пра нас | кантакты | для аўтараў | навіны | падзеі | права | эканоміка | паліталёгія | іншыя навукі | бібліятэка | рассылка

Кастрычнiк 23, 2017             галоўная старонка

EnglishBelorussian

пошук

 падзеі

2015-05-15

друкаваць

Цэнзура ў як прадмет даследавання і інструмент пазнання пасляваеннай савецкай Беларусі

Рэцэнзія на кнігу: Смиловицкий Л. Цензура в БССР: послевоенные годы (1944–1956). Иерусалим, 2015. 360 с., 32 с. илл.

ISBN978-965-92411-0-1

Рэцэнзент: Захар Шыбека

Смиловицкий Леонид. Цензура в БССР: послевоенные годы (1944–1956). Иерусалим, 2015. 360 с., 32 с. илл.

Я чытаў кнігу Леаніда Смілавіцкага з вялікім інтарэсам, бо ўспрымаў напісанае у ёй і як гісторык, і, міжволі, як сведка некаторых падзей таго часу. У дзіцячую памяць урэзаліся сімвалы савецкай улады, якія насаджаліся з дапамогай цэнзуры. Поўны збор твораў Сталіна на беларускай мове стаяў на хатняй палічцы. Памятаю, любіў разглядаць прыгожыя кніжкі з параднымі фотаздымкамі вусатага дзядзькі. Гэта я цяпер разумею, што тады такі збор быў, відаць, у кожным калгасе. Пасля першага пасляваеннага ўзбуйнення калгасаў, сталінскія працы аказаліся лішнімі, і яны сталі здабыткам нашай сям’і. Пакуль навучыўся чытаць, дык яны кудысці зніклі. Было гэта ўжо пасля смерці правадыра. Бацькі палічылі, што так надзейней. Унутраны цэнзар падказаў бяспечнае рашэнне. На сценах бацькоўскай хаты не магло быць іконаў. Нават набожная цётухна даставала са скрыні маленькую іконку толькі для малітвы. На відным месцы ў хаце вісеў каляровы партрэт кучаравага маладога чалавека. Ад маці даведаўся, што гэта – знакаміты рускі паэт Аляксандр Пушкін. Ён не быў падобны да нашых вяскоўцаў, таму я думаў, што ўсе паэты кучаравыя. І я таксама не ведаў тады, што такі партрэт мог вісець амаль у кожным доме, бо друкаваўся міл’ённымі тыражамі. А яшчэ запомніўся расказ бацькоў, якія ездзілі ў Маскву да сваякоў і якраз трапілі на час, калі ў канцы чэрвеня 1953 г. камуністычнае кіраўніцтва праводзіла аперацыю па нейтралізацыі Лаўрэнція Берыі. Многія вуліцы сталіцы былі перакрыты, транспарт не хадзіў, у пешаходаў правяралі дакументы. З-за гэтага тата з маці не змаглі наведаць усіх сваякоў, але выказвалі задавальненне, што “ворагу народа” не ўдалося захапіць уладу.

Але звернемся да самой кнігі. Відаць, кожны ў Беларусі сутыкаўся і яшчэ сутыкаецца з цэнзурай. Яна ўспрымаецца, як нейкая патаемная, цёмная і небяспечная сіла, што навісае над усімі, хто пачынае гаварыць або пісаць. Таму і ўнутраны цэнзар там усё яшчэ не вынішчаны. Ды многія з цэнзурай настолькі змірыліся, што ўспрымаюць яе, як непазбежную прыродную стыхію. Пайшоў дождж – трэба раскрыць парасон.

Насамрэч, цэнзура не такая ўжо і бяскрыўдная з’ява, асабліва цяпер, у інфармацыйную эпоху. Усякія абмежаванні абменам інфармацыі, цэнзура на праўду вядуць да эканамічнай, культурнай і палітычнай дэградацыі, параджаюць жабрацтва, бездухоўнасць, варожасць паміж народамі і ваенныя канфлікты.

Сучаснікам варта час ад часу нагадваць катастрафічныя вынікі цэнзуры, механізмы яе дзейнасці ў мінулым. Магчыма, што гэта неяк паўплывае на ўсведамленне шкоднасці празмернага цэнзурнага нагляду і неабходнасці канчатковага вынішчэння яго. Таму новая кніга доктара Леаніда Смілавіцкага пра сталінскую цэнзуру ў пасляваеннай БССР уяўляецца вельмі актуальнай. Гэта тым больш важна, што Беларусь, як і Расія, сталі пераемніцамі сталінскіх метадаў.

