пра нас | кантакты | для аўтараў | навіны | падзеі | права | эканоміка | паліталёгія | іншыя навукі | бібліятэка | рассылка

Красавiк 26, 2017             галоўная старонка

EnglishBelorussian

пошук

 навіны

2013-12-18

друкаваць

Радзім Гарэцкі: Дайсці да беларускай Беларусі

Не толькі ў гісторыі нашай краіны шмат знакавых падзей, выбітных людзей. Адзін з тых, хто працягвае ствараць Беларусь, — Радзім Гарэцкі. Ён прэзідэнт МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” з 1993 па 2001 г., сябра Рады Згуртавання, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі БССР, грамадскі дзеяч, аўтар многіх навуковых ды публіцыстычных прац. Ён маральны аўтарытэт і жыццёвы арыентыр для многіх.

Нядаўна — 7 снежня — Радзіму Гарэцкаму споўнілася 85 гадоў. Гэта стала добрай нагодай распытаць у Радзіма Гаўрылавіча пра жыццё і шлях да Беларусі, пра дзейнасць у Згуртаванні беларусаў свету “Бацькаўшчына” і шмат пра што яшчэ. Аповед Радзіма Гаўрылавіча прапануем увазе чытачоў.

Дзяцінства ў рускамоўным асяродку

Мой шлях да беларускай мовы быў няпросты. Я нарадзіўся ў Мінску, але мяне вывезлі разам з бацькамі: іх арыштавалі, як вядома, і мы паехалі на Салаўкі. Калі я з’ехаў з Мінска, мне было прыблізна гады чатыры, так што я не паспеў мову вывучыць.

Бацька і маці мае заўсёды размаўлялі і пісалі адно аднаму па-беларуску. А мяне збольшага гадавалі бабуля і дзядуля па маці. Яны таксама беларусы, родам з Беластока, але былі рускамоўныя, хоць і разумелі беларускую мову. І таму я чуў рускую мову,  бо асяродак быў рускамоўны. Бацька ж спачатку сядзеў у турмах, потым быў увесь час у камандзіроўках, і можна сказаць, што я сутыкнуўся з маленечкім беларускамоўным асяроддзем ужо калі мы жылі разам з бацькам і з маці, а гэта здарылася толькі калі я ўжо быў, мусіць, у восьмым класе, то бок досыць дарослым хлопцам.

Мы жылі тады на Урале, у горадзе Чусавым на рэчцы Чусавая. Гэта было пасля нашай эвакуацыі, у канцы вайны.

У нас сям’я была добрая, бацькі былі ласкавыя і вельмі да нас добра ставіліся, як да дарослых, ніколі не лаялі. Бацька працаваў геолагам на так званых “будоўлях камунізму”: будаваў гідраэлектрастанцыі, каналы. Ён быў галоўным геолагам ад Гідрапраекта — быў такі навукова-даследчы інстытут, які распрацоўваў геалагічныя ўмовы для гэтых “будоўляў камунізму”.

Бацька тады ўвесь час быў у камандзіроўках, у экспедыцыях, але мы ўжо жылі разам, і я пачуў родную мову. Праўда, мова ў бацькоў была не зусім такая, як цяпер, а бліжэйшая да тарашкевіцы, бо бацька мой 1900-га года нараджэння, маці — 1902-га.

Шлях да беларускай мовы

Вялікае ўражанне на мяне рабіла Беларусь, якой я не ведаў тады. Бацька заўсёды любіў, калі мая маці ці бабуля гатавалі, напрыклад, бульбачку са скваркамі. Казаў тады: “Ох якая смачная, ну проста як у Багацькаўцы!” А які-небудзь вінаград, які я вельмі любіў, бацька не прызнаваў. Я дзівіўся гэтаму, а ён тлумачыў: “Ды ў нашай Багацькаўцы не было такога, таму і не люблю”. І мне гэта запала ў галаву — а я ж яшчэ юнак быў: ну што гэта за Багацькаўка такая, якая на бацьку так уплывала?

Памалу ўбіралася мной беларуская мова ад бацькоў, а ў астатнім асяроддзе было чыста рускае. Бацька мне таксама пісаў лісты па-беларуску, тут ужо прачытаеш абавязкова, а з часам і я пачаў трошку гаварыць і пісаць: бацьку ж трэба было адказаць. Так я класе ў дзясятым, а можа, студэнтам ужо, пачаў патрошку размаўляць і пісаць. Вядома, мова была яшчэ дрэнная, таму што я яе толькі на слых ведаў, але патрошку ўцягнуся, пачаў разумець.

Мой брат, старэйшы за мяне на 4 гады, беларускую мову ведаў больш, таму што ён у Мінску вучыўся да другога класа. Мы з ім студэнтамі жылі ў Маскве адны, без бацькоў. Я паступіў у нафтавы інстытут, а ён — у педагагічны, на літаратуразнаўства. Мы пачалі гаварыць па-беларуску паміж сабой.

Неяк здарыўся цікавы выпадак. Калі я быў студэнтам і вучыўся, мусіць, на другім курсе, прыйшоў да нас вайсковец-аспірант. Калі ён пачаў гаварыць, я чую — ну такі ўжо акцэнт беларускі! Кажу: “Аляксандр Сямёнавіч, ты ж, відаць, з Беларусі?” Ён: “Так, з Беларусі”. І я пачаў да яго звяртацца па-беларуску, але ён са мной усё адно толькі па-руску гаварыў. І што цікава: у мяне беларуская мова гучала як маскоўская, а ён са мной гаварыў па-руску, але з такім выдатным беларускім гучаннем, што калі здалёк нас паслухаць, то адразу здавалася, што я гавару па-руску, а ён па-беларуску, хаця насамрэч было наадварот.

Пасля мы пасябравалі, а ён, Аляксандр Сямёнавіч Махнач, стаў потым віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. Ён да самага канца свайго — а памёр ён амаль у 88 гадоў — так заўсёды і гаварыў па-руску, але з заўважным беларускім акцэнтам.

Вяртанне на Радзіму

Першы раз я пабачыў Беларусь у 1961 годзе, калі мы з бацькам і з братам утрох прыехалі ў Беларусь на сваёй машыне з Масквы. У Магілёве жыў мой дзядзька, бацькаў брат Парфір. Спачатку мы паехалі да яго, а потым па ўсёй Беларусі. Нам вельмі спадабалася ўсё: людзі, мясціны, прырода. Адзінае, што нас здзівіла, — гэта што зусім мала было беларускай мовы. Мы ў Маскве паміж сабой па-беларуску, а сюды прыехалі… Калі мы ў Магілёве заходзілі, напрыклад, у краму і паміж сабой размаўлялі па-беларуску, то людзі адно аднаго штурхалі: “Во! Пісьменнікі да нас прыехалі”. Гэта нас моцна ўразіла. Мы спадзяваліся пачуць мову, а тут выяўляецца, што толькі пісьменнікі ў нас па-беларуску і размаўляюць! З аднаго боку, была радасць сустрэчы з Беларуссю, а з іншага — такая горыч і непрыемнасць у душы, што беларускай мовы зусім мала вакол.

Але я на Радзіму вярнуўся

Бацьку КДБ не дазваляла сюды вяртацца як “ворагу народа”, мне — як сыну “ворага народа”. Былі розныя спробы, бацька ўвесь час імкнуўся вярнуцца хутчэй, але не атрымлівалася. Ён вярнуся толькі ў 1969 годзе. Яго аднавілі ў званні акадэміка (яму былі скасавалі гэтае званне, а пасля рэабілітавалі “за адсутнасцю складу злачынства”, то бок ён быў ні ў чым не вінаваты). Бацьку рэабілітавалі ў 1958 годзе, Максіма Гарэцкага — у 1959-м (пасмяротна), але бацьку дазволілі вярнуцца толькі праз 10 гадоў.

