пра нас | кантакты | для аўтараў | навіны | падзеі | права | эканоміка | паліталёгія | іншыя навукі | бібліятэка | рассылка

Люты 23, 2017             галоўная старонка

EnglishBelorussian

пошук

 права

2013-06-04

друкаваць

Беларусь і Летува: ў пошуках гістарычнага кампрамісу ў спадчыне ВКЛ

Кірыл Касцян

У сваім нядаманета 10 літаў з нагоды 20-годдзя незалежнасці Летувыўнім інтэрв’ю беларускі гісторык др. Алесь Краўцэвіч разважаў пра выкарыстанне тэрмінаў Летува і летувіс(ы) датычна сённяшняй нацыянальнай дзяржавы гэтага балцкага народу. Ён адзначыў, што ў такі спосаб ён аддзяляе “гістарычную Літву ад сучаснай Летувы”, бо “з этнічнага пункту гледжаньня гэта было абсалютна іншае ўтварэнне, чым сучасная Летува”. Краўцэвіч падкрэслівае, што выкарыстанне двух тэрмінаў не нясе аніякай негатыўнай канатацыі і ёсць “тэхнічным пытаннем, каб аддзяліць” і падаць аб’ектыўнейшую карціну тагачаснай гісторыі.

Сапраўды, датычна сучаснай паўночна-заходняй суседкі Беларусі ў беларускамоўнай прасторы ўжываюцца два тэрміны “Літва” і “Летува”, а таксама адпаведна “літоўцы” і “летувісы” дзеля абазначэння яе тытульнай нацыі. Пры гэтым, аргументацыя тых, хто выкарыстоўвае тэрмін “Літва” можа палягаць на розных прычынах – ад спасылкі на традыцыйнасць ужывання гэтага назову ў афіцыйным стандарце беларускай мовы яшчэ ад савецкіх часоў, простага нежадання сварыцца з суседзямі да адмовы беларусам у наяўнасці ўласнай дзяржаўнасьці ў гісторыі. Пры гэтым, такое выкарыстанне не адрознівае гістарычную Літву, дзяржаўнасць якой скончылася разам з падзеламі Рэчы Паспалітай яшчэ ў данацыянальныя часы, ад сучаснай нацыянальнай дзяржавы на паўночны захад ад Беларусі. Варта заўважыць, што хіба што большасць тых, хто выкарыстоўвае аднолькавы тэрмін “Літва”, як у гістарычным, так і ў сучасным кантэкстах, згодныя з фактам змены значэння гэтага паняцця цягам гісторыі, прымаючы тэзу пра тое, што з этнічнага пункту гледжаньня гэта былі абсалютна розныя ўтварэнні. Аднак, выкарыстанне аднолькавага тэрміну ў гістарычным і сучасным кантэкстах не дазваляе “аддзяліць”, а наадварот спрыяе таму, што ўсе дзеі гістарычнай Літвы хай сабе і міжвольна прысвайваюцца сучаснай Летувой.

Таму, у гэтым тэксце мы паспрабуем разабрацца, чаму ў беларускай мове варта пашыраць выкарыстанне тэрміну “Летува” і “летувісы”, датычна сучаснай нацыянальнай дзяржавы на паўночны захад ад Беларусі.

Замежны досвед на прасторах аб’яднанай Еўропы

Падобная праблематыка выкарыстання розных назваў для абазначэння данацыянальных і ўзніклых на іх рэштках нацыянальных краінаў не ёсць выняткова беларускай праблемай. Найяскравейшым прыкладам ёсць шматнацыянальная дзяржаўная фармацыя ў цэнтры Еўропы – Вугорскае каралеўства (Regnum Hungariae) як асобна, так і як частка Аўстра-Вугоршчыны (Österreichisch-Ungarische Monarchie). Назва гэтай дзяржавы ў мовах розных славянскіх народаў, якія калісьці мелі дачыненне да гэтай фармацыі, адрозніваецца ад назвы нацыянальнай дзяржавы вугорскага народу, якая існуе на частцы тэрыторыі былой шматнацыянальнай краіны. Гэтая нацыянальная дзяржава да 2011 году афіцыйна называлася Вугорскай рэспублікай, а пасля прыняцця новай Канстытуцыі – проста Вугоршчынай. Зірнем у табліцу, якая паказвае гэтыя назвы ў розных мовах: 

