пра нас | кантакты | для аўтараў | навіны | падзеі | права | эканоміка | паліталёгія | іншыя навукі | бібліятэка | рассылка

Сакавiк 24, 2017             галоўная старонка

EnglishBelorussian

пошук

 эканоміка

2013-06-14

друкаваць

Дэвід Марплз: Расія не пагражае незалежнасці Беларусі, а абмяжоўвае яе выбар

7 чэрвеня 2013 г. ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя амбасадара Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, падчас якой ён закрануў шэраг важных пытанняў адносінаў паміж дзвюма краінамі. Сурыкаў пацвердзіў, што афіцыйны Мінск звярнуўся да Крамлю з просьбай аказаць фінансавую падтрымку ў мадэрнізацыі прамысловага комплексу Беларусі. Паводле словаў Сурыкава, Расея гатовая аказаць такую падтрымку, але толькі ў выпадку, калі гэтыя прамысловыя аб’екты стануць асновай для стварэння сумеснага бізнесу. “Мы лічым, што павінны падтрымаць мадэрнізацыю тых праектаў, якія будуць развівацца як сумесны бізнес, якія прынясуць паляпшэнні і для беларускага, і для расійскага чалавека. А такое вось, проста, дайце нам на мадэрнізацыю, каб ўмоўна беларуская фабрыка была больш канкурэнтная, чым расійская – хто ж калі даваў грошы на вырошчванне канкурэнтаў?”, - заявіў Сурыкаў. Прафесар Дэвід Марплз дзеліцца сваім бачаннем перспектываў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў эканамічнай сферы.

Дэвід Марплз: "Заява Сурыкава выглядае даволі дакладным адлюстраваннем  афіцыйнай пазіцыі Расіі, што знітоўвае дапамогу Беларусі з далейшай інтэграцыяй дзвюх эканомік. Яна нагадвае ранейшую заяву былога міністра фінансаў Расіі Аляксея Кудрына, зробленую ім у 2011 годзе, калі ён настаяў на тым, што ў абмен на $3 млрд крэдыту па лініі ЕўрАзЭСу на працягу трох гадоў Беларусь павінна прыватызаваць дзяржаўнай маёмасці на суму ў $7,5 млрд. Першым у шэрагу такіх угодаў стала набыццё Расіяй “Белтрансгазу”, кампаніі, 50% акцыяў якой на той момант ужо належалі Расіі. Продаж “Белтрансгазу” быў таксама звязаны з зніжэннем коштаў на расійскі газ і выдзяленнем расійскага крэдыту для будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

Тут маюць значэнне два фактары. Першы – гэта пытанне аб прыватызацыі дзяржаўных кампаній у Беларусі, а менавіта буйных вытворцаў трактараў, грузавых аўтамабіляў, калію, аміячнай салетры і іншых прадуктаў. Другі – гэта характар ??прыватызацыі, калі замест тыповай для звычайнай праграмы прыватызацыі адчыненасці для міжнароднага тэндэру, увесь продаж сфакусаваны на адну канкрэтную краіну Расію. Такім чынам, продаж кампаніяў цесна звязаны з інтэнсіфікацыяй інтэграцыі. Беларусь – краіна, што цягам апошніх гадоў мае больш-менш сталую патрэбу ў крэдытах і дзеля іх атрымання павінна прадаць свае галоўныя актывы свайму суседу.

Гэтая сітуацыя відавочна расчароўвае беларускія улады, пра што сведчыць маштабнае развіццё кітайскага індустрыяльнага парку коштам у $5 млрд. паміж Мінскам і аэрапортам “Мінск-2”. Хоць гэты праект ёсць відавочнай спробай пабудаваць альтэрнатыўную вытворчую базу, ён таксама залежыць ад кітайскіх крэдытаў, рабочых, а 60% удзелу ва ўладанні кампаніяй вызначаюць яе развіццё. Але, як і ў выпадку АЭС, не варта чакаць неадкладнага вяртання ўкладзеных грошай, бо першы этап развіцця гэтага праекту мае завяршыцца толькі да 2020 году. У міжчассі ж Расія можа аказаць дадатковы ціск на Беларусь з мэтай продажу ёй буйных беларускіх кампаніяў.

