пра нас | кантакты | для аўтараў | навіны | падзеі | права | эканоміка | паліталёгія | іншыя навукі | бібліятэка | рассылка

Красавiк 26, 2017             галоўная старонка

EnglishBelorussian

пошук

 эканоміка

2007-05-27

друкаваць

Эканоміка Кыргызстану праз год пасьля “рэвалюцыі туліпанаў”

У часе афіцыйнага візыту прэзыдэнта Кіргіскай Рэспублікі Курманбэка Бакіева ў Астану ў ліпенi ня раз асабліва адзначалася роля Казахстану як ключавога партнэра для эканомікі Кыргызстану. Па выніках сустрэчы з сваім калегам прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, заявіў пра значны інвэстыцыйны патэнцыял Кыргызстану, які, зрэшты, ужо актыўна выкарыстоўваецца казахскім бізнэсам. Прычым, казахстанскія інвэстыцыі значна ўзрасьлі менавіта цягам году, што мінуў пасьля “рэвалюцыі туліпанаў”. Апошняя была сустрэтая ў Казахстане зь вялікай занепакоенасьцю, а ў абыватэля і з “ціхім жахам”. Тым ня менш, ёсьць сэнс ацаніць сытуацыю ў Кыргызстане больш цьвяроза. Аналіз паказвае, што нягледзячы на сур’ёзныя рызыкі, зьвязаныя з “рэвалюцыйным сындромам” і апакаліптычныя прагнозы, каляпсу кіргіскай эканомікі не адбылося.

 

Ацэнкі цяперашняга эканамічнага становішча ў Кыргызстане досыць супярэчлівыя. Аднак у цэлым сярод іх пераважалі вельмі нэгатыўныя. У шырокіх колах распаўсюджанае меркаваньне пра глыбокі крызыс, у які трапіла кіргіская эканоміка пасьля “туліпанавай рэвалюцыі”. Насамрэч, па выніках 2005 г. СУП Кыргызстану зьменшыўся на 0,6%. І гэта пасьля штогадовага павелічэньня ў межах 5,3-7,1% пачынаючы ад 2001 г. Праўда і тут быў “перапынак” у 2002 г., калі паказьнік росту быў 0%. З трох галоўных сэктараў эканомікі ў 2005 г. узрос толькі сэктар паслугаў. У сельскай гаспадарцы аб’ём прадукцыі скараціўся на 4,2%. Найбольшы ўрон панесла прамысловасьць, дзе скарачэньне вытворчасьці склала 12,1%. Пры гэтым значны спад назіраўся як у горназдабыўнай галіне – 14%, так і ў апрацоўчай – 16%. Як бачна, нэгатыўныя наступствы “рэвалюцыі” наймацней адбіліся менавіта на прамысловасьці. Да пачатку вясны 2006 г. у Кыргызстане прастойвала 240 прамысловых прадпрыемстваў ці амаль палова ад іх агульнай колькасьці.

Тое, што гэты факт не зрабіў яшчэ больш адмоўнага ўплыву на макраэканамічныя паказьнікі краіны тлумачыцца тым, што эканоміка Кыргызстану ўжо даўно пазбавілася статусу “індустрыяльна-аграрнай” і набыла характарыстыкі “аграрна-сэрвіснай”. І гэта нядзіўна, бо за гады постсавецкага крызысу 1990-х, доля прамысловасьці ў СУП зьменшылася ў два з паловай разы і сёньня не дасягае нават і аднае пятае.

За гады постсавецкага крызысу 1990-х доля прамысловасьці ў СУП Кыргызстану зьменшылася ў два з паловай разы і сёньня не дасягае нават і аднае пятае