 

Вугоршчына (каралеўства)

Вугоршчына (рэспубліка)

Чэшская

Uhersko

Maďarsko

Славацкая

Uhorsko

Maďarsko

Горналужыцкая

Wuherska

Madźarska

Сербская

Угарска

Мађарска

Харвацкая

Ugarska

Mađarska

Славенская

Ogrska

Madžarska

З табліцы вынікае, што гэтыя мовы робяць розніцу ў назве шматэтнічнай дзяржавы, якой было Вугорскае каралеўства да 1918 г., і новапаўсталай вугорскай нацыянальнай дзяржавай. Логіка такога падзелу палягае ў тым, што новапаўсталая нацыянальная дзяржава займае толькі траціну былога шматэтнічнага каралеўства і месціцца на землях, якія ёсць тэрыторыяй рассялення вугорскай нацыі, прадстаўнікі якой самі сябе называюць мадзярамі (адз.л.: magyar, мн.л.: magyarok), а сваю краіну – Magyarország незалежна ад гістарычнага кантэксту. Варта зазначыць, што хоць іншыя мовы (у тым ліку ангельская і нямецкая) не ведаюць розніцы паміж Вугоршчынай і “Мадзяршчынай”, лексіка-семантычныя значэнні для прыметнікаў “вугорскі” і “мадзярскі” ў гэтых мовах адрозніваюцца.

Адмова ад абэцэдаршчыны

Ужыванне тэрміну Летува ў беларускай навуцы мае доўгую традыцыю датычна нацыянальнай дзяржавы гэтага балцкага народу (Ян Станкевіч, Паўла Урбан, Вітаўт Тумаш і іншыя). Падобна як і ў выпадку з мадзярамі, тэрмін Летува паходзіць ад саманазвы нацыянальнай дзяржавы (Lietuva), а “летувісы” – ад саманазвы тытульнай нацыі (адз.л.: lietuvis, мн.л.: lietuviai). Зазначым, што форма ўтварэння множнага ліку, т.б. “летувісы”, падобная да выпадку з “мадзярамі” – інакш кажучы, яна ўтвараецца з дапамогай канчатку множнага ліку, уласцівага беларускай мове. Логіка за такім разрозненнем выглядае стоадсоткава падобнай да логікі славянскіх народаў тэрыторыі былога Вугорскага каралеўства – летувіская нацыянальная дзяржава, абвешчаная ў 1918 годзе, займала толькі малую частку былога шматэтнічнага княства і месцілася выключна на землях, якая ёсць тэрыторыяй рассялення летувіскай нацыі.

Аднак, у адрозненні ад чэшскай і славацкай гістарычных навукаў, беларуская гістарычная навука, як справядліва падкрэслівае Паўла Урбан “доўгі час ня мела ўласнага незалежнага погляду на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага й мусіла працаваць у рэчышчы расейскіх прапагандысцкіх стэрэатыпаў. За гэты час у Летуве былі створаныя й пашыраныя канцэпцыі, паводле якіх летувісы ёсьць адзіныя спадчыньнікі Княства, а беларусы ня маюць да ВКЛ ніякага дачыненьня. Пра заваёвы “літоўскіх князёў” і захоп імі “рускіх земляў” пісалі таксама польскія гісторыкі, паўтараючы, што ў Вялікім Княстве палітычна панаваў летувіскі этнічны элемэнт”. Ва ўмовах савецкай дзяржавы з яе адзінай ідэалагічнай лініяй  ў сферы гісторыі гэта азначала не проста адмову беларусам у іх гістарычнай дзяржаўнасці, але і прасоўванне ў масы гісторыі, якой насамрэч не было, што, зразумела, цягам некалькіх пакаленняў не магло не паўплываць на нацыянальную ідэнтычнасць. Дарма казаць, што менавіта з гэтай прычыны развіццё адпаведных тэрмінаў на чэска-славацкі манер датычна “Літвы” і “Летувы” адбывалася на эміграцыі.

Адпаведнасць канстытуцыйнаму заканадаўству

Такім чынам, мы бачым, што ўжыванне тэрміну Летува ў беларускай гістарычнай навуцы мае не толькі лагічнае абгрунтаванне, але і адпавядае еўрапейскаму досведу датычна асэнсавання спадчыны шматэтнічных данацыянальных дзяржаўных фармаванняў.

