларусі і ЕС ужо ажыццяўляецца ў эканамічнай сферы

Цягам першай паловы 2015 г. Латвія старшынствуе ў Радзе Еўрапейскага Саюзу. Адным з прыярытэтных напрамкаў латвійскага старшынства ёсць падтрымка актыўнай ролі ЕС на міжнароднай арэне ва ўмовах, у тым ліку ў рэгіёне Усходняга партнёрства. Ключавым у гэты сэнсе ёсць 4-ы Саміт Усходняга партнёрства, які адбудзецца ў траўні 2015 г. ў Рызе. Пра ролю старшынства ў Радзе ЕС і значэнне рэгіёну Усходняга партнёрства ў латвійскай знешняй палітыцы часопіс Belarusian Review размаўляе з дэпутатам Латвійскага Сейму Сяргеем Далгаполавым (фракцыя “Згода”).

больш дэталяў

 

2014-08-12

Леанід Лыч: без сваёй мовы народ не стварае нічога арыгінальнага

Моўная палітыка ў Беларусі, роля беларускай мовы ў грамадстве і статус рускай мовы як дзяржаўнай у Беларусі дагэтуль выклікаюць шматлікія дыскусіі. Сваімі думкамі на гэты конт з чытачамі “Belarusian Review” дзеліцца доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Лыч, аўтар шматлікіх манаграфіяў пра гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку і міжнацыянальныя адносіны ў Беларусі.

больш дэталяў

 

2014-07-06

а. Аляксандар Надсан: Беларусы павінны ісьці да Бога сваёй дарогай і на сваёй роднай мове

Апошнім часам даволі шмат гаворыцца пра Расейскую праваслаўную царкву як аднаго з увасабляльнікаў у жыцьцё канцэпцыі тзв. “русского мира”, да якога залічваецца і Беларусь. Пра наступствы такога “палітычнага праваслаўя” і ролю Каталіцкай царквы ўсходняга абраду (уніяцкай) ў Беларусі часопіс Belarusian Review размаўляе з а. Аляксандрам Надсанам, апостальскім візытатарам для беларусаў-каталікоў усходняга абраду ў замежжы.

больш дэталяў

 

2013-12-26

Беларусь і візавая лібэралізацыя

28-29 лістапада 2013 г. ў Вільні адбыўся чарговы трэці саміт “Усходняга партнёрства”. У кантэксьце адносінаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам галоўным вынікам саміту можна лічыць заяву міністра замежных справаў Беларусі Ўладзіміра Макея аб гатовасьці Беларусі жаданьне пачаць перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму з краінамі Эўразьвязу. Часопіс Belarusian Review зьвярнуўся да вядомага беларускага палітолага Паўла Усава з просьбай пракаментаваць гэтыя заявы кіраўніка беларускага МЗС.

больш дэталяў

 

2013-08-16

Павел Усаў: Лукашэнка – гэта Астап Бэндэр у палітычных адносінах з ЕС

У лістападзе 2013 г. ў Вільні мае адбыцца чарговы трэці саміт “Усходняга партнёрства”. Хіба што цягам усяго існавання гэтай праграмы Беларусь ёсць яе аўтсайдэрам, а дачыненні Беларусі з ЕС пры наяўнасці вялізнага патэнцыялу можна акрэсліць як “халодны мір”. Часопіс Belarusian Review звярнуўся да вядомага беларускага палітолага Паўла Усава з просьбай пракаментаваць стасункі Беларусі з ЕС у кантэксце маючага адбыцца саміту і магчымых яго вынікаў.

больш дэталяў

 

2013-06-21

Сучасны "заходнерусізм" на Беларусі поўнасцю адмаўляе выкарыстанне беларускай мовы ў публічнай прасторы

“Аднаўленне” заходнерускай гістарыяграфічнай школы і ідэалагічнай плыні на Беларусі з сярэдзіны 90-х гадоў мінулага ўжо стагоддзя сталася дастаткова спецыфічнай з'явай ў “нашай” частцы Еўропы. “Гібрыдныя” ідэалогіі падобнага кшталту, якія былі дастаткова характэрныя для народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў большасці выпадкаў перасталі існаваць ці поўнасцю трансфармаваліся пад канец ХІХ ці ўжо ў ХХ ст.