Я жыў у Маскве, мусіць, гадоў дваццаць, прычым у мяне была добрая праца ў Геалагічным інстытуце Акадэміі навук СССР. Гэта адзін з найлепшых інстытутаў, і ў мяне былі вялікія перспектывы, але бацька сказаў: “Давай едзь сюды”. Ён жа толькі гадоў у 70 вярнуўся на Радзіму. Ну, а я ў 1971-м вярнуўся, у снежні. Мяне запрасіў прэзідэнт Акадэміі навук БССР, Мікалай Аляксандравіч Барысевіч.

Так што амаль 40 гадоў я быў у Расіі, але беларускія карані і гены жылі, і я тут вельмі хутка адчуў, што я ў сваёй хаце. Гады разам з бацькам і маці на Радзіме былі для нас самымі добрымі і светлымі ва ўсіх адносінах: у працоўных і творчых, з асалодай ад беларускіх тэатраў, філармоніі, музеяў, сяброўства з пісьменнікамі, ад роднай прыроды і інш.

Хай начальства загаворыць па-беларуску

На жаль, у нас цяпер неспрыяльная сітуацыя для беларускай мовы. Вельмі кепска, што наш урад і ўсё кіраўніцтва не беларускамоўнае, а рускамоўнае. Яно супраць беларушчыны, і гэта тое, што мяне ўвесь час трывожыць. Тут трэба ўспомніць Коласа, які вельмі правільна сказаў, што калі нашае начальства загаворыць па-беларуску, дык і народ загаворыць.

Мы ўвесь час пад націскам то пальшчызны, то Масковіі. Ды хоць мова нашая забаранялася стагоддзямі, але яна жыла і жыве ўсё адно. Глядзіце: было вельмі кароткае Адраджэнне, калі нашая апазіцыя працавала моцна, калі быў прыняты закон аб мове, — гэта цягнулася менш за дзясятак гадоў, але нашая мова адразу пачала так пашырацца, што дзіву даешся! І я думаю: калі б у нас тут было беларускамоўнае асяроддзе і асабліва калі б згары не прымушалі гаварыць па-руску, усё было б нашмат лепш.

Хачу нагадаць пра беларусізацыю, якая ішла з 1919 года, асабліва ў 1920-я. Менавіта ў 1924 годзе адбылося паседжанне Савета народных камісараў Беларусі, калі была прынятая пастанова аб суцэльнай беларусізацыі. Перш-наперш, было там запісана, мы пераходзім на справаздачу па-беларуску, пераводзім на беларускую мову ўрад, найвышэйшыя дзяржаўныя органы і паступова ўсе астатнія. І ведаеце, наколькі я памятаю, недзе да 1928 года прыблізна 80% гэтых установаў працавала па-беларуску. Вось яна, беларусізацыя — умомант адбылася!

Калі мы прымалі закон аб мове — Ніл Гілевіч быў тады старшынёй камісіі па культуры і адукацыі, — дык таксама вельмі кароткі тэрмін абралі, але ўсё ж больш мякка падышлі — давалі 10 гадоў, каб на беларускую мову быў паступовы пераход. Але калі нашая краіна стала прэзідэнцкай, перыяд гэтай беларусізацыі быў яшчэ занадта малы, беларусізацыя не завяршылася. Хоць ужо ў той час вельмі многія і справаводства перавялі на беларускую мову, і самі на яе перайшлі. Калі б працэс працягнуўся, думаю, да гэтага часу беларуская мова ўжывалася б у 50% выпадкаў, а то і больш.

Калі нашая краіна стала прэзідэнцкай, прычым з рускамоўным прэзідэнтам, ды яшчэ дзякуючы рэферэндуму 1995 года, то з той задумы не атрымалася жаданага выніку.

Безумоўна, у справе беларусізацыі важная і адукацыя. У нас з гэтым вялікая бяда. Я думаю, калі б выконвалі наш закон, мы назіралі б зусім іншую карціну. Нават у сучасным законе запісана, што абедзве мовы дзяржаўныя. Але беларуская мова дзяржаўная чамусьці толькі ў двукоссі. Цяпер у мяне юбілей, многія мне дасылалі тэлеграмы па-беларуску, дык нават не ва ўсіх паштовых аддзяленнях прымаюць тэлеграмы па-беларуску! І такіх прыкладаў шмат.

А ў тыя часы — у 1920-я — было аж чатыры дзяржаўныя мовы. Тады лагодна ставіліся і да іншых моваў. Тыя, хто працуе ва ўрадзе ці на іншых высокіх пасадах, мусілі ўсе гэтыя мовы ведаць, а не толькі сваю родную. А цяпер паспрабуй па-беларуску звярнуцца — яны не разумеюць самых звычайных слоў, якія, я думаю, і рускія могуць зразумець! Хаця, заўважу, у нас многія рускія выдатна гавораць па-беларуску. Вось гэта правільны падыход: раз ты жывеш у гэтай краіне, ты павінен ведаць мову карэннай нацыі.

У нас увесь час уздымаюць пытанне незалежнасці. Дык я хачу сказаць, што незалежнасць без мовы беларускай, без культуры і іншых атрыбутаў беларушчыны немагчымая, і за гэта ўсім нам трэба змагацца. І вельмі добра, што нашая “Бацькаўшчына” таксама стаіць на гэтых пазіцыях. Мы не палітычная арганізацыя, але мы за беларускасць, і таму мы змагаемся за яе, бо нашая мэта — дайсці да беларускай Беларусі.

Жыццё з “Бацькаўшчынай”

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” з’явілася ў час Адраджэння — у Савецкім Саюзе не магло весціся і гаворкі пра такога кшталту арганізацыі. А калі імперыя нечакана развалілася, то ўзнялі галовы розныя нацыянальнасці, у тым ліку беларусы, стварыліся нацыянальныя краіны. Тады і пачалася плынь Адраджэння. Ствараліся суполкі беларусаў, па-беларуску пачаў гаварыць і наш урад, і асабліва бээнэфаўцы на чале з Зянонам Пазняком, і многія іншыя.

Ініцыятыву ў стварэнні такой беларускай арганізацыі, як “Бацькаўшчына” праявіў Яўген Лецка, хоць гэтая думка лунала тады ў паветры. Лецка запрасіў сваіх аднадумцаў, у тым ліку і мяне, мы стварылі аргкамітэт, правялі ўстаноўчую канферэнцыю, потым зрабілі з’езд беларусаў блізкага замежжа… Нас зацвердзілі. Потым мы папрасілі Васіля Быкава быць прэзідэнтам. Ён не вельмі хацеў, бо насамрэч быў тады вельмі заняты, але разумеў, што справа годная, а нам, канечне, хацелася мець знакавую, магутную фігуру, якая б узначальвала Згуртаванне, каб надаць яму вагі.

Потым мы правялі Першы з’езд беларусаў свету, і тады да мяне падышоў Васіль Уладзіміравіч і прапанаваў, каб я заняў гэтую пасаду. Для мяне гэта было вельмі нечакана, але ён давёў, чаму хацеў бы бачыць мяне на чале Згуртавання. Так атрымалася, што ўсе неяк адразу згадзіліся з маёй кандыдатурай на з’ездзе, а іншых нават і не было. Мяне абралі аднагалосна.

Натуральна, было шмат працы. Гэта быў 1993 год, я ў той час ужо быў дырэктарам Інстытута геафізікі і геахіміі ў Акадэміі навук і апрача таго віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук, таму працы ў мяне было вельмі шмат. Да таго ж у Акадэміі навук у нас была складаная сітуацыя, многія хацелі яе ліквідаваць, рэфармаваць. Але я быў адносна малады, бадзёры, моцны, таму згадзіўся і працаваў і там, і там.