Акрамя таго, яно адпавядае юрыдычнаму асэнсаванню гістарычнай Літвы ў беларускім праве. У Другой і Трэцяй Ўстаўных граматах БНР “далюблінскі” перыяд гісторыі Беларусі, а ў трэцяй і знаходжанне беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай, трактуюцца як часы, калі беларускія землі былі “вольным і незалежным краем”. Падобны падыход можна знайсці і ў сучаснай беларускай Канстытуцыі, якая кажа пра “шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці”. І хоць канстытуцыйныя акты БНР і Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь не кажуць пра наўпроставую пераемнасць паміж ВКЛ і БНР ці Рэспублікай Беларусь, але такія фармулёўкі дазваляюць разглядаць ВКЛ як адну з формаў гістарычнай дзяржаўнасці беларускага народа. У сваю чаргу, фармулёўка Канстытуцыі БССР 1978 г., згодна з якой, БССР разглядалася як першая ў гісторыі беларуская дзяржаўнасць, “здабытая з дапамогай рускага пралетарыяту”, адпавядае згаданай Паўлам Урбанам тэзе пра тое, што беларуская навука была пазбаўленая незалежніцкага погляду і мусіла адпавядаць савецкім прапагандысцкім стэрэатыпам, выхоўваючы грамадзянаў, якія ведалі гісторыю, якой не было, што ў адпаведны спосаб фармавала іх ідэнтычнасць.

Адсюль вынікае, што разглядаючы гістарычную Літву як адну з формаў гістарычнай дзяржаўнасці беларускага народа і называючы па-беларуску такім самым чынам нацыянальную дзяржаву суседняга народу, мы супярэчым звычайнай логіцы, што можа быць сфармулявана ў форме пытання – “калі гістарычная Літва была адной з формаў гістарычнай дзяржаўнасці беларускага народу, то чаму зараз гэтым імем называецца суседняя дзяржава іншага народу?”

Пакрыўджаны сусед?

Дарма казаць, што гэты погляд на гісторыю з распаўсюдам назвы Летува ў тым ліку і на афіцыйную беларускую мову можа (і будзе) мець шмат апанэнтаў з абодвух бакоў мяжы. Чамусьці ўся аргументацыя беларускіх апанентаў ужывання тэрміну Летува зводзіцца зазвычай да абвінавачванняў ва ўяўнай неабазананасці ў беларускай ці летувіскай лінгвістыцы, нацыяналізме, гістарычным рэвізіянізме і нянавісці да суседняга народу. Такім людзям дарма тлумачыць чысты функцыяналізм выкарыстання тэрміну, які, як слушна адзначыў др. Алесь Краўцэвіч, не нясе ніякай негатыўнай канатацыі, а мае выключна тэхнічныя прычыны, каб аддзяліць два паняцці з розным зместам. Пры гэтым, ужыванне такой тэрміналогіі не азначае адмаўлення летувіскаму народу і дзяржаве ў спадчыне ВКЛ.

Варта зазначыць, што гэтая спадчыннасць адлюстраваная ў канстытуцыйных актах першай і другой Летувіскай рэспублікі. Так, дэкларацыя незалежнасці 1918 г. прынятая ад імя Тарыбы, што называла сябе адзіным прадстаўніком летувіскага народу, абвяшчала аднаўленне незалежнай дзяржавы з Вільняй у якасці сталіцы. Падобна, сучасная Канстытуцыя Летувы падкрэслівае, што менавіта летувіскі народ “шмат вякоў таму стварыў Летувіскую дзяржаву” і што “яго  [народу]  прававы фундамент грунтуецца на Літоўскіх Статутах”. Акрамя таго, у Канстытуцыі падкрэсліваецца, што сталіцай Летувіскай дзяржавы з'яўляецца горад Вільня – “шматвяковая гістарычная сталіца Летувы”. Гэтыя юрыдычныя акты такім чынам скіраваныя на замацаванне прававой пераемнасці паміж Вялікім княствам Літоўскім і Летувіскай Рэспублікай.