Ня так даўно Кыргызстан вылучаўся найніжэйшымі паказьнікамі інфляцыі сярод краінаў СНД. Аднак, і тут рэвалюцыйная нестабільнасьць спрычынілася да таго, што за год пасьля сакавіцкіх падзеяў 2005 г. тэмпы інфляцыі павялічыліся ўдвая, з 3,2% да 6,2%. Тым ня меней, варта зазначыць, што, нягледзячы на ўсю цяжкасьць наступстваў палітычнага шторму, у які трапіў Кыргызстан, на пагаршэньне паказьнікаў вытворчасьці найбольш паўплываў спад здабычы золата ў радовішчы “Кумтор”. Гэтае прадпрыемства забясьпечвае амаль 40% СУП Кыргызстану. Зьмяншэньне ж вытворчасьці на ім з прычыны элемэнтарнага вычарпаньня запасаў прадказвалі і раней. У прыватнасьці, у першым квартале 2006 г. адбылося далейшае зьніжэньне здабычы на 37%. У той жа час, зьмяншэньне вытворчасьці на іншых прадпрыемствах склала “ўсяго” 3%, а не 12%, калі браць усю сукупнасьць індустрыяльнага сэктару Кыргызстану. Чыньнік “Кумтора” зьявіўся ў кіргіскай эканоміцы толькі ў 1997 г. Абсалютныя паказьнікі росту і спаду кіргіскай эканомікі ад таго часу наўпрост залежалі ад здабычы золата на восьмым што да аб’ёму радовішчы ў сьвеце. У 2002 г. Кыргызстан ужо сутыкнуўся з нулявым ростам эканомікі. Тады гэта было таксама зьвязана з “Кумторам”. На прадпрыемстве здарыўся абвал горных пародаў, у выніку чаго здабыча жоўтага мэталю на радовішчы рэзка скарацілася. Відавочна, што ўсё гэта сьведчыць пра празьмерную залежнасьць кіргіскай эканомікі ад аднаго адзінага прадпрыемства. Канадыйскі падраднік, кампанія “Цэнтэрра Голд” нядаўна заявіў пра адкрыцьцё новых запасаў пароды на радовішчы, якія дазволяць працягнуць тэрмін эксплюатацыі прадпрыемства і пазьбегнуць скарачэньня вытворчасьці пачынаючы ад 2007 г. Аднак, шматлікія экспэрты выказваюць сумневы што да рэальнага росту здабычы на “Кумторы”, паколькі дабываньне пластоў, што засталіся, зьвязана з большымі выдаткамі і, як вынік, мае нізкую камэрцыйную прывабнасьць для інвэстараў. Урад заяўляе, што разьлічвае кампэнсаваць зьніжэньне здабычы на “Кумторы” за кошт ўвядзеньня ў дзеяньне двух новых радовішчаў золата – Джаруй і Талды Булак Левабярэжны ў адпаведна Таласкай і Чуйскай абласьцях. Аднак, вызначэньне падраднікаў на іх эксплюатацыю зацягвалася цягам некалькіх гадоў. Зараз афармляецца канчатковы адыход з абодвух радовішчаў іх папярэдніх інвэстараў – брытыйцаў “Оксус Голд” і аўстралійцаў “СіДжэйЭл”. На іх мейсца прыйшлі адпаведна аўстрыяцкая кампанія “Глёбал Голд” (Джаруй) і покуль што малавядомае казахстанскае ТАА “Саммэр Голд” (Талды Булак Левабярэжны). Значную ролю ў напаўненьні бюджэту Кыргызстану грае і індустрыя турызму. Адсотак гэтай галіны ў СУП складае прынамсі 4-5%. І гэта калі не ўлічваць ценевы аб’ём паслугаў на Ісык-Кулі, зь якім найчасьцей сутыкаюцца шараговыя казахстанскія турысты. У мінулым годзе агульная колькасьць тых, хто наведаў краіну скарацілася на 44%. Відавочна, што гэта збольшага зьвязана з страхам большай часткі з турыстаў з Казахстану, а таксама Ўзбэкістану і ўсходніх рэгіёнаў Расеі, што традыцыйна адпачываюць у Кыргызстане, перад сацыяльна-палітычнай нестабільнасьцю, што стварылася па сакавіцкіх падзеях. Праўда, агульныя прыбыткі ад наведваньня замежнікамі Кыргызстану скарацілася “толькі” на 4,8%. Такая розьніца тлумачыцца павелічэньнем на 11,9% колькасьці турыстаў не з краінаў СНД, якія традыцыйна пакідаюць больш грошаў у краіне знаходжаньня, чым тыя, хто прыяжджаюць у адпачынак з краінаў СНД. Зразумела, што збольшага гэта былі журналісты і іншыя “эмісары” з заходніх краінаў, якія прыехалі ў краіну пасьля таго, як сусьветная цікавасьць да яе значна падвысілася з-за чарговай каляровай рэвалюцыі на прасторах СНД. Адзінай значнай галіной эканомікі, што паказала ў 2005 г. рост, ёсьць сфэра паслугаў. Гэта сьведчыць пра тое, што шараговыя кыргызстанцы маюць магчымасьць “круціцца” і выдаткоўваць на