Першай у гэтым шэрагу, верагодна, будзе “холдынгавая кампанія”, што ўвосень злучыць МАЗ з расійскім КамАЗам. Сурыкаў таксама  выказаў зацікаўленасць Расіі ў набыцці часткі актываў ААТ “Гродна Азот”. Спіс іншых планаваных расійцамі да набыцця аб’ектаў складаюць прадпрыемствы абароннай прамысловасці і “Беларуськалій”, які стаўся аб’ектам працяглых перамоваў на працягу апошніх некалькіх гадоў. Для Беларусі ёсць ключавым пытаннем, ці продаж гэтых аб’ектаў у замен на крэдыты станецца сапраўднай прыватызацыяй, ці ўсталяванне расійскім капіталам, што мае цесныя сувязі з урадам Расіі, кантролю над важнымі беларускімі прадпрыемствамі ёсць палітычна арыентаваным працэсам. У цяперашняй сітуацыі халодныя адносіны Беларусі з ЕС істотна абмяжоўваюць магчымы выбар кіраўніцтва краіны. Акрамя таго, перспектывы атрымання значнага другога крэдыту па лініі МВФ у бліжэйшай будучыні ёсць даволі змрочнымі. І, шчыра кажучы, ні кітайскі праект, ні АЭС не ўяўляюць сабой рэальны план выхаду для Беларусі. У першым варыянце патрабуецца палепшыць адносіны з ЕС, які ўяўляецца відавочным рынкам для прадукцыі прамысловага парку. Другі варыянт вымагае расійскіх фінансаў, тэхналогіяў і паліва. У той жа час беларускія даўгі працягваюць расці.

З заяваў Сурыкава вынікае, што Расія не пагражае незалежнасьці Беларусі, а, хутчэй, абмяжоўвае магчымасці для выбару і манеўраў, паступова ўсталёўваючы кантроль над яе асноўнымі актывамі. Гэты працэс можа быць павольным, але такі сцэнар развіцця падзеяў здаецца няўхільным."

Гэты артыкул з'явіўся па-ангельску ў Belarusian Review, Vol. 25, No. 2.
© 2013 The_Point Journal/Belarusian Review

Ключавыя словы: беларуска-расійскія адносіны, эканоміка Беларусі, супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў эканамічнай сферы, беларуска-кітайскі індустрыяльны парк, прыватызацыя ў Беларусі
 

 

 

 

 Цалкам зьмест эканоміка

2013-06-14

Дэвід Марплз: Расія не пагражае незалежнасці Беларусі, а абмяжоўвае яе выбар

7 чэрвеня 2013 г. ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя амбасадара Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, падчас якой ён закрануў шэраг важных пытанняў адносінаў паміж дзвюма краінамі. Сурыкаў пацвердзіў, што афіцыйны Мінск звярнуўся да Крамлю з просьбай аказаць фінансавую падтрымку ў мадэрнізацыі прамысловага комплексу Беларусі. Паводле словаў Сурыкава, Расея гатовая аказаць такую падтрымку, але толькі ў выпадку, калі гэтыя прамысловыя аб’екты стануць асновай для стварэння сумеснага бізнесу. “Мы лічым, што павінны падтрымаць мадэрнізацыю тых праектаў, якія будуць развівацца як сумесны бізнес, якія прынясуць паляпшэнні і для беларускага, і для расійскага чалавека. А такое вось, проста, дайце нам на мадэрнізацыю, каб ўмоўна беларуская фабрыка была больш канкурэнтная, чым расійская – хто ж калі даваў грошы на вырошчванне канкурэнтаў?”, - заявіў Сурыкаў.  Прафесар Дэвід Марплз дзеліцца сваім бачаннем перспектываў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў эканамічнай сферы.

больш дэталяў

 

2011-05-26

Ці патрэбная Беларуская АЭС? - інтэрвію з Аляксандрам Мілінкевічам

Аляксандр Мілінкевіч адказвае на пытанні аб будаўніцтве ў Беларусі атамнай электрастанцыі, а таксама аб ягоных наступствах на ўнутраную сітуацыю ў краіне і на адносіны з суседзямі.