Зразумела, што маленькай краінай з насельніцтвам, меншым за тры мільёны, і вельмі складанай гісторыяй адносінаў з суседнімі народамі і дзяржавамі цягам апошніх ста гадоў пытанні ідэнтычнасці адчуваюцца вельмі востра. Магчыма, менавіта таму ў напісаным народным пісьменнікам ЛетССР Антанасам Венцлавам гімне Летувіскай СССР, у межах якой і канчаткова сфармавалася сучасная тэрыторыя краіны, ёсць радкі, што адмыслова згадваюць Вільню і Балтыйскае мора (Kur Vilnius, kur Nemunas, Baltijos jūra, ten klesti mūs miestai, derlingi laukai – Дзе Вільня, дзе Нёман, Балтыйскае мора, там квітнеюць нашы гарады, урадлівыя нівы), называючы гэтыя тэрыторыі са складанай гісторыяй.

Пэўна, змены на беларускім баку ў пашырэнні выкарыстання назвы Летува датычна суседняй краіны могуць выклікаць крыўды на летувіскім баку. Але гэтыя змены ніяк не ўплываюць на змест бачання ВКЛ у канстытуцыйным заканадаўстве Летувы, як зрэшты, магчымыя крыўды не будуць мець ніякага ўплыву на трактаванне ВКЛ у канстытуцыйным заканадаўстве Беларусі. Больш за тое, змена назвы не выключае магчымасцяў для канструктыўнай супрацы і дыялогу на прынцыпах узаемапавагі і ўзаемаразумення. Наадварот, прыняцце агульнага гістарычнага мінулага па формуле “сучасная Беларусь і сучасная Летува ёсць нашчадкамі гістарычнай Літвы” можа спрычыніцца да шырэйшага гістарычнага ўзаемапаразумення краінаў і народаў і знікнення дагэтуль існых упярэджанняў ці нават фобіяў датычна адно аднаго.

© 2013 The_Point Journal

Ключавыя словы: Літва, Летува, спадчына Вялікага княства Літоўскага, Канстытуцыя Беларусі, Канстытуцыя Летувы, гістарычная дзяржаўнасць Беларусі, Алесь Краўцэвіч, Антанас Венцлава
 

 

 

 

 Цалкам зьмест права

2015-03-02

Аляксандр Осіпаў: Беларусь, Малдова і Украіна дагэтуль выкарыстоўваюць перавагі савецкай сістэмы кіравання разнастайнасцю

Праграма Усходняга Партнёрства ЕЦСМ ёсць трохгадовым праектам, які распачаўся ў 2014 г. і ахоплівае тры краіны – Беларусь, Малдову і Украіну. Праграма ставіць перад сабою амбітныя мэты: задзіночыць органы дзяржаўнай улады, навуковыя колы, а таксама нацыянальныя меншасці і грамадскія арганізацыі дзеля таго, каб наладзіць паміж імі кантакты і даць магчымасць абмяняцца карысным досведам. У сваім інтэрв'ю для часопісу Belarusian Review др. Аляксандр Осіпаў, навуковы кіраўнік праекту і старшы навуковы супрацоўнік ЕЦСМ, прадстаўляе гэтую ініцыятыву.

больш дэталяў

 

2013-11-19

Закон “Аб беларусах замежжа”: адзін крок да прыняцця

Доўгачаканы праект закону “Аб беларусах замежжа” паступіў у Палату прадстаўнікоў. Дарэчы, гэта не першы раз, калі праект закону пасля ўзгаднення паміж усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі ўстановамі фактычна дайшоў да апошняй стадыі разгляду. Такое ўжо было ў 2002 годзе. Тады праект закону меў назву “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”, але з незразумелых прычынаў прыняцце закону так і не адбылося, і ён надоўга выпаў з прыярытэтаў дзяржаўнай замежнай палітыкі. Неабходнасць прыняцця закону Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” агучвала даўно: з 2001 года гэтае пытанне было асноўным у парадку дня працы з’ездаў беларусаў свету, што склікаюцца “Бацькаўшчынай” кожныя чатыры гады. Больш за тое, на з’ездах не толькі прымаліся звароты да Ураду з заклікам прыняць адпаведны закон, дэлегаты выходзілі з канкрэтнымі прапановамі, датычнымі зместу закону. Практычна гатовы законапраект быў накіраваны Згуртаваннем ва Урад па выніках і Чацвёртага (2005 г.), і Пятага (2009 г.) з’ездаў беларусаў свету. Гэты дакумент быў складзены з улікам меркавання дыяспары, а таксама падобнага заканадаўства іншых унітарных краінаў. “Бацькаўшчына” прапанавала назваць законапраект “Аб беларусах замежжа”.