Мне здаецца, што мы ад пачатку дзейнасці Згуртавання сабралі вельмі добрую Управу. Кіраўніком мы тады выбралі Ганну Сурмач, я яе прапанаваў. Яна галоўным чынам і арганізавала Першы з’езд. Сурмач была дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, і ёй гэтая праца вельмі падабалася. Але яна таксама адчувала важнасць працы ў арганізацыі Згуртавання беларусаў свету, і яна кінула сваё дырэктарства, каб як мае быць працаваць тут. І асноўную нагрузку яна ўзяла на сябе, што мяне таксама кранула. У нас жа арганізацыя недзяржаўная: ніхто не дапамагае, мы самі павінныя неяк круціцца.

Вельмі важна, што наша дзяржаўнае кіраўніцтва тады ставілася да Згуртавання спрыяльна. Нам таксама шмат дапамаглі людзі, якія шчыльна працавалі з замежжам. Напрыклад, Пётр Краўчанка — былы міністр замежных справаў, Генадзь Бураўкін, які быў прадстаўніком Беларусі ў ААН, Вітаўт Кіпель, Янка Запруднік ды іншыя. Яны нам дапамагалі шукаць беларусаў у замежжы, усталёўваць з імі кантакт. Гэта была велізарная праца.

Акрамя таго, нам трэба было першы з’езд правесці легітымна. Ганна Сурмач узначаліла аргкамітэт па яго падрыхтоўцы і правядзенні. Мы звязваліся з беларускімі суполкамі ў замежжы, яны вылучалі дэлегатаў, і ў выніку на першым з’ездзе ў мінскім Тэатры оперы і балета сабралася поўная зала, нават не хапала месцаў.

Але колькі ж было цяжкасцяў, каб запрасіць дэлегатаў і зрабіць візы! Колькі было складанасцяў нашым суродзічам, каб сюды прыехаць! Многія ж баяліся: думалі, як прыедуць, іх тут жа схопяць і ў турму пасадзяць. Некаторыя так і не прыехалі!

А тыя, што прыязджалі, — на іх без слёз нельга было глядзець... Некаторыя прыязджалі — на калені падалі, цалавалі зямлю, бо нарэшце ўбачылі яе, родную! А некаторыя баяліся, аж дрыжэлі: возьмуць іх ці не возьмуць?

Незабыўны быў гэты з’езд. Усё ладзілася з дапамогай урада, нас ніхто не біў, не хапаў, наадварот, ахоўвалі. У нас завязаліся вельмі добрыя кантакты з нашымі дэлегатамі. У 1994 годзе была сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, і яны нас з Ганнай Сурмач туды запрасілі. Там мы сустрэліся і пасябравалі з многімі беларусамі, некаторых з іх ужо, на жаль, няма на свеце.

Пасля мяне і на другі тэрмін абралі, прасілі застацца і на трэці, але мы ў Статуце напісалі: кіраўнік толькі два тэрміны можа займаць пасаду, не больш. Я сказаў: “Я павінен выконваць закон”.

Потым абралі Анатоля Грыцкевіча, затым Аляксея Марачкіна, далей Алену Макоўскую, якая цяпер кіруе Згуртаваннем. Яна з намі была з самага пачатку, вырасла на нашых вачах: яна здольная, разумная, была ў курсе ўсіх нашых спраў, так што я думаю, яна таксама заняла па справядлівасці гэтае месца. Ніна Шыдлоўская і Алена Макоўская — тыя людзі, з якімі мы працавалі з самага пачатку.

Я па-ранейшаму застаюся ў Радзе і заўсёды дапамагаў і дапамагаю ў працы Згуртавання. Я ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні ўсіх з’ездаў. Другі, трэці і чацвёрты з’езды былі вельмі цяжкія, і нас многа разоў хацелі ліквідаваць. Розныя былі непрыемнасці, але, тым не менш, мы змаглі захавацца і мелі падтрымку ад дыяспары, стварылі пэўную колькасць нашых суполак і ў былым Саюзе, і ў далёкім замежжы. Так што я да гэтага часу неразрыўна звязаны са Згуртаваннем.

Парадоксы жыцця

Дачка мая Вольга нарадзілася ў Маскве, дзе мы тады жылі з маёй першай жонкай. Я з дачкой гаварыў па-беларуску, яна называла мяне татам, размаўляла па-беларуску са мной. А ў 1971 годзе мы прыехалі сюды, яна паступіла ў школу, прычым у беларускую, але з яе пачалі смяяцца, ціснулі на яе, каб яна адмовілася ад навучання па-беларуску. Так атрымалася, што ў Беларусі яе адвучылі ад мовы: яна ўсё разумее, але сама не гаворыць.

А з дачкой маёй разам вучылася Галіна Хінко, у якой, як і ў Вольгі, бацька беларус, а маці руская. Галя Хінко гаварыла толькі па-руску, але ўвесь час каля нас круцілася і так уцягнулася ў беларускую мову, што сама стала беларускамоўнай. Яны абедзве вельмі добра малявалі, але Вольга ў выніку пачала больш займацца спортам, а Галя скончыла мастацкае вучылішча, стала мастаком. Такія парадоксы нашага жыцця…

Любімая прафесія

У горадзе Чусавым, дзе мы жылі з бацькам, цячэ горная рака Чусавая. Яна вельмі бурлівая. Неяк мы спусціліся з бацькам па гэтай рацэ на плыце і ледзь не затанулі. Там увогуле шмат хто загінуў, на Чусавой. Самае важнае — не стукнуцца аб скалу. Вада б’е ў яе вельмі моцна, там самая глыбіня і страшныя віры. Але нас Бог мілаваў. Мне так спадабалася тая вандроўка, ды яшчэ бацька мне тое-сёе расказваў пра геалогію, што ўжо з восьмага класа я досыць свядома вырашыў зрабіцца геолагам. Тады было іншае стаўленне да геалогіі, гэта была вельмі паважаная і рамантычная прафесія, да якой усе імкнуліся. Цяпер больш прэстыжна быць прадпрымальнікам. Вельмі важна правільна выбраць прафесію. Некаторыя кажуць мне: “Як ты да гэтага часу працуеш? Можна ўжо і адпачываць!” Але мне падабаецца мая прафесія. Гэта вельмі важна. Я, калі выкладаў студэнтам, казаў: “Падумайце, самае важнае — адразу правільна выбраць прафесію, каб яна да самага канца жыцця вам вельмі падабалася, каб праца для вас была не нечым прымусовым, а радасным. Каб ішлі на працу як на свята”. У мяне так і атрымалася, так што я вельмі задаволены, што стаў геолагам.

Жыццёвы меланж

Сёлета ў мяне выйшла кніга “Лісты жыцця і кахання”, дзе я сабраў лісты маіх бацькоў. Іх каханне было надзвычай моцнае і трывалае, і ў лістах яны выказвалі свае пачуцці адно да аднаго. Лістоў у бацькі і маці амаль тысяча, а можа і больш. Яны вельмі цікавыя. Многія я ўжо друкаваў. А тут я сабраў лісты, дзе яны гавораць пра сваё каханне і пра жыццё.

Цяпер да друку рыхтуецца зусім іншая кніга. Рэч у тым, што я даўно пачаў пісаць пра выдатных геолагаў, такіх як Чэрскі, Вярнадскі, рабіў даклады. Потым пісаў пра свайго настаўніка, знаёмых геолагаў, затым пра сваіх знаёмых пісьменнікаў, асабліва ў сувязі з юбілеямі, а потым, калі пачалася перабудова і я пачаў займацца грамадскай дзейнасцю, то выступаў на розных з’ездах, на Днях Незалежнасці. І неяк аднойчы да мяне звярнулася Галіна Тварановіч. Яна літаратуразнаўца, доктар навук, прафесар. Яна папрасіла, каб я напісаў што-небудзь у часопіс “Тэрмапілы” (Беласток). Я напісаў, ёй гэта спадабалася, і яна ў далейшым прапанавала, каб я дасылаў яшчэ.