больш дэталяў

 

2008-08-04

Рэгіянальная адчувальнасьць ў Эўрапейскім Валютным Зьвязе

Сучасная эканоміка знаходзіцца пад уплывам ґлябалізацыйных тэндэнцыяў. Аднак, пры гэтым вельмі выразна бачная супрацьлеглая тэндэнцыя рэгіяналізацыі, што характарызуецца зьмяншэньнем дамінаваньня дзяржавы і павелічэньнем ролі рэгіёнаў. З разьвіцьцём эўрапейскай інтэграцыі шматлікія рэгіёны, што былі арэнамі спрэчак і канфліктаў, ператварыліся ў такія, што ёсьць цэнтрамі для разьвіцьця і супрацы.

больш дэталяў

 

2007-05-27

Эканоміка Кыргызстану праз год пасьля “рэвалюцыі туліпанаў”

Кіргіская “рэвалюцыі туліпанаў” была сустрэтая ў суседнім Казахстане зь вялікай занепакоенасьцю, а ў абыватэля і з “ціхім жахам”. Тым ня менш, ёсьць сэнс ацаніць сытуацыю ў Кыргызстане больш цьвяроза. Аналіз паказвае, што нягледзячы на сур’ёзныя рызыкі, зьвязаныя з “рэвалюцыйным сындромам” і апакаліптычныя прагнозы, каляпсу кіргіскай эканомікі не адбылося.

больш дэталяў

 

бібліятэка: новае

 

2017-02-15 23:57:45

Belarusian Review, Special Jewish Issue, 2016

фармат: .pdf

2015-01-20 18:10:50

Крывія, №34-35, сьнежань 2014

фармат: .pdf

 

навіны

 

2016-09-18 | Выпушчаны на волю голас франтавіка і важака камсамольцаў Беларусі

2016-05-08 | Стаўленне да Халакосту ў Савецкім Саюзе і сучаснай Беларусі

2016-03-02 | Отношение к Холокосту в Советском Союзе и современной Беларуси

2015-11-19 | Роберт Міцкевіч: польска-літоўская спрэчка карысная Расіі

падзеі

 

2016-01-03 | Вайна і Халакост: дарослы свет вачыма дзяцей

2016-01-03 | Война и Холокост: взрослый мир глазами детей

2015-05-15 | Цэнзура ў як прадмет даследавання і інструмент пазнання пасляваеннай савецкай Беларусі

2015-02-02 | Алесь Краўцэвіч: з Расеяй трэба сябраваць з-за пагранічнай агароджы

права

 

2015-03-02 | Аляксандр Осіпаў: Беларусь, Малдова і Украіна дагэтуль выкарыстоўваюць перавагі савецкай сістэмы кіравання разнастайнасцю

2013-11-19 | Закон “Аб беларусах замежжа”: адзін крок да прыняцця

2013-06-11 | Алена Макоўская: беларусы замежжа – самы моцны прыхільнік Беларусі і яе культуры

2013-06-04 | Беларусь і Летува: ў пошуках гістарычнага кампрамісу ў спадчыне ВКЛ

эканоміка

 

2013-06-14 | Дэвід Марплз: Расія не пагражае незалежнасці Беларусі, а абмяжоўвае яе выбар

2011-05-26 | Ці патрэбная Беларуская АЭС? - інтэрвію з Аляксандрам Мілінкевічам

2008-08-04 | Рэгіянальная адчувальнасьць ў Эўрапейскім Валютным Зьвязе

2007-05-27 | Эканоміка Кыргызстану праз год пасьля “рэвалюцыі туліпанаў”

паліталёгія

 

2015-03-19 | Сяргей Далгаполаў: Збліжэнне Беларусі і ЕС ужо ажыццяўляецца ў эканамічнай сферы

2014-08-12 | Леанід Лыч: без сваёй мовы народ не стварае нічога арыгінальнага

2014-07-06 | а. Аляксандар Надсан: Беларусы павінны ісьці да Бога сваёй дарогай і на сваёй роднай мове

2013-12-26 | Беларусь і візавая лібэралізацыя

іншыя навукі

 

2015-11-23 | У пошуках беларускасці на паўднёвай Пскоўшчыне

2015-11-12 | Прастора: паміж Падляшшам і Сілезіяй

2015-06-06 | Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя (ч.2)

2015-06-06 | Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя

 
   The_Point © 2007-2017. Усе правы абароненыя   

 

 

 

створаны Webrycy studio