больш дэталяў

 

2013-06-11

Алена Макоўская: беларусы замежжа – самы моцны прыхільнік Беларусі і яе культуры

Міністэрства замежных справаў Беларусі займаецца распрацоўкай праекту закону “Аб беларусах Замежжа”. Закон мае мець рамкавы характар і быць накіраваным на гарманізацыю беларускага заканадаўства ў сферы супрацы з беларусамі замежжа. Алена Макоўская, кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” дае сваю ацэнку неабходнасці новага закону “Аб беларусах замежжа” і ягоных перспектываў для беларускіх меншасцяў і дыяспараў у свеце.

больш дэталяў

 

2013-06-04

Беларусь і Летува: ў пошуках гістарычнага кампрамісу ў спадчыне ВКЛ

У сваім нядаўнім інтэрв’ю беларускі гісторык др. Алесь Краўцэвіч разважаў пра выкарыстанне тэрмінаў Летува і летувіс(ы) датычна сённяшняй нацыянальнай дзяржавы гэтага балцкага народу. Ён адзначыў, што ў такі спосаб ён аддзяляе “гістарычную Літву ад сучаснай Летувы”, бо “з этнічнага пункту гледжаньня гэта было абсалютна іншае ўтварэнне, чым сучасная Летува”. Краўцэвіч падкрэслівае, што выкарыстанне двух тэрмінаў не нясе аніякай негатыўнай канатацыі і ёсць “тэхнічным пытаннем, каб аддзяліць” і падаць аб’ектыўнейшую карціну тагачаснай гісторыі.

больш дэталяў

 

2013-01-03

Прозвішчы прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў у Летуве: ці існуе праблема?

Праблема напісання прозвішчаў асобаў нятытульнай нацыянальнасці ў Летуве, напрацягу доўгага часу застаецца прадметам гарачых дыскусіяў у краіне, а таксама ў пэўнай ступені ўплывае на міжнародныя стасункі паўночна-заходняй суседкі Беларусі.

больш дэталяў

 

2012-08-31

Марыя Міхалкава: уся наша дзейнасць мусіць служыць захаванню мовы!

Лужыцкія сербы з'яўляюцца найменшым з славянскіх народаў і адной з чатырох нацыянальных меншасцяў Нямеччыны, а рэгіён Лужыцы, дзе яны кампактна пражываюць, – падзелены паміж дзюма федэральнымі землямі – Брандэнбургам і Саксоніяй. У сваім эксклюзіўным інтэрв’ю для The_Point Journal/Belarusian Review нямецкі палітык сербалужыцкай нацыянальнасці і дэпутат Бундэстагу ад Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу Марыя Міхалкава распавядае пра цяперашнюю сітуацыю лужыцкіх сербаў у Нямеччыне, іх культуру і мовы. Гэтае інтэрв’ю адрасаванае найперш беларускай аўдыторыі і мае на мэце пазнаёміць беларускага чытача з жыццём лужыцкіх сербаў. Улічваючы фактычную асутнасць сарабістыкі ў Беларусі, мы спадзяемся, што інтэрв’ю будзе для беларускай аўдыторыі  цікавым і інфарматыўным.

больш дэталяў

 

2012-05-10

Вальдэмар Тамашэўскі: Разам у абароне агульных правоў

Беларусы ёсць трэцяй паводле колькасці нацыянальнай меншасцю ў Летуве і складаюць 1,1% ад насельніцтва краіны. Падобна як і палякі, беларусы ў Летуве з’яўляюцца аўтахтонным насельніцтвам, што напрацягу стагоддзяў жыве на тэрыторыі Віленшчыны. Цяперашняя сітуацыя нацыянальных меншасцяў выклікае вострыя дэбаты ў летувіскім грамадстве. “Belarusian Review” звярнуўся да дэпутата Еўрапейскага Парламенту, старшыні Выбарчай акцыі палякаў Летувы Вальдэмара Тамашэўскага з просьбай аб ацэнцы цяперашняй палітыкі летувіскай дзяржавы датычна нацыянальных меншасцяў, ступені супрацы паміж нацыянальнымі меншасцямі і сітуацыі беларускай меншасці ў Летуве.