Я дасылаў у часопіс свае назіранні, успаміны — такія мініяцюры, і ўрэшце я задумаўся: а што гэта такое, тое, што я пішу? Трэба гэтаму даць нейкую назву. І я падумаў, што гэта меланж, жыццёвы меланж. Увогуле меланж — гэта сумесь. Ёсць такі панятак у геалогіі. Калі адна глыба зямной кары насоўваецца на другую, то між імі ўтвараецца сумесь розных парод. Цікавы атрымліваецца колер, вельмі прыгожая парода. А яшчэ панятак “меланж” ёсць у ткацтве — калі ніткі рознага колеру ствараюць стракатасць. Так з’явілася назва для маіх зацемак — “Жыццёвы меланж”. Галіна Тварановіч нават напісала артыкул “Меланж Радзіма Гарэцкага” пра гэтыя мае публікацыі. Урэшце іх набралася шмат, і Галіна Тварановіч сказала, што час ужо сабраць гэта ў кніжку. Я пагадзіўся, а тут і юбілей мой прыспеў.

З выданнем вельмі дапамагла “Бацькаўшчына” і Ніна Шыдлоўская з Аленай Макоўскай у прыватнасці. Яны і раней мне дапамагалі з выданнем кнігі “Браты Гарэцкія”.

Новая кніга хутка выйдзе. Там будуць і здымкі. Паколькі гэта “меланж” маіх уражанняў і пачуццяў, я туды змясціў свае здымкі разам з людзьмі, пра якіх пішу. Я вельмі ўдзячны і Галіне Тварановіч, і “Бацькаўшчыне”, і Ніне Шыдлоўскай, і Алене Макоўскай, без якіх гэтай кніжкі не было б.

Матэрыял падрыхтаваны Інфармацыйным цэнтрам МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Ключавыя словы: беларуская мова, Радзім Гарэцкі, Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына, ЗБС Бацькаўшчына, беларусы замежжа, беларуская дыяспара
 

 

 

 

 Цалкам зьмест навіны

2016-09-18

Выпушчаны на волю голас франтавіка і важака камсамольцаў Беларусі

Я не прыхільнік друкаваных мемуараў савецкіх людзей, асабліва начальнікаў. Што ні аўтар, то герой. І ўсё так нудна. Таму без асаблівага жадання ўзяўся за чытанне ўспамінаў Льва Мацвеевіча (Лейбы Мотелевіча) Смілавіцкага (1925-1997 гг.), які ваяваў, а потым займаў высокія пасады ў кіраўніцтве савецкай Беларусі. Аднак калі адкрыў кнігу, так і не змог адаравацца, пакуль не дачытаў да апошняй старонкі.

больш дэталяў

 

2016-05-08

Стаўленне да Халакосту ў Савецкім Саюзе і сучаснай Беларусі

На працягу ўсяго пасляваеннага перыяду аж да пачатку гарбачоўскай перабудовы тэма Катастрофы яўрэяў на тэрыторыі СССР не гучала. Пра трагедыю яўрэяў, што пацярпелі ад рук нацыстаў у гады Другой сусветнай вайны, нельга было знайсці ў савецкай даведачнай літаратуры, энцыклапедыях, падручніках, навуковых выданнях. Маштабы трагедыі Халакосту, прыклады жорсткасці і садызму і ў той жа час гераізм адзіночак, якія насуперак усялякай логіцы, грэбуючы смяротным рызыкай, якой яны падвяргалі сябе і свае сем'і, ратавалі яўрэяў, замоўчваліся. Пра генацыд яўрэяў не прынята было казаць услых. Пра гэта не ведалі настаўніка гісторыі і іх вучні, студэнты гістарычнага факультэту і іх выкладчыкі, і просты чалавек з вуліцы.

больш дэталяў

 

2016-03-02

Отношение к Холокосту в Советском Союзе и современной Беларуси

В течение всего послевоенного периода вплоть до начала горбачевской перестройки тема Катастрофы евреев на территории СССР не звучала. О трагедии евреев в годы второй мировой войны, пострадавших от рук нацистов, нельзя было найти в советской справочной литературе, энциклопедиях, учебниках, научных изданиях. Масштабы трагедии Холокоста, примеры жестокости и садизма и в то же время героизм одиночек, которые вопреки всякой логике, пренебрегая смертельным риском, которому подвергали себя и свои семьи, спасали евреев, замалчивались. О геноциде евреев не принято было говорить вслух. Об этом не знали учителя истории и их ученики, студенты исторического факультета и их преподаватели, и просто человек с улицы.

больш дэталяў

 

2015-11-19

Роберт Міцкевіч: польска-літоўская спрэчка карысная Расіі

Гісторыя польскай культуры на Віленшчыне налічвае шмат стагоддзяў, а цягам доўгага часу яна дамінавала на гэтых землях. У паваенным Савецкім Саюзе Віленшчына была адзіным рэгіёнам, дзе праявы польскасці мелі легальную форму. Пра палітыку СССР датычна палякаў Літвы часопіс “Belarusian Review” размаўляе з Робертам Міцкевічам, галоўным рэдактарам газеты “Kurier Wileński”.

больш дэталяў

 

2015-11-19

Robert Mickiewicz: Spór polsko-litewski jest na korzyść Rosji

Kultura polska na Wileńszczyźnie sięga wielu stuleci wstecz, a przez dłuższy czas ona nawet dominowała na tych terenach. W powojennym Związku Radzieckim ten teren został jedynym, gdzie polskość mogła być kultywowana legalnie. O polityce ZSRR wobec ludności polskiej na Litwie czasopismo „Belarusian Review” rozmawia z redaktorem naczelnym gazety „Kurier Wileński” Robertem Mickiewiczem.

больш дэталяў

 

2015-10-16

1939: новыя савецкія “паны” пачалі засваенне чарговай унутранай калоніі

Праект “Беларускі архіў вуснай гісторыі” накіраваны на збор і захаванне вусных ўспамінаў сведкаў гісторыі, а таксама на спрыянне даследаванню і пераасэнсаванню савецкага перыяду гісторыі Беларусі. Часопіс Belarusian Review звярнуўся да навуковага куратара праекту прафесара др. Алеся Смалянчука з просьбай распавесці пра праект і ягоную асноўную тэматыку даследаванняў.

больш дэталяў

 

2015-10-06

Алесь Краўцэвіч: свята горада ўмацоўвае традыцыю дэмакратыі

Ці ня кожны беларускі горад мае сваё свята, святкаванне якога прымеркаванае да пэўнай даты з гісторыі. Выбар на карысць той ці іншай даты для гарадскога свята зазвычай залежыць не толькі ад гісторыі горада, але і ад мясцовых уладаў. Часопіс Belarusian Review звярнуўся да вядомага гісторыка др Алеся Краўцэвіча з просьбай пракаментаваць логіку выбару гарадскіх святаў у сённяшняй Беларусі.

больш дэталяў

 

2015-05-22

Віктар Шадурскі: ключы да падвышэння якасці вышэйшай адукацыі знаходзяцца ў самой Беларусі

14 траўня было абвешчана аб ўступленні Беларусі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Пра магчымасці, якія адкрывае перад беларускімі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі ўдзел у Балонскім працэсе, часопісу Belarusian Review распавядае прафесар Віктар Шадурскі, дэкан факультэту міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта

больш дэталяў

 

2014-10-27

Яўген Мірановіч: ніхто не мог перашкодзіць Сталіну вырашаць тэрытарыяльныя праблемы ў нашай частцы Еўропы

У 2015 споўніцца 70 гадоў з таго моманту, калі на падставе савецка-польскай дамовы аб межах Беласточчына была перададзеная з складу Беларускай ССР у склад камуністычнай Польшчы. Такім чынам была ўсталяваная цяперашняя беларуска-польская мяжа, якая ўпершыню падзяліла суцэльны этнакультурны рэгіён на беларускую савецкую і польскую дзве часткі. Як усталяванне такой мяжы адбілася на стасунках паміж беларусамі і палякамі на Беласточчыне, што яно азначала для беларусаў Беласточчыны і палякаў Гарадзеншчыны, і якой магла б быць сённяшняя Беларусь, калі б Беласточчына засталася ў яе складзе? З гэтымі пытаннямі часопіс Belarusian Review звярнуўся да прафэсара Яўгена Мірановіча.