больш дэталяў

 

2013-06-20

Кожны народ можа найпаўней выявіць сябе толькі ў форме нацыянальнай дзяржавы

Прызначэнне на пасаду прадстаўніка Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый не было для мяне запланаваным паваротам лёсу. Наадварот, гэта была поўная нечаканасць. У савецкім грамадстве ў тыя часы пачаліся працэсы дэмакратызацыі. У Беларусі абудзіліся новыя інтэлектуальныя сілы, з’явіліся новыя грамадскія арганізацыі. Я, як кіраўнік дзяржтэлерадыё, лічыў сваім абавязкам інфармаваць пра гэтыя працэсы і дыскусіі ў нашых праграмах. Гэта выклікала вялікія прэтэнзіі з боку тагачасных ідэалагічных кіраўнікоў. Паводле іх, нельга было даваць слова Пазьняку і наогул гаварыць пра падзеі, якія выбіваліся са звыклага рэчышча савецкай штодзённасці.

больш дэталяў

 

2013-02-28

Уладзімір Барадач: сёння пытанне стаіць аб вяртанні нашага народа да гістарычных каштоўнасцяў

Аналіз дзейнасці розных апазіцыйных палітычных сілаў у Беларусі наўрад ці дае шмат прычынаў для аптымізму наконт іх здольнасці прыцягнуць на свой бок патэнцыял пратэстнага электарату. У інтэрв'ю для часопісу Belarusian Review сваё бачанне цяперашняй сітуацыі ў Беларусі выказвае старшыня аргкамітэту “Рады Нацыянальнага Адраджэння” Уладзімір Барадач.

больш дэталяў

 

2013-02-16

Зразумець Каліноўскага…

Вакол Кастуся Каліноўскага зараз шмат спрэчак. Ангажаваныя ў нацыянальны дыскурс інтэлектуалы абураюцца, што асобныя прыдворныя гісторыкі не лічаць  кіраўніка антыцарскім паўстаннем 1863 г. у Беларусі нацыянальным героям. Але важна не толькі паказваць абсурднасць поглядаў абсалютна ангажаваных у расійскую традыцыю асобаў на беларускую гісторыю. Важна і самім беларусам зразумець Каліноўскага. А зразумець Каліноўскага, значыць зразумець гісторыю Беларусі ХІХ ст., значыць стаць патрыётамі Беларусі. Толькі, каб зразумець Каліноўскага і яго эпоху, трэба паглядзець на тое далёкае мінулае вачыма нашага героя.

больш дэталяў

 

2012-12-03

Якая беларуская меншасць у Польшчы патрэбная афіцыйнаму Мінску?

Нядаўнія адмовы з выдачай візаў для ўезду ў Беларусь актыўным дзеячам беларускай меншасці ў Польшчы Алене Глагоўскай і Яўгену Вапу, здавалася б, мелі шэраговае значэнне, бо кожная дзяржава мае права самастойна вырашаць, каго ўпускаць на сваю тэрыторыю. Аднак, у шырэйшым кантэксце палітыкі беларускіх уладаў датычна суайчыннікаў замяжой і сітуацыі беларускай меншасці ў Польшчы гэтыя адмовы маюць істотнае значэнне.

больш дэталяў

 

2012-11-25

Віленскі мемарандум, што далей?

Стварэнне агульнай платформы, якая б спрыяла аб’яднанню беларускай апазіцыі, як унутры краіны, так і за мяжой, выпрацоўка адзінай стратэгіі барацьбы з рэжымам, з’яўляецца найважнейшай задачай. Па-сутнасці, гэтая задача – роўная ўсталяванню дэмакратычнага рэжыму ў Беларусі. Без аб’яднання ўсіх апазіцыйных сілаў немагчымыя змены ў Беларусі, а без прыходу да ўлады дэмакратычнага кіраўніцтва, немагчыма захаваць суверэнітэт краіны. Гэта палітычная праўда, якая відавочная для ўсіх тых, хто мае дачыненне да палітыкі ў Беларусі.