больш дэталяў

 

2012-05-10

Waldemar Tomaszewski: Razem w obronie wspólnych praw

Białorusini są trzecią co do liczebności mniejszością narodową na Litwie, gdzie stanowią ok. 1,1% ludności kraju. Białorusini, podobnie jak i Polacy, na Litwie są ludnością autochtoniczną, od stuleci zamieszkują tereny Wileńszczyzny. Obecna sytuacja mniejszości narodowych powoduje ostrą debatę w społeczeństwie litewskim.Belarusian Review zwróciło sie do litewskiego europosła Waldemara Tomaszewskiego z ramienia Akcji Wyborczej Polaków na Litwie z prośbą o ocenę obecnej polityki państwa litewskiego wobec mniejszości narodowych, poziomu współpracy między mniejszościami w tym kraju oraz sytuacji mniejszości białoruskiej na Litwie.

больш дэталяў

 

2012-04-30

Барыс Цылевіч: Жадаю, каб беларусы захавалі сваю разнастайнасць, якая дазваляе ім разумець як захад, так і ўсход

Асоба Барыса Цылевіча не патрабуе дадатковага прадстаўлення калі справа тычыцца правоў нацыянальных меншасцяў. Ад 1998 году ён з’яўляецца дэпутатам Сэйму Латвіі, а ад 1998 – актыўны чалец Парламенцкай Асамблеі Савету Еўропы (ПАСЕ). Барыс Цылевіч быў абраны першым старшынём новастворанага Падкамітэту ПАСЕ па правах меншасцяў (2005-2007). У сваім эксклюзіўным інтэрв'ю для Belarusian Review Барыс Цылевіч дае сваю ацэнку сітуацыі з нацыянальнымі меншасцямі ў Беларусі, выказвае меркаванне, якія заканадаўчыя практыкі Савета Еўропы можна было б увесці ў беларускае заканадаўства, а таксама апісвае сітуацыю нацыянальных меншасцяў у Латвіі.

больш дэталяў

 

2012-01-04

БССР: ад геаграфічна-адміністрацыйнай фармацыі да беларускай нацыянальнай адзінкі

Аналіз зьместу канстытуцыйных актаў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі паказвае разьвіцьцё ўсяе савецкае сыстэмы. Нягледзячы на сваю заідэлягізаванасьць, канстытуцыйныя акты БССР зьмяшчаюць сваё трактаваньне гістарычнага шляху беларускага народу і беларускай дзяржаўнасьці. А ўлічваючы той факт, што менавіта з БССР, што існавала на беларускіх землях у розных межах каля 70 гадоў, нарадзілася сучасная беларуская дзяржаўнасьць, канстытуцыйныя акты гэтай дзяржаўнай фармацыі патрабуюць належнай увагі.

больш дэталяў

 

2011-12-13

Нацыя і дзяржаўнасьць у канстытуцыйных актах Беларускай Народнай Рэспублікі

Спробы беларусаў збудаваць сваю нацыянальную дзяржаву адразу пасьля Першай усясьветнай вайны аказаліся няўдалымі. Беларуская Народная Рэспубліка праіснавала менш за год, а яе ўрад у выніку неспрыяльных для свайго існаваньня ваенна-палітычных абставінаў апынуўся ў выгнаньні. Нядоўгі час існаваньня БНР не азначае, што яе праўную спадчыну можна ігнараваць. Сапраўды, у кантэксьце канстытуцыйных актаў БНР прадстаўленая толькі трыма ўстаўнымі граматамі, аднак ужо іхны аналіз дазваляе знайсьці шэраг элемэнтаў, якія акрэсьліваюць палітычныя погляды ўраду гэтай дзяржаўнага ўтварэньня на народ, нацыю і дзяржаўнасьць.