больш дэталяў

 

2014-09-20

Святлана Куль-Сяльверстава: 17 верасня – двухсэнсоўная дата

Cёлета ў верасні споўнілася 75 год з дня далучэння заходнебеларускіх земляў да Беларускай ССР і падзелу Польскай дзяржавы паміж Трэцім Рэйхам і СССР. Часопіс Belarusian Review запытаў Святлану Куль-Сяльверставу, прафесарку Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы і Палітэхнічнага універсітэта ў Беластоку, аб тым, якім чынам цяпер варта разглядаць гэтыя падзеі.

больш дэталяў

 

2014-06-02

Чалавек, які дапамагаў насамрэч зразумець Беларусь

Пра Генадзя Бураўкіна напісана даволі шмат тымі людзьмі, якія яго блізка ведалі. Я не належу да іх кола, аднак, я меў шчасьце асабіста ведаць гэтага чалавека. Мы пазнаёміліся зь ім у красавіку 2013 году ў Вільні на Канфэрэнцыі беларусаў Балтыі і замежжа, якая супала зь юбілеем старшыні Таварыства беларускай культуры ў Летуве Хведара Нюнькі. Пасьля гэтага я двойчы быў у Бураўкіна дома ў яго менскай кватэры, каб запісаць зь ім разгорнутыя інтэрвію. Гэтыя размовы цягнуліся па некалькі гадзінаў і ахоплівалі розныя пытаньні, але не зважаючы на тэму размовы перада мной быў Чалавек і Грамадзянін, у якім было столькі мудрасьці і годнасьці. Яго хацелася слухаць і распытваць яшчэ і яшчэ.

больш дэталяў

 

2013-12-18

Радзім Гарэцкі: Дайсці да беларускай Беларусі

Не толькі ў гісторыі нашай краіны шмат знакавых падзей, выбітных людзей. Адзін з тых, хто працягвае ствараць Беларусь, — Радзім Гарэцкі. Ён прэзідэнт МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” з 1993 па 2001 г., сябра Рады Згуртавання, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі БССР, грамадскі дзеяч, аўтар многіх навуковых ды публіцыстычных прац. Ён маральны аўтарытэт і жыццёвы арыентыр для многіх. Нядаўна — 7 снежня — Радзіму Гарэцкаму споўнілася 85 гадоў. Гэта стала добрай нагодай распытаць у Радзіма Гаўрылавіча пра жыццё і шлях да Беларусі, пра дзейнасць у Згуртаванні беларусаў свету “Бацькаўшчына” і шмат пра што яшчэ. Аповед Радзіма Гаўрылавіча прапануем увазе чытачоў.

больш дэталяў

 

2013-12-07

Стан даследаванняў гісторыі беларусаў у Латвіі

Беларусы на тэрыторыі Латвіі ўжо ў канцы 19 стагоддзя складалі значную частку жыхарства Латгаліі (усходняй Латвіі), а ў міжваенны перыяд іх колькасць вагалася ад 75 тыс. ў 1920 да 27 тыс. ў 1935. Не ўнікаючы ў гэтым тэксце ў прычыны такіх рэзкіх зменаў колькасці беларусаў, абмяжуемся канстатацыяй таго, што ў любым разе беларусы складалі каля 2-4% насельніцтва незалежнай Латвійскай Рэспублікі і да таго ж развівалі актыўную грамадскую дзейнасць. Сёння беларусы ў Латвіі ёсць другой паводле колькасці нацыянальнай меншасцю Латвіі, у выніку чаго гісторыя гэтай меншасці набывае асаблівае значэнне.

больш дэталяў

 

2013-11-29

Матэрыялы пра паваенную Раду БНР - упершыню пад адной вокладкай

Сёлета адзначаецца 110 гадоў з дня нараджэння першага Прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903—1970). Гэта стала нагодай для выдатнай падзеі - выдання кнігі “Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы”. У ёй упершыню зробленая спроба рэпрэзентацыі матэрыялаў пасляваеннай эміграцыйнай дзейнасці Рады БНР.

больш дэталяў

 

2013-11-22

Беларусазнаўства ў Францыі: безнадзейная справа?

У 1990-х, калі фрацускі студэнт жадаў пісаць дысэртацыю па тэматыцы Беларусі, ён мусіў пераадолець сапраўдны шлях зь перашкодаў. Да таго як пачаць апісаньне абранае праблематыкі, ён мусіў адказаць на шматлікія пытаньні, часам вельмі далёкія ад навуковых, такія як: "Ці існуе Беларусь?" "Ці існуе беларуская мова?" "Ці беларуская ёсьць дыялектам расейскае?" "Ці можна яшчэ казаць, што Беларусь – ня Польшча?" "Ці можна яшчэ казаць, што Беларусь – не Расея?" Гэтыя пытаньні і тая зласьлівасьць, зь якою іх часам ставілі, атваралі напружаны палітычны і ідэалягічны кантэкст, імаверна, унікальны для францускіх акадэмічных колаў, у якіх для "саветолягаў" вывучаць СССР азначала вывучаць выключна Расею, а ўсялякія разыходжаньні між прыхільнікамі і праціўнікамі СССР зьнікалі, як толькі гаворка заходзіла аб праблемах, якія маглі пагражаць адзінству так званае "ўсходнеславянскае сям'і".

больш дэталяў

 

2013-09-18

Kongres Slawistów, Mińsk 20-27 sierpnia 2013

W dniach 20-27 sierpnia 2013 roku miałem możliwość znaleźć się na Kongresie Slawistów, cyklicznej międzynarodowej konferencji, która odbywa się tylko raz na 5 lat. Jest to bardzo ważne wydarzenie naukowe i każdy młody slawista stawia sobie za honor w nim uczestniczyć. Pierwszy raz w historii odbyło się ono w Białorusi, w Mińsku, co dla białorutenistów jest nie lada gratką, która powtórzy się, być może, dopiero za kilkadziesiąt lat.

больш дэталяў

 

2013-09-06

Захар Шыбека: свята незалежнасці Беларусі яе грамадзяне пакуль што не маюць

У 2014-годзе будзе святкавацца 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наступствы Другой сусветнай вайны для Беларусі мелі вялізнае значэнне ў дзяржаўнай палітыцы ў Беларусі яшчэ ў савецкія часы, аднак, пачынаючы з 1996 г. Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачаў адзначацца як галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень незалежнасці (дзень рэспублікі). Наколькі важнае значэнне ў палітыцы дзяржавы займае Другая Сусветная вайна і чым сучасная інтэрпрэтацыя уладамі да гэтых падзеяў адрозніваецца ад той, што існавала ў Беларускай ССР? Ці існуе ў грамадзтве атаясамленне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з незалежнасцю і як уплывае святкаванне галоўнага дзяржаўнага свята ў дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на ўспрыняцце той вайны маладым пакаленнем? З такімі пытаннямі часопіс Belarusian Review звярнуўся да вядомага беларускага гісторыка прафесара Захара Шыбекі.