больш дэталяў

 

2012-11-16

У зачараваным коле радыкалізму: з нагоды пераследу гістарычных выданняў у Беларусі

Падзеі вакол гістарычнага часопіса "Arche", а таксама вакол "Гродназнаўства", фактычна, адлюстроўваюць барацьбу двух праектаў – якой быць Беларусі. Інтэлектуалы, згрупаваныя ў недзяржаўныя грамадскія структуры, прэзэнтуюць Беларусь еўрапейскую, у той час як кіраўнік дзяржавы і ўся яго світа бачаць Беларусь еўразійскай.

больш дэталяў

 

2012-09-26

Беларусь: пачаткі адраджэньня

Перад тым, як у пачатку 1992 г. прэзыдэнт Джордж Г. У. Буш прызначыў мяне на пасаду першага амбасадара ЗША ў Беларусі, я ўжо пару разоў быў у былым Савецкім Саюзе. Першы раз я быў у краіне як дактарант  у 1964 г., а другі – як дыплямат-пачатковец пры амбасадзе ЗША ў Маскве ад 1972 да 1975 г.  У канцы 1970 гадоў мяне прызначылі ў Кіеў, каб ачоліць групу, што займалася адкрыцьцём там кансуляту ЗША. У чэрвені 1972 мне ўпершыню давялося сустрэцца з тагачаснай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай – я зь сямьёй ехаў у Маскву з майго папярэдняга прызначэньня ў Нямеччыне. Мы праехалі праз усю Беларусь – ад Берасьця на захадзе да Воршы на ўсходзе. Шаша зь Берасьця да Масквы была тады адной зь нешматлікіх дарогаў, якой было дазволена карыстацца замежнікам.

больш дэталяў

 

2012-09-10

Восеньскае абвастрэнне

Падзеі шасцігадовай даўніны, якія атрымалі нечаканы працяг у самым канцы жніўня, спрычыніліся да сапраўднай электроннай вайны паміж Арменіяй і Азербайджанам. Але, пра ўсё па парадку.

больш дэталяў

 

2012-08-26

Уладзімір Барадач: у Беларусі існуе велізарны пратэстны патэнцыял

Апошнія падзеі як у Беларусі, так і вакол яе, выклікаюць шмат розных, часам супярэчлівых ацэнак. У інтэрвію для часопісу Belarusian Review сваё бачанне цяперашняй сітуацыі ў Беларусі і развіцця падзеяў у краіне выказвае старшыня аргкамітэту “Рады Нацыянальнага Адраджэння” Уладзімір Барадач.

больш дэталяў

 

2012-08-20

Лукашэнку патрэбны салдат, а не дыпламат

Рашэнне Аляксандра Лукашэнкі аб прызначэнні Ўладзіміра Макея на пасаду міністра замежных справаў азначае змену агульнай знешнепалітычнай стратэгіі Мінску на міжнароднай арэне і перш за ўсе – ў дачыненні да Захаду. Нягледзячы на тое, што Макей атрымаў адукацыю дыпламата, і прапрацаваў у гэтай галіне пэўны час, ён – найперш адміністратар і якасны выканаўца загадаў Лукашэнкі, чалавек, які ў самой Беларусі спрычыніўся да пашырэння адміністрацыйна-палітычнага кантролю. І ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо інакш ён не змог бы пратрымацца на “палітычным алімпе” Беларусі.

больш дэталяў

 

2012-05-09

Штэфан Лібіх: адкрыццё дзвярэй для беларусаў будзе вялізнай дапамогай з нямецкага боку