паслугі, зарабляючы, у асноўным, у рамках ценевай эканомікі. Пэўны эфэкт мае і дадатковы наплыў у краіну грашовых сродкаў ад працоўных мігрантаў, што зарабляюць на “хлеб штодзённы” ў Расеі і Казахстане. Колькасьць кіргіскіх грамадзянаў, што стала выяжджаюць на заробкі за мяжу, можна вызначыць лічбай ад 400 да 700 тысячаў, што складае да чвэрці працаздольнага насельніцтва краіны. Да сур’ёзных нэгатыўных наступстваў “рэвалюцыі” для эканомікі належыць і працяг перараспадзелу уласнасьці. Найбуйнейшыя яго аб’ектамі да цяперашняга моманту былі вугальны разрэз – Кара-Кячэ, найбуйнейшы ў Фэрганскай даліне гуртовы рынак у Карасуу (Ошскай вобласьці), адзіны ў краіне апэратар сотавай сувязі GSM-стандарту “Бітэл”, вядомая тэлерадыёкампанія “Піраміда”, чатырохзоркавы гатэль “Пінара” ў Бішкеку. Найбольш абуральным выпадкам, канешне ж ёсьць захоп галоўнага вугальнага радовішча краіны прыхільнікамі нейкага Нурлана Матуева, які абвесьціў сябе “правадыром джумгальскага народу” (адпавядае назову раёну Нарынскай вобласьці, дзе знаходзіцца гэтае прадпрыемства). Нагадаем, што былых гаспадароў разрэзу і дэлегацыю зь Бішкеку на чале з заступнікам міністра ўнутраных справаў Ш. Мірзакарымавым новыя ўладальнікі выгналі градам камянёў у іхны бок. Можна канстатаваць той факт, што Кыргызстан у 2005 годзе ахапіла хваля рэйдарства. Зазвычай пры вырашэньні канфліктаў за права ўласнасьці апрача сумнеўных судовых рашэньняў выкарыстоўваецца наўпроставы гвалт і забойствы на замову (у тым ліку два забойствы дэпутатаў парлямэнту). Наступствам гэткага “бязладзьдзя” ёсьць вываз з краіны капіталаў (адплыў інвэстыцыяў у 2005 г. склаў 77 мільёнаў даляраў ЗША), а таксама агульнае пагаршэньне інвэстыцыйнага клімату ў краіне. Паводле дадзеных апытаньня Міжнароднай Дзелавой Рады, якая аб’ядноўвае найбуйнейшых замежных інвэстараў у Кыргызстане, інвэстыцыйны клімат у краіне можна вызначыць як “вельмі неспрыяльны”. Вырашальны ўплыў на разьвіцьцё гэткіх настрояў маюць пагаршэньне якасьці дзяржаўнага кіраваньня, судовай вытворчасьці, росту ўплываў арганізаванага крыміналітэту, і працяглая сацыяльна-палітычная нестабільнасьць. З мэтай пераадоленьня эканамічнага крызысу, зь якім фактычна сутыкнулася краіна, пад кіраўніцтвам Ф. Кулава была распрацаваная ўрадавая праграма паскоранага эканамічнага росту ў 2006 г. Яе мэта была вызначаная як забесьпячэньне 8% росту СУП. Ва ўмовах працяглага палітычнага крызысу і “карупцыйна-крымінальнага бязладзьдзя” на мейсцах такая задача выглядае як загадзя невыканальная. Паказьнікі першага паўгодзьдзя 2006 г. сьведчаць пра тое, што рэальнае разьвіцьцё эканомікі не пасьпявае за мэтавымі паказьнікамі праграмы. Тым ня меней, асаблівую ўвагу варта надаць станоўчым момантам. Нягледзячы на далейшае скарачэньне здабычы на “Кумторы” (-33,7%) і, адпаведна, зьмяншэньне агульных аб’ёмаў прамысловай вытворчасьці на 9,7%, агульны аб’ём СУП у параўнаньні зь пяцьцю месяцамі мінулага году павялічыўся на 2,1%. Гэта, канешне, менш, чым рост у 3,5% у апошнія “перадрэвалюцыйныя” месяцы 2005 г. Але гэта ўжо рост. Пэўную ролю ў гэтым адыгралі шэраг істотных захадаў, што зрабіў урад Ф. Кулава дзеля падтрымкі айчыннага вытворцы. У прыватнасьці, ідзецца пра кравецкую прамысловасьць – найбольш канкурэнтназдольную на рэгіянальных рынках галіну эканомікі Кыргызстану. Урад абвясьціў сваёй мэтай стварэньне максымальна камфортных умоваў для кравецкіх цэхаў, каб вывесьці па-за рамкі ценевай эканомікі і напоўніць дзяржаўны бюджэт. То бок прадукцыя кіргіскіх швачак, што складае салідны адсотак на алмацінскай “барахолцы” і ў прыватнасьці буціках, будзе прыносіць больш карысьці дзяржаўнаму бюджэту, а, адпаведна, і сацыяльнаму сэктару Кыргызстану. Адначасова ў Кыргызстане рэалізуецца падатковая рэформа. Ад пачатку году да 10% была зьменшаная стаўка падатку на прыбытак.