больш дэталяў

 

2013-09-04

Алесь Краўцэвіч: Ва ўмовах СССР беларусам быў навязаны расейскі погляд на ВКЛ як на летувіскую дзяржаву

Канстытуцыйныя акты як Беларускай Народнай Рэспублікі, так і сучаснай Рэспублікі Беларусь, хоць і ненаўпростава, але кажуць пра Вялікае княства Літоўскае як пра адну з формаў беларускай гістарычнай дзяржаўнасці. Аднак, у заходняй гістарычнай літаратуры ў кантэксце палітычнай гісторыі Беларусь аніяк не атаясамляецца з ВКЛ. Чаму так адбылося і што неабходна дзеля таго, каб Беларусь у заходніх гістарычных даследаваннях па палітычнай гісторыі рэгіёну хоць часткова, але пачала атаясамляцца з ВКЛ? З гэтым пытаннем часопіс Belarusian Review звярнуўся да вядомага беларускага гісторыка-эксперта па Вялікім княстве Літоўскім др. Алеся Краўцэвіча.

больш дэталяў

 

2013-08-17

Прадстаўніца БАЗА ўзяла ўдзел у Шостым зьездзе беларусаў сьвету ў Менску

23-24 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау ў Менску адбыўся Шосты зьезд беларусаў сьвету, арганізаваны Згуртаваньнем беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. На зьездзе прысутнічала 239 дэлегатаў і 95 гасьцей з 18 краін замежжа і самой Беларусі. На зьезд завіталі таксама прадстаўнікі дыппрадстаўніцтваў Украіны, ЗША, Польшчы і Нідэрландаў, 14 прадстаўнікоў дзяржаўных установаў Беларусі. Прадстаўляць Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня на зьездзе было даручана старшыні гуртка БАЗА ў Вашынгтоне Алесі Кіпель (беларусаў з Амэрыкі на зьездзе было усяго 4 - Алеся Кіпель і тры асобы з іншых арганізацыяў).

больш дэталяў

 

2013-08-15

Хведар Нюнька: уражаньні пасьля Шостага Зьезду беларусаў сьвету

Сваімі ўражаннямі ад удзелу ў Шостым Зьездзе беларусаў сьвету з чытачамі часопісу Belarusian Review дзеліцца старшыня Таварыства беларускай культуры Літвы Хведар Нюнька.

больш дэталяў

 

2013-08-07

Рэзалюцыя Шостага з’езду беларусаў свету пра транслітарацыю найменняў беларускіх геаграфічных аб'ектаў

Асобы і арганізацыі, якія займаюцца беларускай праблематыкай ці ў сваёй дзейнасці звязаныя з Рэспублікай Беларусь, сутыкаюцца з транслітарацыяй геаграфічных назваў Беларусі ў розных сферах. Дзякуючы высілкам дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь у “Інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў у Рэспубліцы Беларусь літарамі лацінскага алфавіта” замацаваная перадача геаграфічных назваў з беларускай мовы беларускай лацінкай, што мае гістарычнае абгрунтаванне і з 2012 г. афіцыйна прынятая 10-й Канферэнцыяй ААН па стандартызацыі геаграфічных назваў для міжнароднага выкарыстання.

больш дэталяў

 

2013-07-04

Прэс-рэліз суполкі “Пагоня” (г. Прага) у справе афіцыйнага прызнаньня беларусаў у якасьці нацыянальнай меншасьці ў Чэскай Рэспубліцы

Распачынаючы кампанію па прызнаньні беларусаў у якасьці нацыянальнай меншасьці ў Чэхіі ў 2010 годзе, мы мелі на мэце выключна дасягненьне гэткага выніку. Улічваючы досьвед папярэдніх спробаў паасобных прадстаўнікоў беларускай грамады ў Чэхіі, якія ня здолелі пайсьці далей за размовы з паасобнымі прадстаўнікамі чэскай палітычнай грамадзкасьці, дзе ім казалі, што шанцаў на гэта амаль няма, што гэта заскладана ці ставілі пытаньне аб мэтазгоднасьці наагул распачынаць гэты працэс, мы вырашылі пайсьці іншым шляхам. Ініцыятары прызнаньня належаць да суполкі “Пагоня” (г. Прага).

больш дэталяў

 

2013-06-04

Валер Булгакаў: Цяпер гаворка ідзе пра элементарнае выжываньне АRCHE

22 траўня 2013 г. міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі падпісаў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі часопіса “ARCHE. Пачатак”. Такім чынам, пасля шматмесячных спробаў, часопіс, які ў гэтым годзе святкуе сваё 15-годзьдзе, быў перарэгістраваны. Гэта азначае, што якіх-кольвек праўных перашкодаў дзеля выхаду папяровай вэрсіі ARCHE больш няма. Валер Булгакаў, галоўны рэдактар ARCHE, камэнтуе факт перарэгістрацыі  для Belarusian Review.

больш дэталяў

 

2013-05-05

"От Череи до Чикаго" - аўтабіяграфічная кніга Міхаіла Міркіна

Гісторыку, які паставіў задачу дакладна аднавіць карціну мінулага жыцця, мала ведаць і разумець мінулую эпоху і законы гістарычнага развіцця, мала мець палкае выабражэнне і талент апавядальніка – патрэбныя дакументы і сведчанні відавочцаў. Усё гэта разам узятае, нараджае сплаў, які пераканае неспрактыкаванага чытача ў дакладнасці апісаных падзей, дасць разуменне таго, якую каштоўнасць мае час, які не знікае бязслена, але працягваецца ў дзецях і ўнуках.

больш дэталяў

 

2013-03-27

Giving Voice: Center for Belarusian Studies White Paper Series

Цэнтар  беларускіх  дасьледаваньняў мае прыемнасьць паведаміць пра  сваю  новую ініцыятыву на 2013 год. Бяручы пад ўвагу цэнзуру якой  падлягаюць  беларускія  аўтары  ў  галіне  вышэйшай  адукацыі i  СМІ,  якія пішуць пра грамадзянскую супольнасьць у Беларусі,  Цэнтар  беларускіх  дасьледаваньняў жадае  даць  ім магчымасьць  падзяліцца  сваімі   поглядамі, з мэтай  каб іх  галасы былі прысутныя  ў  публічнай сфэры. Цэнтар запрашае прапановы артыкулаў для публікацыі на яго  сайце  на тэмы зьвязаныя з  сучаснымі  пытаньнямі  і мінулым дасьведчаньнем.

больш дэталяў

 

2013-01-09

Топ-10 галоўных антысемітаў 2012 году

Цэнтр Сімона Візэнталя апублікаваў свой традыцыйны рэйтынг з 10 галоўных антысемітаў году. Гэты спіс фармуецца на падставе ацэнкі антыяўрэйскіх ці антыізраільскіх захадаў ці заяваў асобаў альбо арганізацыяў.

больш дэталяў

 

2013-01-03

Заява грамадзкай арганізацыі беларусаў Чэхіі "Пагоня" наконт "Беларускага дому" ў Празе

Мы, Рада грамадзкай арганізацыі беларусаў Чэхіі “Пагоня”, азнаёміўшыся з матэрыялам пад назвай “У Чэхіі афіцыйна зарэгістраваны Беларускі дом”, чуемся ў абавязку выказаць сваё стаўленне наконт падачы інфармацыі журналісткай БелаПАН Таццянай Каравянковай.

больш дэталяў

 

2012-11-23

Аляксандр Мілінкевіч пра Віленскі мемарандум: “Рада БНР прадэманстравала свой вялікі патэнцыял у справе кансалідацыі беларускіх дэмакратаў”

Ініцыятарам Віленскай сустрэчы была Рада БНР - носьбіт дзяржаўніцкай традыцыі і маральных каштоўнасцяў для абсалютнай большасці нашай дэмакратычнай супольнасці. Вельмі важна, што амаль усе лідэры палітычнай апазіцыі падпісалі Мемарандум.