Адносіны паміж Беларуссю і ЕС дасягнулі найніжэйшай кропкі за ўсю сваю гісторыю напрыканцы лютага 2012 году, калі краіны Еўпейскага Саюзу адклікалі сваіх амбасадараў з Мінску. Уласна развіццё ўсёй гэтай сітуацыі выразна паказала, што ранейшая стратэгія ЕС адносна Беларусі не мела поспеху і патрабуе істотнага перагляду. Фактам ёсць тое, што ЕС мусіць мець справу з аўтарытарным палітычным рэжымам на чале з Лукашэнкам, які, нягледзячы на значныя эканамічныя цяжкасці ў дзяржаве, дагэтуль мае высокую ступень папулярнасці сярод беларускіх грамадзянаў. Пашырэнне чорных спісаў беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, якім забаронены ўезд у ЕС, мэтавыя эканамічныя санкцыі і будучыя перспектывы рамак дыялогу паміж Беларуссю і ЕС выклікаюць розныя меркаванні як у беларускім грамадстве, так і сярод замежных палітыкаў і аналітыкаў. Часопіс “Belarusian Review” звярнуўся да Штэфана Лібіха, які прадстаўляе партыю Левіцы (Die Linke) ў камітэце па замежных справах нямецкага Бундэстагу, з просьбай выказаць сваё бачанне цяперашняга развіцця адносінаў паміж Беларуссю і ЕС, а таксама той ролі, якая ў іх належыць Нямеччыне.

больш дэталяў

 

2012-04-25

Царква і палітыка ў Беларусі

Адным з найбольш распаўсюджаных сцверджанняў, якія выказваюць прадстаўнікі як праваслаўнай, так і каталіцкай цэркваў, ёсць наступнае: “царква знаходзіцца па-за палітыкай і палітыкай не займаецца”. Канешне, далёка не заўсёды гэткі падыход рэалізуецца на практыцы, але нават калі царква заўсёды і паўсюдна будзе прытрымлівацца гэтага прынцыпу, гэта зусім не азначае, што кіроўныя эліты перастануць выкарыстоўваць царкву ў палітычных мэтах. Асабліва калі царкве даводзіцца існаваць ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму, дзе кожны сацыяльны інстытут можа функцыянаваць толькі ў тым выпадку, калі падпарадкоўваецца ці, прынамсі, не супрацьстаіць інтарэсам улады. Па сутнасці, нават маўчанне царквы ў справе істотных палітычных пытанняў ці падзеяў ужо ёсць палітыкай.

больш дэталяў

 

2012-03-04

Аляксандр Лагвінец: Крамлю патрэбны зручны і прадказальны кліент у Беларусі

Вынікі выбараў у Расеі былі больш чым прадказальнымі. Вяртаньне Ўладзіміра Пуціна на пасаду прэзыдэнта пасьля чатырохгадовага перапынку ў пэўным сэнсе ёсьць бюракратычнай фармальнасьцю. Самы ўплывовы палітык Расеі цягам прэзыдэнцтва Дзьмітрыя Мядзьведзева адгэтуль ізноў ёсьць першай асобай Расеі.

больш дэталяў

 

2012-02-29

Павел Усаў: пры ўмове стварэньня Эўразійскага Зьвязу Беларусь яшчэ на некалькі гадоў страціць магчымасьць стаць дэмакратычнай эўрапейскай дзяржавай

Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі так ці інакш закранаюць беларускую дзяржаву і грамадзтва. Шчыльныя эканамічныя і палітычныя сувязі паміж дзьвюма краінамі выглядаюць сваістым мэзальянсам. Апошнім часам назіраецца тэндэнцыя павелічэньня ўплыву Расеі на Беларусь як ў палітычнай (улічваючы напружаныя стасункі з заходнімі краінамі), так і ў эканамічнай (штораз мацнейшая і ўсё менш прыхаваная экспансія расейскага бізнэсу ў Беларусь) сфэры. Хоць вынік выбараў у Расеі ёсьць даволі прадказальным, у сьвеце перадвыбарчай рэторыкі Ўладзіміра Пуціна можна казаць пра тое, што афіцыйны Крэмль возьме курс на далейшае паглыбленьне інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Рэалізацыя такой палітыкі наўпростава тычыцца Беларусі і яе інтарэсаў.

больш дэталяў

 

2011-12-13

Вобраз Беларусі і беларусаў у прамовах Прэзідэнта

Пачатак 2000-х гг. адзначыўся ў Беларусі як перыяд асэнсавання неабходнасці вызначэння нацыянальнай ідэнтычнасці і ўсведамлення таго, кім ёсць мы, беларусы. Такі трохі запознены зварот да гэтай праблематыкі можа быць патлумачаны тым, што перыяд з 1994 (1996) гадоў быў цалкам нацэлены на вырашэнне эканамічных праблем, станаўлення на ногі і фактычна фармавання незалежнай дзяржавы (у інстытуцыянальным сэнсе).