Вось гэта кніга перада мной: яна ў цвёрдай вокладцы з каляровымі ілюстрацыямі, выкананая на высокім паліграфічным узроўні, аформленая па ўсіх канонах навуковага выдання. Табліцы, дыяграмы, пастаронкавыя спасылкі, якія дазваляць лёгка даведацца на якіх крыніцах грунтуюцца высновы аўтара. У дадатку да кнігі змешчаны факсіміле архіўных дакументаў і фотаздымкі, у тым ліку каляровыя, унікальныя забаронныя спісы твораў літаратуры і мастацтва, навуковых прац з тлумачэннем матываў іх забароны, біяграфічны паказальнік кіраўнікоў культуры, пералік перыядычных выданняў, выдавецтваў і інфармацыйных агентстваў, спіс скаротаў, імянны і геаграфічны паказчыкі і нават афарызмы, цытаты, выказванні пра цэнзуру. Змешчаныя ў дадатку дакументы ўяўляюць сабой самастойную каштоўнасць. Яны даюць магчымасць чытачу самому зрабіць высновы аб ролі цэнзуры ў пасляваеннай Беларусі. Кніга напісана на прыгожай рускай мове, і чытаецца лёгка, з цікавасцю. Англійская версія зместу і паслання ад аўтара даюць неабходныя арыенціры для англамоўных даследчыкаў. Гэтую кнігу можна разглядаць як узор афармлення навуковага выдання.

Аўтар уклаў у свой твор усё, што мог і меў – інтэлект, назапашаны досвід навукоўца, душу і сэрца. Поўнамаштабная навуковая праца створалася на працягу шасці гадоў без усялякай спешкі, на задавальненне яе стваральніку. У Ізраілі гэта магчыма. Гуманітарыі працуюць і дзеля навукі, і дзеля свайго задавальнення. Яны могуць сабе такое дазволіць. Ніхто іх не муштруе, не тузае, не ўстанаўлівае тэрміны. Самі выбіраюць тэму, самі выдаюць свае кнігі, самі іх распаўсюджваюць не столькі праз крамы, колькі адрасна. І гэта прыносіць эфект. Праца не прападае, улічваецца навуковай грамадскасцю. Такім шляхам ішоў і доктар Смілавіцкі. І ён не прагадаў. Ужо многім яго навуковая праца спадабалася і спатрэбілася. Яна разаслана ва ўсе вядучыя бібліятэкі Беларусі, Расіі, Украіны, ЗША і заходнеўрапейскіх краін. Консул эстонскага пасольства ў Ізраілі спецыяльна наведаў аўтара, каб атрымаць кнігу і перадаць яе для навукоўца з Эстоніі.

Для напісання кнігі выкарыстаны навуковыя працы на рускай і англійскай мовах надрукаваныя ў Ізраілі, Расіі і ў англамоўным свеце, а таксама беларскамоўная літаратура беларускіх эмігрантаў. Гістарыяграфічны аналіз, зроблены аўтарам, паказвае, што, па першае, беларуская гістарыяграфія цэнзуры пакуль уступае расійскай і па ўзроўню асэнсавання, і па ступені распрацаванасці праблемы. А, па-другое, такое грунтоўнае даследаванне цэнзуры ў БССР у 1944-1956 гг. доктарам Смілавіцкім робіцца ўпершыню.

Высновы даследчыка добра дакументаваныя, падмацаваныя спасылкамі на разнастайныя крыніцы. У іх ліку, галоўным чынам, архіўныя дакументы, статыстычныя зборнікі, перыядычны друк, успаміны былых цэнзараў, супрацоўнікаў розных выдавецтваў, журналістаў, пісьменнікаў, мастакоў, якія пазналі на ўласным вопыце, што такое цэнзурны нагляд. Доктар Смілавіцкі ўласнаручна запісаў успаміны відавочцаў тых падзей, у тым ліку ўспаміны свайго бацькі Льва Мацвеевіча Смілавіцкага, які займаў высокія пасады ў цэнтральных органах БССР. Аўтар штогод наведваў Беларусь для збору матэрыялаў для кнігі. Таму не выпадкова ім адкрыты цэлы пласт новых дакументаў па гэтай тэме ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, не кажучы ўжо пра грунтоўнае выкарыстанне дакументаў Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь.

Адарванасць ад Беларусі ўскладняла працу над манаграфіяй, але ў той жа час паспрыяла аб’ектыўнасці даследавання выбранай тэмы. Толькі ў эміграцыі даследчык не залежыць ад палітычнай сітуацыі ў краіне былога пражывання, набывае магчымасць праўдзівага адлюстравання падзей найноўшай гісторыі.