больш дэталяў

 

2012-11-21

Заява грамадзкай арганізацыі беларусаў Чэхіі “Пагоня” з нагоды так званага “Першага сходу беларускіх аб’яднаньняў Чэхіі”

Мы, Рада грамадзкай арганізацыі беларусаў Чэхіі “Пагоня”, чуемся ў абавязку выказаць нашую пазыцыю з нагоды так званага “Першага сходу беларускіх аб’яднаньняў Чэхіі” 20 лістапада 2012 году і асьвятленьня гэтай падзеі журналістам Франкам Вячоркам на сайце беларускай рэдакцыі “Радыё “Свабода” ў артыкуле “У Празе створаць “альтэрнатыўную Амбасаду Беларусі”.

больш дэталяў

 

2012-11-15

Уладзімір Барадач пра Віленскі мемарандум: “Зроблены гістарычны крок, неабходны іншы, не менш важны”

У Вільні 3 лістапада 2012 года адбылася ўнікальная сустрэча кіраўніцтва Рады БНР з кіраўнікамі партыяў і грамадскіх арганізацыяў Беларусі. Зроблены гістарычны крок, неабходны іншы, не менш важны.

больш дэталяў

 

2012-09-01

Беларусь на старонках латвійскай прэсы (лета 2012)

Традыцыйна ў латвійскіх СМІ Беларусі надаецца менш увагі, чым, напрыклад, да суседняй Расійскай Федэрацыі. Асноўныя падставы для навінаў, якія гэтым летам прыводзілі Беларусь на старонкі латвійскай прэсы на латышскай мове – гэта спорт (пераважна хакей), палітыка (асвятленне «плюшавага дэсанту», акцыі з распаўсюджваннем на тэрыторыі Беларусі плюшавых цацак-мішак з суправаджальнай цэдулкай аб правах чалавека), эканоміка і культура (тэмы размешчаныя ў парадку змяншэння).

больш дэталяў

 

2012-08-26

Беларусь на старонках іспанскіх СМІ (лета 2012)

Агляд беларускай тэматыкі ў асноўных іспанскіх СМІ за лета 2012 г.

больш дэталяў

 

2012-07-05

Пра нявызначанасць геапалітычнага выбару

Нядаўна апублікаваныя вынікі традыцыйнага апытання НІСЭПД сталі асновай эдыторыялу Кірыла Касцяна ў летнім нумары часопісу “Belarusian Review”. Разважанні Кірыла Касцяна тычацца каверзнага спосабу, якім было зададзенае пытанне. Фармулёўка пытаннія фактычна не пакідае месца для альтэрнатыўных варыянтаў, іншых, чым “альбо-альбо”, што адлюстроўвае асноўную прычыну непераканаўчасці шматлікіх як журналісцкіх, так і акадэмічных апытанняў і геапалітычных аналізаў на постсавецкай прасторы. Незалежна ад паходжання такіх аналізаў, большасць з іх мае тэндэнцыю прыпадабняцца сваім стылем да падыходаў з часоў Халоднай вайны.

больш дэталяў

 

2012-07-03

Простая матэматыка

З школьных часоў я памятаю матэматычныя задачы накшталт: колькі часу патрэбна Z, каб дабрацца з пункту A ў пункт C, вандруючы праз пункт B. Развязанне гэткіх задачаў было даволі лёгкай справай, але каб атрымаць слушны адказ, неабходна было штораз правільна ўлічваць ўсе акалічнасьці, пададзеныя ва ўмовах задачы. Інакш кажучы, правільны адказ залежыў ад размяшчэння пунктаў A, B і С, хуткасці і іншых характарыстыкаў Z, а таксама іншых істотных чыннікаў. Гэткая асацыяцыя з школьных часоў прыходзіць мне ў галаву, калі я бачу тэксты пра геапалітычны выбар Беларусі, аўтары якіх робяць спробы ацэнкі поглядаў беларускага насельніцтва на магчымыя кірункі геапалітычнага развіцця краіны і вымярэння праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве.

больш дэталяў

 

2012-03-14

Велізарны пралік Лукашэнкі

Напрыканцы лютага 2012 году, калі краіны Эўпейскага Зьвязу адклікалі сваіх амбасадараў зь Мінску, стасункі Беларусі з ЭЗ дасягнулі найніжэйшай кропкі за ўсю гісторыю. Гэтым разам беларускі прэзыдэнт моцна пралічыўся, спадзеючыся, што ягоныя дзеяньні ўгоняць клін паміж Польшчай і рэштай Эўразьвязу ў беларускім пытаньні.

больш дэталяў

 

2012-03-14

Ці гіпатэтычны Еўразійскі саюз станецца “аблегчанай” версіяй СССР?

Цягам апошніх гадоў Беларусь і Казахстан ўсё актыўней ўдзельнічалі ў ініцыяваным Расіяй інтэграцыйным праекце, вядомым пад назвамі Еўразійскай эканамічнай супольнасці, Мытнага саюзу і нядаўна (наноў) створанай Адзінай эканамічнай прасторы і, нарэшце, патэнцыйнага Еўразійскага саюзу. Кіраўніцтва ўсіх трох краінаў разглядае гэты інтэграцыйны праект як найперспектыўнейшую знешнепалітычную ініцыятыву. Якія ролі ў гэтым амбітным праекце належаць Беларусі і Казахстану і як Лукашэнка з Назарбаевым маюць іх успрыняць?

больш дэталяў

 

2012-03-04

Славенія - Беларусь: часам маўчаньне і адсутнасьць красамоўнейшыя за словы

Славенская зьнешняя палітыка можа быць жудасна няслушнай – такой была мая думка, калі я пачула аб рашэньні маёй краіны заблякаваць рашэньне ЭЗ аб уключэньні беларускага алігарха Юрыя Чыжа ў чорны сьпіс Эўразьвязу. У адрозьненьні ад многіх дыпляматаў, я як журналістка магу дазволіць сабе раскошу казаць наўпрост, калі справа тычыцца несправядлівасьці памножанай на палітычную блізарукасьць – цяжка знайсьці іншыя словы ў сытуацыі, калі чалавек, які мае сумніўную славу асабістага банкіра апошняга дыктатара Эўропы, застаецца ў выніку з выгадным кантрактам з славенскай фірмай на 100 млн эўраў. Інфармацыйныя агенцыі паведамлялі, што не без маленькай дапамогі з боку сваіх славенскіх сяброў Юры Чыж ізноў атрымаў магчымасьць весьці бізнэс звычайным спосабам, што ўключае ня толькі магчымасьць знаходзіцца на тэрыторыі ЭЗ, але і верагодна мець ўласныя банкаўскія рахункі ў Заходняй Эўропе.

больш дэталяў

 

2012-01-17

Постсавецкія альянсы Беларусі

Украіна спрабуе пазбегнуць беларускага варыянту ажыццяўлення інтэграцыі ў межах постсавецкай прасторы, які прадугледжвае паглыбленую інтэграцыю толькі з Расіяй. У адрозненні ад сваіх украінскіх калегаў, Аляксандр Лукашэнка не здолеў забяспечыць уласнай краіне разнастайны выбар саюзнікаў.

больш дэталяў

 

2011-12-19

Працэс прызнаньня беларусаў у якасьці нацыянальнай меншасьці ў Чэхіі: як гэта насамрэч было

Улічваючы тое, што пытаньне прызнаньня беларусаў у якасьці нацыянальнай меншасьці ў Чэхіі ў апошнія дні набыло шырокі розгалас, а таксама магчымыя спэкуляцыі некаторых журналістаў і грамадзкіх дзеячоў наконт прычынаў зьяўленьня гэтай ініцыятывы, мы як ініцыятары прызнаньня беларусаў як нацыянальнай меншасьці, адчуваем свой абавязак патлумачыць усю сытуацыю і распавесьці, як гэта адбывалася.