больш дэталяў

 

2011-09-30

Захар Шыбека: Занядбалы сучасны стан беларускай мовы – гэта вельмі моцны сігнал небяспекі для ўсяго беларускага народа.

Апошнім часам у беларускім грамадстве ўсё болей гаворыцца аб нацыянальнай ідэнтычнасці, а беларускія ўлады шмат кажуць пра неабходнасць павелічэння колькасці замежных турыстаў у Беларусі. Гэтыя два чыннікі ёсць узаемазвязанымі, бо менавіта ад таго, што з гістарычнай спадчыны нашай краіны паказваецца замежнікам і як гэта робіцца, залежыць іх успрыняцце Беларусі. Важнай акалічнасцю з’яўляецца тут і пытанне мовы, якое ва ўмовах існага ў Беларусі рэальнага білінгвізму можа быць візуальнай праявай адметнасці Беларусі. Якую ролю можа адыграць мова для самаідэнтыфікацыі беларусаў і прэзентацыі Беларусі навонкі і як наагул прадставіць нашу краіну замежным турыстам? Свае меркаванні на гэты конт выказвае прафесар Захар Шыбека – вядомы гісторык і эксперт-урбаніст.

больш дэталяў

 

2011-09-24

Дэвід Марплз: на маю думку, у ЭЗ існуе значная падтрымка таго, каб ўважаць Беларусь часткай расейскай “сфэры інтарэсаў

Беларускія даследаваньні на Захадзе заўсёды заставаліся ў цені расейскіх, польскіх ці ўкраінскіх студыяў. Вось чаму колькасьць кнігаў і артыкулаў пра Беларусь ёсьць нашмат меншай, чымся пра суседнія краіны. Ня дзіва, што шмат заходніх навукоўцаў і аналітыкаў мае даволі стэрыятыпны погляд на мінулае Беларусі і зазвычай уважаюць сучасную беларускую дзяржаву за частку расейскай сфэры інтарэсаў. Мы зьвярнуліся да вядомага канадыйскага гісторыка Дэвіда Марплза, аўтара кнігі Belarus: a Denationalized Nation, з просьбай зрабіць гістарычны агляд і прааналізаваць сучасную сытуацыю зь беларускімі дасьледаваньнямі ў Паўночнай Амэрыцы, а таксама выказаць свае думкі наконт ролі, якую беларуская мова мусіць адыграваць у беларускіх дасьледаваньнях.

больш дэталяў

 

2011-09-10

Анатоль Тарас: я – беларус і адчуваю гэта сэрцам

Біяграфія Анатоля Тараса, вядомага беларускага пісьменніка і выдаўца шматлікіх кнігаў, прысьвечаных гістарычным караням беларусаў і іх сучаснай сьвядомасьці, – шматбаковая. Але да гэтага занятку ён прыйшоў не адразу. Што ж падштурхнула Анатоля Тараса да таго, каб заняцца распаўсюдам гістарычных ведаў пра Беларусь і чаму ён выдае свае кнігі пераважна па-расейску?

больш дэталяў

 

2011-07-04

Грузія: крызіс самасвядомасці?

МЗС Грузіі прадставіла афіцыйную просьбу аб змене назвы краіны на “Джорджыю”. Ідэя не ёсць новай, Але афіцыйныя запыты да гэтага накіроўваліся толькі паасобным дзяржавам. Справа ў тым, што ў некаторых мовах (японская, летувіскай, чэшскай і іншых) назва краіны ёсць сугучным расійскамоўнаму “Грузия”. Адпаведна, у афіцыйнай дакументацыі выкарыстоўваецца менавіта такі варыянт. Рэспубліка Карэя стала першай краінай, якая афіцыйна адгукнулася на гэтую просьбу грузінскага кіраўніцтва і заявіла аб згодзе перайменаваць “Грузію” ў “Джорджыю”.