Ва ўводзінах да кнігі зроблены кароткі экскурс ў гісторыю цэнзуры. Упамянуты і маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч і расійскі імператар Петр І (с.15). Логіку аўтара можна зразумець. Ён даследуе панаванне на беларускіх землях расійска-савецкай цэнзуры, таму і дае ёй гістарычную “падсветку”, высвятляе вытокі сталінскай цэнзуры.

У асноўнай частцы кнігі аўтар спачатку паказвае механізмы дзейнасці галоўнай цэнзурнай установы БССР – Галоўлітбела, пры гэтым унікае ў самыя неверагодныя драбніцы яго дзейнасці. Затым цікава характарызуе цэнзараў, пералічвае разнастайныя бакі жыцця савецкага грамадства, якія падлягалі цэнзуры, і толькі потым пераходзіць да цэнзуры над друкаваным совам. Звычайна на гэтым і абмяжоўваюцца ўяўленні многіх пра цэнзурны нагляд. Аднак аўтар паслядоўна працягвае свой даследчыцкі шлях, і раскрывае новы кірунак дзейнасці цэнзуры па выдаленні з ужытку і перадачу на спецыяльнае, закрытае захаванне тых выданняў і архіўных спраў, якія лічыліся небяспечнымі для савецкіх грамадзян. На гэтым ўзроўні, звычайна, заканчваюцца ўяўленні пра цэнзуру нават у некаторых гісторыкаў, якія мелі справу са “спецхраной” і якіх часам дапускалі да знаёмства з забароненай літаратурай пад строгім кантролем і без права спасылацца на забароненыя кнігі. Але аўтар вядзе чытача па таямніцах цэнзуры яшчэ далей і раскрывае такі малавядомы факт у яе дзейнасці, як нагляд за дзеячамі культуры і мастацтва. Як ажыццяўляўся такі нагляд, маглі ведаць толькі самі творцы. А дзякуючы даследаванню Леаніда Смілавіцкага, заслона тайнаў шырока адкрываецца і яны могуць выклікаць ў любога цывілізаванага чытача толькі здзіўленне і абурэнне.

Шостая, апошняя, глава “Сфера культуры і мастацтва” – самая вялікая ў манаграфіі і адна з самых цікавых. Гэтаму паспрыялі багатыя дакументы Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, якія аўтар упершыню ў такім абёме ўвёў у навуковы абарот. Выяўленыя там матэрыялы далі яму падставу звязаць цэнзуру з яе псіхалагічным уздзеяннем на свядомасць чалавека. Вывучэнне дзейнасці цэнзуры ў галіне мастацкай творчасці патрабавала, дарэчы, ад аўтара спецыфічных ведаў у галіне культуры.

Пост-сталінскаму перыяду 1953-1956 гг. прысвячаецца асобная, заключная глава. І гэта – слушна, бо пасляваенны сталінскі перыяд, вылучаны для даследавання, закончыўся не ў год смерці дыктатара, а ў год выкрыцця яго культу. Гэта дазволіла аўтару прасачыць дынаміку ў дзейнасці цэнзурных механізмаў, выявіць змены пасля адмовы ўладаў ад абагаўлення правадыра. Ізраільскі гісторык ацэньвае некаторыя паслясталінскія ўступкі як мінімальныя, якія не змянілі сутнасці цэнзуры (с.128), бо не змянілася прырода самога савецкага ладу (с. 134).

Да ліку ўдалых сюжэтаў адносяцца “Умовы працы цэнзараў”, дзе аўтар ад апісання дэталяў узнімаецца да абагульненняў, “Каманда выканаўцаў”, дзе даецца нацыянальны склад цэнзараў і іх характарыстыка, “Паўсядзённае жыццё”, дзе гаворка ідзе пра жабрацкае пасляваеннае жыццё жыхароў БССР, якое дагэтуль старанна замоўчваецца ў беларускім падцэнзурным друку. Варта звярнуць увагу на сюжэт “Кантроль букіністычнага продажу”, у якім паказана, што нават сталінская цэнзура не была ўсеахопнай. Кнігалюбы ўхітраліся абменьвацца выданнямі з рук у рукі, праз ”чорны рынак”, ездзілі за набыццём кніг ў прыбалтыйскія рэспублікі, дзе цэнзура была слабей. У выніку інтэлектуалы знаходзілі доступ да забароненых выданняў, а іх прыватныя бібліятэкі ўсё ж былі вольнымі ад цэнзурнага нагляду. Так што, глеба для дысідэнтва існавала і ў БССР. У кнізе прыведзены цікавыя факты аб чыстцы бібліятэчных фондаў Заходняй Беларусі (с. 136), пасляваенных трафейных кінастужках, якія ўплывалі на савецкае кінамастацтва (с. 229-231), адметнай пазіцыі беларускага сатырычнага часопіса “Вожык”, які ў час справы ўрачоў (1953 г.) не змясціў, у адрозненні ад таго ж “Крокодила”, ніводнай антысеміцкай карыкатуры (с.208).