Гэтаксама замест прагрэсіўнай шкалы налічэньня ад 11% да 20% увялі адзіную стаўку падаходнага падатку з фізычных і юрыдычных асобай. З мэтай падтрымкі аграрнага сэктару ад ПДВ вызваленыя пастаўкі сельгаспрадукцыі. Зьмяншэньне падатковых паступленьняў у бюджэт плянуецца кампэнсаваць за кошт падвышэньня падаткаў на рухомасьць і нерухомасьць. Наагул, у першым паўгодзьдзі 2006 г. у эканоміцы Кыргызстану назіраюцца некаторыя мінімальныя, але ўсё ж, пазытыўныя тэндэнцыі. Задача ўраду палягае ў тым, каб гэтыя маленькія крокі наперад зноў ня сталіся ахвярай палітычных пэртурбацыяў.

Значныя зьмены ў палітычным жыцьці краіны ў траўні 2006 г. (рэальны пачатак дыялёгу прэзыдэнта з новай апазыцыяй; трагічнае,але ўсё ж хутчэй карыснае для краіны разьвязаньне пытаньня з вядомым “крымінальным аўтарытэтам”; арышт “галоўнага басмача краіны” Нурлана Матуева) даюць падставу для стрыманага аптымізму датычна бліжэйшай будучыні краіны. І не апошнюю ролю ў стабілізацыі сытуацыі, як спадзяюцца ў Кыргызстане, можа адыграць супраца і падтрымка з боку прыязнага Казахстану.

Аскар Абдрахманаў - экспэрт Інстытуту сусьветнай эканомікі і палітыкі пры Фундацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Казахстан

Ключавыя словы: Казахстан, Кыргызстан, Кіргізія, каляровыя рэвалюцыі, рэвалюцыя туліпанаў, Сярэдняя Азія, Цэнтральная Азія, СНД, Бакіеў, Бакиев, эканоміка
 

 

 

 

 Цалкам зьмест эканоміка

2013-06-14

Дэвід Марплз: Расія не пагражае незалежнасці Беларусі, а абмяжоўвае яе выбар

7 чэрвеня 2013 г. ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя амбасадара Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, падчас якой ён закрануў шэраг важных пытанняў адносінаў паміж дзвюма краінамі. Сурыкаў пацвердзіў, што афіцыйны Мінск звярнуўся да Крамлю з просьбай аказаць фінансавую падтрымку ў мадэрнізацыі прамысловага комплексу Беларусі. Паводле словаў Сурыкава, Расея гатовая аказаць такую падтрымку, але толькі ў выпадку, калі гэтыя прамысловыя аб’екты стануць асновай для стварэння сумеснага бізнесу. “Мы лічым, што павінны падтрымаць мадэрнізацыю тых праектаў, якія будуць развівацца як сумесны бізнес, якія прынясуць паляпшэнні і для беларускага, і для расійскага чалавека. А такое вось, проста, дайце нам на мадэрнізацыю, каб ўмоўна беларуская фабрыка была больш канкурэнтная, чым расійская – хто ж калі даваў грошы на вырошчванне канкурэнтаў?”, - заявіў Сурыкаў.  Прафесар Дэвід Марплз дзеліцца сваім бачаннем перспектываў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў эканамічнай сферы.

больш дэталяў

 

2011-05-26

Ці патрэбная Беларуская АЭС? - інтэрвію з Аляксандрам Мілінкевічам

Аляксандр Мілінкевіч адказвае на пытанні аб будаўніцтве ў Беларусі атамнай электрастанцыі, а таксама аб ягоных наступствах на ўнутраную сітуацыю ў краіне і на адносіны з суседзямі.