больш дэталяў

 

2011-06-08

Сталеньне: немцы пераадольваюць сваё мінулае праз мэмуарную літаратуру

Шэсцьдзесят шэсьць гадоў мінула пасьля заканчэньня Другой Усясьветнай вайны. Рэжым нацыянал-сацыялізму сканаў, а злачынствы нацыстаў і Галякост атрымалі сусьветную вядомасьць. Ад тых часоў немцы працуюць з сваім мінулым і над ім, фармуючы ўласную “палітычна карэктную” палітыку памяці.

больш дэталяў

 

2011-05-06

Перспектывы беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва

У Казахстане і ў Беларусі нядаўна адбыліся прэзідэнцкія выбары. У абедзвюх краінах дзейныя прэзідэнты, Нурсултан Назарбаеў і Аляксандр Лукашэнка, атрымалі прадказальныя перамогі на выбарах – згодна з афіцыйнай статыстыкай, абодва здабылі вялікую падтрымку пры высокай яўцы выбарцаў. Таксама, у абедзвюх краінах апазіцыя і міжнародныя назіральнікі выказалі занепакоенасць вынікамі выбараў і засведчылі шматлікія парушэнні ў часе іх правядзення. Беларусь і Казахстан падтрымліваюць даволі добрыя стасункі як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках міжнародных арганізацыяў, такіх як Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы і Мытны саюз.

больш дэталяў

 

2011-04-06

Публічная сацыялогія без прафесійных сацыёлагаў: у пошуках новай утопіі

Ці мусім мы ў сучасных умовах развіцця сацыяльных навукаў спрабаваць кіравацца логікай абгрунтавання дыспыплінарнага адрознення і выбудоўвання дысцыплінарных межаў, ці, наадварот, “публічнасць” скіроўвае нас да новай агульнай прасторы, у якой навука не баіцца згубіць свае экпертныя пазіцыі, адмовіцца ад прэтэнзіі экспертных ведаў ці экпертнага спрыяння?

больш дэталяў

 

2011-03-20

Ці ведае Польшча Беларусь?

Крытыка сучаснай польскай палітыкі адносна Беларусі з боку Яраслава Качынскага ёсць яскравым прыкладам таго, як стэрыятыпнае мысленне шкодзіць беларускай грамадзянскай супольнасці.

больш дэталяў

 

2010-11-30

Новы шанец дзеля лідэрства

Шэраг адметных зьменаў адбыліся нядаўна ў палітыцы Расеі ў справе прасоўваньня сваіх інтарэсаў на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу. Але гэта ёсьць толькі малой часткай шырэйшай стратэгіі, неабходнай для фармаваньня прыязных лёббі на абшары былога Савецкага Саюзу. Аднак, сацыяльны аспэкт гэтай стратэгіі, які ёсьць найістотнейшым для ейнага посьпеху, покуль ня стаў тэмай шырокага дыскурсу.

больш дэталяў

 

2009-01-15

Дыпляматыя часоў халоднай вайны: лёс аднаго чалавека

Ёзэф Орэл – чалавек зь цяжкім лёсам, якому давялося быць дыпляматам Чэхаславаччыны ў Афрыцы ў часы халоднай вайны. Фактычна, ён быў адным зь пачаткоўцаў, што стваралі адносіны паміж краінамі Цэнтральнай Эўропы і Афрыкі. На жаль, тагачасны камуністычны рэжым Чэхаславаччыны ня даў яму магчымасьці цалкам прысьвяціць сваё жыцьцё наладжваньню стасункаў паміж двума кантынэнтамі. Ён, як і ягоная сям’я, сталі ахвярамі сыстэмы, якая жорстка прайшлася па іх і іхных дзецях. Але, нягледзячы на ўсе выпрабаваньні, Ёзэф Орэл захаваў жыцьцёвую бадзёрасьць і упэўненасьць у сабе. Нягледзячы на свае 74-гадовы век, ён працягвае працаваць як перакладчык, адчуваючы сталую падтрымку з боку жонкі, зь якой яны ўжо больш за 50 гадоў разам.