больш дэталяў

 

2011-08-24

Расійская імперская палітыка ў хакеі

Скандал наконт транслітэрацыі прозвішчаў вакол вядомай зоркі расійскага хакею Аляксея Кавалёва, што перайшоў з клубу НХЛ “Пітсбург Пінгвінз” ў клуб КХЛ “Атлант” (Мыцішчы), паставіў шмат пытанняў наконт дыскрымінацыйнай палітыкі, якая выкарыстоўваецца расійскім кіраўніцтвам  КХЛ. Кавалёў паспяхова апратэставаў правілы КХЛ, якія вымагалі напісання ягонага прозвішча лацінскімі літарамі не іначай як “Kovalyov” (ён настойваў, што адзіным слушным спосабам напісання ягонага прозвішча ёсць “Kovalev”).

больш дэталяў

 

2011-08-06

Рэтраспектыва: Летува – Беларусь: да пытання аб тэрыторыях

У гэтым годзе даволі шырока адзначалася 80-годдзе апошняга кіраўніка Савецкага Саюзу Міхаіла Гарбачова. На гэтым тле святкаванняў шматлікія спрэчныя рашэнні і памылкі, зробленыя Гарбачовым, засталіся нібы зарэтушаванымі, а падзеі, што адбываліся ў канцы ягонага кіравання, дагэтуль трактуюцца па-рознаму ў розных сталіцах на пост-савецкай прасторы і зазвычай з’яўляюцца перашкодай для наладжвання двух- і шматбаковых адносінаў у рэгіёне. Як вядома, 29 сакавіка 1990 году кіраўніцтва БССР выступіла з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі да Летувы і гэтая заява магла справакаваць узброены тэрытарыяльны канфлікт паміж краінамі. Хоць гэтага і не адбылося, сам факт такой заявы варты дэталёвага разгляду, каб зразумець ягоную сутнасць. Тут мы друкуем пераклад інтэрвію прафесара доктара Язэпа Аляксандравіча Юхо для газеты “Сельская жизнь” ад 23 жніўня 1990 году, дзе ён тлумачыць падставы для такіх заяваў кіраўніцтва БССР.

больш дэталяў

 

2010-07-13

Лёс ізаляваных меншасьцяў: Лужыца - Падляшша

Лужыца месьціцца ў паўдзённа-ўсходнім куце Нямеччыны і ёсьць месцам, дзе зыходзяцца дзьве вялікія плыні эўрапейскай цывілізацыі – германская і славянская. Жыцьцё на памежжы – на ростанях – вельмі моцна адбілася на гістарычным лёсе тамтэйшага аўтахтоннага народу – лужыцкіх сэрбаў (таксама вядомых пад назвамі сорбы ці лужычане). Апынуўшыся на заходнім ускрайку славянства, яны так і не змаглі дамагчыся незалежнасьці ці якой-кольвек палітычнай аўтаноміі. Сёньня лужыцкіх сэрбаў, народу з амаль 500-гадовай літаратурнай традыцыяй, засталося толькі каля 50 тысячаў. І гэты малы аскепак калісьці вялікага народу можа цалкам анямечыцца на працягу колькіх наступных пакаленьняў. Бачачы гэта, міжволі пранікаешся думкай, што такі самы лёс мог бы напаткаць і беларусаў. Тут сапраўды пачынаеш разумеець, наколькі дзеля захаваньня народу важная ня толькі нацыянальная ідэнтычнасьць улучна з мовай, але магчымасьць разьвівацца ў межах нацыянальнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

больш дэталяў

 

2009-09-06

Вільня - дзукійская правінцыя?

Практычна кожная краіна складаецца з пэўнай колькасьці рэгіёнаў, існаваньне якіх абумоўленае гістарычна. Ня ёсьць выняткам і Летува, што падзяляецца на пяць этнаграфічных рэгіёнаў: Аўкштота, Жамойць (Жмудзь), Малая Летува, Сувальшчына (Судовія) і Дзукія (Дайнова). Пра этнаграфічныя рэгіёны Летувы цяпер можна казаць толькі ў культурніцкім кантэксьце, бо яны ня ёсьць ані палітычнымі, ані адміністрацыйнымі адзінкамі. Аднак, нягледзячы на гэткі статус, падзел Летувы на рэгіёны быў зацьверджаны на афіцыйным узроўні.