больш дэталяў

 

2011-10-01

Спрыянне малавядомай дзяржаве

Па двух дзесяцігоддзях незалежнасці Беларусь нельга назваць вядомай у свеце краінай. Насамрэч, шмат людзей ведаюць, што такая краіна існуе, і багата хто з іх можа назваць нейкія падзеі, асобаў ці спартовыя каманды, што атаясамляюцца ў іхнай свядомасці з Беларуссю. Напэўна, найвядомейшымі ў свеце беларускімі “брэндамі” ёсць Чарнобыль і Лукашэнка.

больш дэталяў

 

2011-08-23

Ці патрэбны ісьляндзцам Эўразьвяз?

Згодна з апошнім апытаньнем грамадзкай думкі ў Ісьляндыі амаль дзьве траціны апытаных не падтрымліваюць далучэньня іх краіны да Эўразьвязу.

больш дэталяў

 

2011-05-10

Часопісу BELARUSIAN REVIEW патрэбна Ваша дапамога!

“Belarusian Review” – адзіны ў сьвеце часопіс на ангельскай мове цалкам прысьвечаны Беларусі. “Belarusian Review” запаўняе нішу беларускай тэматыкі як ў друкаваным фармаце, так і ў электронным выглядзе праз супрацу з “The_Point Journal”. Сёньня “Belarusian Review” патрэбна Ваша дапамога. Выданьне жыве за кошт падпіскі ды ахвяраваньняў. Грошаў, атрыманных ад падпісчыкаў, не заўсёды хапае, каб пакрыць выдаткі на друк ды рассылку часопісу. Таму  “Belarusian Review” неабходна дапамога Вашымі ахвяраваньнямі.

больш дэталяў

 

2011-05-03

Наступствы Рыскай дамовы 1921 году – канфэрэнцыя ў Беластоку

Наступствы Рыскай дамовы 1921 году для палітычнай і вайсковай гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы былі ў цэнтры ўвагі міжнароднай навуковай канфэрэнцыі, што адбылася 28-29 красавіка ў Беластоку.

больш дэталяў

 

2011-05-01

25-я ўгодкі Чарнобылю

На мінулым тыдні, 26 красавіка 2011 году, Беларусь, Расея і Ўкраіна згадвалі смутную дату – 25 ўгодкі трагедыі ў Чарнобылі.

больш дэталяў

 

2010-11-23

Вяртанне Беларусі ў Еўропу - канферэнцыя ў Варшаве

З 12 да 14 лістапада ў Варшаве прайшла канферэнцыя на тему ''Вяртанне ў Еўропу: мінулае і будучыня Беларусі''. Арганізатарам канферэнцыі выступіў Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Ўніверсітэце Лазарскага (Варшава, Польшча) пры падтрымцы Фундацыі Конрада Адэнаўэра , Інстытуту Адкрытага Грамадзства і Нацыянальнай фундацыі дэмакратыі.

больш дэталяў

 

2010-11-17

Nieoczywista oczywistość* альбо ці ёсьць беларусы за Бугам?

Ніхто ня будзе спрачацца, што адкрыцьцё малога памежнага руху карысна ўсім жыхарам памежнай тэрыторыі паабапал беларуска-польскай мяжы без разрозьненьняў на падставе нацыянальнасьці.

больш дэталяў

 

2008-09-23

Эўрапейскі Суд па правах чалавека: юбілей без удзелу Беларусі

Заснаваны ў 1959 годзе у Страсбургу Эўрапейскі Суд па правах чалавека стаў адной з найбольш ўплывовых міжнародных інстытуцыяў. Суд быў створаны на падставе Эўрапейскай Канвэнцыі правоў чалавека, якая разам з далучанымі да яе пратаколамі акрэсьлівае ягоную кампэтэнцыю. Юрысдыкцыя Суду распаўсюджваецца на 47 з 48 краінаў Эўропы. Адзіным выняткам ёсьць Беларусь.

больш дэталяў

 

2008-09-08

Беларуская гісторыя па-летувіску

Кожная дзяржава мае сваю гісторыю і яе інтэрпрэтацыю спрабуе данесьці да іншых. Адным краінам гэта ўдаецца, а іншыя вымушаныя прымаць чужую вэрсію. Беларусь сёньня належыць да другой катэгорыі. Яскравым прыкладам гэтаму сталася інфармацыя беларускіх мэдыяў аб музычным фэсьце “Be2gether”, які адбыўся ў сярэдзіне жніўня на беларуска-летувіскім памежжы.

больш дэталяў

 

2008-01-29

Летува зьменіць назву?

Летувіскі ўрад разглядае магчымасьць зьмены англамоўнай назвы краіны. Пра гэта 25 студзеня паведаміў прэсавы сакратар ураду Летувы Лаўрынас Бучаліс.

больш дэталяў

 

2007-05-20

Гішпанія і надалей па-за канкурэнцыяй

Згодна з дадзенымі Эўрастату, апублікаванымі 25 красавіка, Гішпанія ў чарговы раз карыстаецца найбольшым попытам у турыстаў.

больш дэталяў

 

бібліятэка: новае

 

2017-02-15 23:57:45

Belarusian Review, Special Jewish Issue, 2016

фармат: .pdf

2015-01-20 18:10:50

Крывія, №34-35, сьнежань 2014

фармат: .pdf

 

навіны

 

2016-09-18 | Выпушчаны на волю голас франтавіка і важака камсамольцаў Беларусі

2016-05-08 | Стаўленне да Халакосту ў Савецкім Саюзе і сучаснай Беларусі

2016-03-02 | Отношение к Холокосту в Советском Союзе и современной Беларуси

2015-11-19 | Роберт Міцкевіч: польска-літоўская спрэчка карысная Расіі

падзеі

 

2016-01-03 | Вайна і Халакост: дарослы свет вачыма дзяцей

2016-01-03 | Война и Холокост: взрослый мир глазами детей

2015-05-15 | Цэнзура ў як прадмет даследавання і інструмент пазнання пасляваеннай савецкай Беларусі

2015-02-02 | Алесь Краўцэвіч: з Расеяй трэба сябраваць з-за пагранічнай агароджы

права

 

2015-03-02 | Аляксандр Осіпаў: Беларусь, Малдова і Украіна дагэтуль выкарыстоўваюць перавагі савецкай сістэмы кіравання разнастайнасцю

2013-11-19 | Закон “Аб беларусах замежжа”: адзін крок да прыняцця

2013-06-11 | Алена Макоўская: беларусы замежжа – самы моцны прыхільнік Беларусі і яе культуры

2013-06-04 | Беларусь і Летува: ў пошуках гістарычнага кампрамісу ў спадчыне ВКЛ

эканоміка

 

2013-06-14 | Дэвід Марплз: Расія не пагражае незалежнасці Беларусі, а абмяжоўвае яе выбар

2011-05-26 | Ці патрэбная Беларуская АЭС? - інтэрвію з Аляксандрам Мілінкевічам

2008-08-04 | Рэгіянальная адчувальнасьць ў Эўрапейскім Валютным Зьвязе

2007-05-27 | Эканоміка Кыргызстану праз год пасьля “рэвалюцыі туліпанаў”

паліталёгія

 

2015-03-19 | Сяргей Далгаполаў: Збліжэнне Беларусі і ЕС ужо ажыццяўляецца ў эканамічнай сферы

2014-08-12 | Леанід Лыч: без сваёй мовы народ не стварае нічога арыгінальнага

2014-07-06 | а. Аляксандар Надсан: Беларусы павінны ісьці да Бога сваёй дарогай і на сваёй роднай мове

2013-12-26 | Беларусь і візавая лібэралізацыя

іншыя навукі

 

2015-11-23 | У пошуках беларускасці на паўднёвай Пскоўшчыне

2015-11-12 | Прастора: паміж Падляшшам і Сілезіяй

2015-06-06 | Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя (ч.2)

2015-06-06 | Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя

 
   The_Point © 2007-2017. Усе правы абароненыя   

 

 

 

створаны Webrycy studio