Аўтар паказвае жорсткасць і абсурднасць сталінскай цэнзуры, раскрывае механізмы яе дзейнасці, даследуе яе ў неразрыўнай сувязі з савецкім грамадствам, разглядае яе як абавязковы элемент камуністычнай дыктатуры, без якога гэтая дыктатура не магла існаваць. Абсурднаць цэнзуры выяўлялялася, напрыклад, у тым, што прагноз надвор’я адносіўся да ваеннай тайны (с.116), пад цэнзуру траплялі дзіцячыя казкі, дазвол Глаўліта БССР патрабаваўся нават на друкаванне плаката “Купляйце марожанае!” (с. 127) На думку доктара Смілавіцкага, асабліва вялікую шкоду савецкаму грамадсту наносіла цэнзура навукі, што стрымлівала навукова-тэхнічны і грамадскі прагрэс. Аўтар бачыць зласлівыя вынікі савецкай цэнзуры не толькі для пасляваеннага перыяду, але звязвае з ёй лёс савецкай улады, якая пачала з утойвання эпідэмій, а закончыла Чарнобыльскай катастрофай.

Як грамадзянін Ізраілю, аўтар, зразумела, не мог абыйсці праблему ролі цэнзуры ў жыцці яўрэяў БССР. Ён вывучае датычнасць яўрэяў да цэнзуры і антыяўрэйскую цэнзуру. І гэта надае яго даследаванню яшчэ большую дакладнасць і аб’ектыўнасць, бо яўрэйская прысутнасць у беларускай гісторыі дагэтуль замоўчваецца ці разглядаецца павярхоўна. Аўтар раскрывае парадаксальную сітуацыю ў БССР у 1940-х пасляваенных гадах, калі значную частку цэнзараў складалі яўрэі, але цэнзура ў адносінах да яўрэяў заставалася такой жа бязлітаснай, як і да іншых народаў БССР. Можна ўзгадаць і малавядомы факт пра вяртанне не толькі беларускай, але і яўрэйскай літаратуры пасля асуджэння культу Сталіна (с.274-277), што стала магчымым, дзякуючы выкарыстанню аўтарам матэрыялаў Цэнтральнага архіву КДБ.

У сувязі з цэнзурай разглядаецца моўная палітыка ў БССР. Выбар на карысць рускай мовы ў тэатрах БССР тлумачыцца, да прыкладу, эканамічнымі прычынамі: беларускія п’есы прыносілі малы камерцыйны поспех, а дзяржаўныя датацыі на іх пастаноўку адсутнічалі (с.227). Гэта – так. Хоць сярод прычын іх слабай папулярнасці быў і цэнзурны нагляд за беларускімі драматургамі, якія не мелі ўмоў для поўнага раскрыцця сваіх талентаў, не мелі магчымасці для рэкламы. Акрамя таго, выяўляліся і вынікі русіфікацыі беларускага насельніцтва. У такіх умовах мог праяўляцца і эканамічны фактар, на які беларускія даследчыкі, звычайна, зусім не звяртаюць увагі.

У кнізе многа цікавых фактаў. Панарама ахвата савецкага пасляваеннага грамадства вельмі шырокая. Пры ўсім гэтым, шмат чаго засталося “за кадрам”, пра што сведчыць інтэрв’ю аўтара ізраільскаму сайту (Гл: «Арестованная литература». Интервью Л. Школьнику, Мы здесь, № 485, 19-26.03.2015 г.). Сабраны ў кнізе матэрыял непазбежна падводзіць чытача да разумення, што пасля вайны, пры жыцці Сталіна, у Савецкім Саюзе была самая жорсткая цэнзура і самы высокі накал самацэнзуры, што цэнзура не толькі абараняла дзяржаўныя тайны, але ажыццяўляла кантроль за ўсімі інфармацыйнымі плынямі ў СССР. Дарэчы, для навуковага стыля доктара Смілавіцкага характэрна тое, што ён не навязвае чытачам на кожным кроку свае высновы і меркаванні, асабліва, калі яны відавочныя і вынікаюць з усёй логікі падабраных фактаў.