больш дэталяў

 

2008-10-11

Трактаванне тэрміну "народ" у Канстытуцыі Летувы ў гістарычнай перспектыве

Ад самага моманту абвяшчэння незалежнасці 18 лютага 1918 года Летувіская Рэспубліка  пазіцыянавала сябе як наўпроставы нашчадак былога Вялікага княства Літоўскага. Гэтая старая дзяржава “ад чатырнаццатага да сярэдзіны сямнаццатага стагоддзя адыгрывала важную ролю ў гістарычным развіцці Ўсходняй Еўропы”. Сучасныя навукоўцы не аспрэчваюць прававога спадкаемства паміж Вялікім княствам Літоўскім і Летувіскай Рэспублікай. Міжнародная навуковая супольнасць прыняла летувіскі пункт гледжання на праблему. Гэты артыкул мае на мэце паставіць пад пытанне летувіскую аргументацыю наконт трактавання ЛР як адзінага нашчадка ўсёй спадчыны ВКЛ.

больш дэталяў

 

2007-11-16

Справа Рэхбэргэра альбо гарантаваньне правоў кліентаў у выпадку банкруцтва тур-апэратара

Справа С-140/97 Вальтэр Рэхбэргэр (Rechberger) і іншыя супраць Аўстрыі ўздымае пытаньне як дзяржавы-чальцы Эўрапейскага Зьвязу могуць гарантаваць поўнае захаваньне правоў спажыўцоў у выпадку банкруцтва тур-апэратара.

больш дэталяў

 

бібліятэка: новае

 

2017-02-15 23:57:45

Belarusian Review, Special Jewish Issue, 2016

фармат: .pdf

2015-01-20 18:10:50

Крывія, №34-35, сьнежань 2014

фармат: .pdf

 

навіны

 

2016-09-18 | Выпушчаны на волю голас франтавіка і важака камсамольцаў Беларусі

2016-05-08 | Стаўленне да Халакосту ў Савецкім Саюзе і сучаснай Беларусі

2016-03-02 | Отношение к Холокосту в Советском Союзе и современной Беларуси

2015-11-19 | Роберт Міцкевіч: польска-літоўская спрэчка карысная Расіі

падзеі

 

2016-01-03 | Вайна і Халакост: дарослы свет вачыма дзяцей

2016-01-03 | Война и Холокост: взрослый мир глазами детей

2015-05-15 | Цэнзура ў як прадмет даследавання і інструмент пазнання пасляваеннай савецкай Беларусі

2015-02-02 | Алесь Краўцэвіч: з Расеяй трэба сябраваць з-за пагранічнай агароджы

права

 

2015-03-02 | Аляксандр Осіпаў: Беларусь, Малдова і Украіна дагэтуль выкарыстоўваюць перавагі савецкай сістэмы кіравання разнастайнасцю

2013-11-19 | Закон “Аб беларусах замежжа”: адзін крок да прыняцця

2013-06-11 | Алена Макоўская: беларусы замежжа – самы моцны прыхільнік Беларусі і яе культуры

2013-06-04 | Беларусь і Летува: ў пошуках гістарычнага кампрамісу ў спадчыне ВКЛ

эканоміка

 

2013-06-14 | Дэвід Марплз: Расія не пагражае незалежнасці Беларусі, а абмяжоўвае яе выбар

2011-05-26 | Ці патрэбная Беларуская АЭС? - інтэрвію з Аляксандрам Мілінкевічам

2008-08-04 | Рэгіянальная адчувальнасьць ў Эўрапейскім Валютным Зьвязе

2007-05-27 | Эканоміка Кыргызстану праз год пасьля “рэвалюцыі туліпанаў”

паліталёгія

 

2015-03-19 | Сяргей Далгаполаў: Збліжэнне Беларусі і ЕС ужо ажыццяўляецца ў эканамічнай сферы

2014-08-12 | Леанід Лыч: без сваёй мовы народ не стварае нічога арыгінальнага

2014-07-06 | а. Аляксандар Надсан: Беларусы павінны ісьці да Бога сваёй дарогай і на сваёй роднай мове

2013-12-26 | Беларусь і візавая лібэралізацыя

іншыя навукі

 

2015-11-23 | У пошуках беларускасці на паўднёвай Пскоўшчыне

2015-11-12 | Прастора: паміж Падляшшам і Сілезіяй

2015-06-06 | Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя (ч.2)

2015-06-06 | Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя

 
   The_Point © 2007-2017. Усе правы абароненыя   

 

 

 

створаны Webrycy studio