больш дэталяў

 

2008-04-10

Беларусь – Летува: гульня на чужым баку

Беларусь у той ці іншай ступені пазыцыянуе сябе як адна з спадкаемцаў Вялікага княства Літоўскага. Пытаньне аб гістарычнай мінуўшчыне будзе паўставаць што раз далей праз усё большае веданьне сапраўднай уласнай гісторыі. Аднак, выкарыстоўваючы аднолькавую назву для азначэньня жыхароў Вялікага княства і сучаснай Летувы, беларускія аўтары наўпрост гуляюць на баку летувісаў зь іх тэзай пра беларусаў як адну з нацыянальных мяншыняў у “летувіскай” дзяржаве.

больш дэталяў

 

2007-02-01

Грузінскі нацыяналізм і ўпярэджаньні

Этнацэнтрызм ёсьць досыць выразным сярод грузінаў. Грузінскі этнацэнтрызм мае дастаткова індывідуальную, хоць і ня надта ўнікальную форму. Грузін можа спакойна прымаць факт таго, што іншыя нацыі ёсьць багацейшымі, больш працавітымі і нават кемлівымі. Аднак, грузін будзе думаць, што гэтым пасьпяховым нацыям бракуе нечага вельмі істотнага, а менавіта так званай “пікантнасьці” ці грунтоўнага разуменьня жыцьця.

больш дэталяў

 

бібліятэка: новае

 

2017-02-15 23:57:45

Belarusian Review, Special Jewish Issue, 2016

фармат: .pdf

2015-01-20 18:10:50

Крывія, №34-35, сьнежань 2014

фармат: .pdf

 

навіны

 

2016-09-18 | Выпушчаны на волю голас франтавіка і важака камсамольцаў Беларусі

2016-05-08 | Стаўленне да Халакосту ў Савецкім Саюзе і сучаснай Беларусі

2016-03-02 | Отношение к Холокосту в Советском Союзе и современной Беларуси

2015-11-19 | Роберт Міцкевіч: польска-літоўская спрэчка карысная Расіі

падзеі

 

2016-01-03 | Вайна і Халакост: дарослы свет вачыма дзяцей

2016-01-03 | Война и Холокост: взрослый мир глазами детей

2015-05-15 | Цэнзура ў як прадмет даследавання і інструмент пазнання пасляваеннай савецкай Беларусі

2015-02-02 | Алесь Краўцэвіч: з Расеяй трэба сябраваць з-за пагранічнай агароджы

права

 

2015-03-02 | Аляксандр Осіпаў: Беларусь, Малдова і Украіна дагэтуль выкарыстоўваюць перавагі савецкай сістэмы кіравання разнастайнасцю

2013-11-19 | Закон “Аб беларусах замежжа”: адзін крок да прыняцця

2013-06-11 | Алена Макоўская: беларусы замежжа – самы моцны прыхільнік Беларусі і яе культуры

2013-06-04 | Беларусь і Летува: ў пошуках гістарычнага кампрамісу ў спадчыне ВКЛ

эканоміка

 

2013-06-14 | Дэвід Марплз: Расія не пагражае незалежнасці Беларусі, а абмяжоўвае яе выбар

2011-05-26 | Ці патрэбная Беларуская АЭС? - інтэрвію з Аляксандрам Мілінкевічам

2008-08-04 | Рэгіянальная адчувальнасьць ў Эўрапейскім Валютным Зьвязе

2007-05-27 | Эканоміка Кыргызстану праз год пасьля “рэвалюцыі туліпанаў”

паліталёгія

 

2015-03-19 | Сяргей Далгаполаў: Збліжэнне Беларусі і ЕС ужо ажыццяўляецца ў эканамічнай сферы

2014-08-12 | Леанід Лыч: без сваёй мовы народ не стварае нічога арыгінальнага

2014-07-06 | а. Аляксандар Надсан: Беларусы павінны ісьці да Бога сваёй дарогай і на сваёй роднай мове

2013-12-26 | Беларусь і візавая лібэралізацыя

іншыя навукі

 

2015-11-23 | У пошуках беларускасці на паўднёвай Пскоўшчыне

2015-11-12 | Прастора: паміж Падляшшам і Сілезіяй

2015-06-06 | Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя (ч.2)

2015-06-06 | Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя

 
   The_Point © 2007-2017. Усе правы абароненыя   

 

 

 

створаны Webrycy studio