больш дэталяў

 

2008-08-04

Рэгіянальная адчувальнасьць ў Эўрапейскім Валютным Зьвязе

Сучасная эканоміка знаходзіцца пад уплывам ґлябалізацыйных тэндэнцыяў. Аднак, пры гэтым вельмі выразна бачная супрацьлеглая тэндэнцыя рэгіяналізацыі, што характарызуецца зьмяншэньнем дамінаваньня дзяржавы і павелічэньнем ролі рэгіёнаў. З разьвіцьцём эўрапейскай інтэграцыі шматлікія рэгіёны, што былі арэнамі спрэчак і канфліктаў, ператварыліся ў такія, што ёсьць цэнтрамі для разьвіцьця і супрацы.

больш дэталяў

 

2007-05-27

Эканоміка Кыргызстану праз год пасьля “рэвалюцыі туліпанаў”

Кіргіская “рэвалюцыі туліпанаў” была сустрэтая ў суседнім Казахстане зь вялікай занепакоенасьцю, а ў абыватэля і з “ціхім жахам”. Тым ня менш, ёсьць сэнс ацаніць сытуацыю ў Кыргызстане больш цьвяроза. Аналіз паказвае, што нягледзячы на сур’ёзныя рызыкі, зьвязаныя з “рэвалюцыйным сындромам” і апакаліптычныя прагнозы, каляпсу кіргіскай эканомікі не адбылося.

больш дэталяў

 

бібліятэка: новае

 

2017-02-15 23:57:45

Belarusian Review, Special Jewish Issue, 2016

фармат: .pdf

2015-01-20 18:10:50

Крывія, №34-35, сьнежань 2014

фармат: .pdf

 

навіны

 

2016-09-18 | Выпушчаны на волю голас франтавіка і важака камсамольцаў Беларусі

2016-05-08 | Стаўленне да Халакосту ў Савецкім Саюзе і сучаснай Беларусі

2016-03-02 | Отношение к Холокосту в Советском Союзе и современной Беларуси

2015-11-19 | Роберт Міцкевіч: польска-літоўская спрэчка карысная Расіі

падзеі

 

2016-01-03 | Вайна і Халакост: дарослы свет вачыма дзяцей

2016-01-03 | Война и Холокост: взрослый мир глазами детей

2015-05-15 | Цэнзура ў як прадмет даследавання і інструмент пазнання пасляваеннай савецкай Беларусі

2015-02-02 | Алесь Краўцэвіч: з Расеяй трэба сябраваць з-за пагранічнай агароджы

права

 

2015-03-02 | Аляксандр Осіпаў: Беларусь, Малдова і Украіна дагэтуль выкарыстоўваюць перавагі савецкай сістэмы кіравання разнастайнасцю

2013-11-19 | Закон “Аб беларусах замежжа”: адзін крок да прыняцця

2013-06-11 | Алена Макоўская: беларусы замежжа – самы моцны прыхільнік Беларусі і яе культуры

2013-06-04 | Беларусь і Летува: ў пошуках гістарычнага кампрамісу ў спадчыне ВКЛ

эканоміка

 

2013-06-14 | Дэвід Марплз: Расія не пагражае незалежнасці Беларусі, а абмяжоўвае яе выбар

2011-05-26 | Ці патрэбная Беларуская АЭС? - інтэрвію з Аляксандрам Мілінкевічам

2008-08-04 | Рэгіянальная адчувальнасьць ў Эўрапейскім Валютным Зьвязе

2007-05-27 | Эканоміка Кыргызстану праз год пасьля “рэвалюцыі туліпанаў”

паліталёгія

 

2015-03-19 | Сяргей Далгаполаў: Збліжэнне Беларусі і ЕС ужо ажыццяўляецца ў эканамічнай сферы

2014-08-12 | Леанід Лыч: без сваёй мовы народ не стварае нічога арыгінальнага

2014-07-06 | а. Аляксандар Надсан: Беларусы павінны ісьці да Бога сваёй дарогай і на сваёй роднай мове

2013-12-26 | Беларусь і візавая лібэралізацыя

іншыя навукі

 

2015-11-23 | У пошуках беларускасці на паўднёвай Пскоўшчыне

2015-11-12 | Прастора: паміж Падляшшам і Сілезіяй

2015-06-06 | Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя (ч.2)

2015-06-06 | Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя

 
   The_Point © 2007-2017. Усе правы абароненыя   

 

 

 

створаны Webrycy studio