Цэнзура – тэма цікавая, але і не простая для вывучэння. Яна прадугледжвае кантроль над усім грамадствам, а таму цесна пераплецена з усімі праявамі грамадскага жыцця. І не так проста з гэтага перапляцення вылучыць цэнзуру ў якасці прадмету даследавання. Прынцыпы такога выдзялення ў рэцэнзаванай працы застаюцца не зусім зразумелымі. Адсутнасць дакладнай акрэсленасці прадмета даследавання парадзілі ў ходзе вывучэння цэнзуры пабочныя сюжэты. Аўтар часам захапляецца апісаннем праблем савецкага грамадства, і тады цэнзура апынаецца на маргінэсе. А з другога боку, каб зразумець “місію” цэнзуры, неабходна ведаць не толькі механізмы яе працы, але і заганы савецкага грамадства, якія хаваліся ад народа з дапамогай той жа цэнзуры. У аўтара была добрая нагода і вельмі пераканаўчая методыка, каб паказаць праз прызму цэнзуры рэальны стан савецкай краіны. Цэнзура выступае ў руках даследчыка ў якасці інструмента рэстаўрацыі ўсіх негатыўных бакоў савецкага ладу, гаварыць пра якія раней катэгарычна забаранялася. Ствараецца рэальны вобраз не толькі цэнзурнага ведамства, але і ўсяго савецкага грамадства пасляваеннага часу. Такі падыход дапамог аўтару зрабіць важную выснову, што пасляваенныя цяжкасці абумоўліваліся не вынікамі вайны, а, найперш, самім характарам савецкага грамадства. Так што, аддзяляць цэнзуру ад жыццядзейнасці савецкага грамадства ў якасці прадмета даследавання, можа, і не было сэнсу.

Кніга прысвечана цэнзуры ў БССР, у той жа час у ёй значнае месца адводзіцца ўвогуле савецкай цэнзуры ў СССР, актыўна выкарыстоўваюцца агульнасаюзныя звесткі. Наколькі гэта лагічна? На думку рэцэнзента, прыём пераносу тыповых праяў цэнзуры, выяўленых расійскім даследчыкамі, для рэстаўрацыі сітуацыі ў БССР – апраўданы, асабліва тады, калі звестак пра савецкую Беларусь не хапае. Гэта здымае неабходнасць “вынаходзіць веласіпед” і ў той жа час робіць даследаванне больш панарамным і ўсебаковым. Больш таго, Леанід Смілавіцкі ці не першым зразумеў немагчымасць вывучэння гісторыі БССР ізалявана ад усяго Савецкага Саюза. Жыццё пры камуністычнай дыктатуры было настолькі ўніверсалізавана, што якую б рэспубліку або рэгіён даследчыкі не вывучалі, яны мелі справу з рэстаўрацыяй жыцця ў СССР, а праводзячы даследаванні СССР яны пралівалі святло і на жыццё ў саюзных рэспубліках.

Кніга напісана ў традыцыях рускамоўнай гістарыяграфіі Ізраілю, цесна звязанай з сучаснай расійскай гістарыяграфіяй. Аднак аўтар уносіць уклад і ў беларускую гістарыяграфію. Яго кніга будзе карыснай найперш беларускаму чытачу. Яна, безумоўна, паспрыяе разбурэнню падстаў для ідэалізацыі савецкай улады ў Беларусі. А калі аўтар выходзіць за межы традыцыйнай юдаікі і праводзіць даследавання праблемы агульнабеларускай вартасці, то гэта можна ацаніць не іначай як выяўленне ім пашаны да сваёй Радзімы, жадання аддаць яе народу даніну павагі. Прыклад доктара Смілавіцкага паказвае, што выхадцы з Беларусі ў эміграцыі гатовы дапамагаць краіне, адкуль яны родам. Патрэбна толькі ствараць для такой супрацы спрыяльныя ўмовы.

Гэты артыкул з'явіўся па-ангельску ў Belarusian Review, Vol. 27, No. 2.
© 2015 The_Point Journal/Belarusian Review

Ключавыя словы: Савецкая Беларусь, БССР, беларуская культура, беларуская літаратура, сталінізм, Савецкі Саюз, савецкая паўсядзённасць, цэнзура, свабода слова, антысемітызм
 

 

 

 

 Цалкам зьмест падзеі

2016-01-03

Вайна і Халакост: дарослы свет вачыма дзяцей

Лёс дзяцей падчас вайны даўно прыцягвае ўвагу гісторыкаў. Усе пасляваенныя гады на розных мовах і ў розных краінах выдаваліся дзённікі і зборнікі лістоў, успаміны і запісы асабістых гісторыяў. Аднак, дагэтуль на акадэмічным узроўні ўсё яшчэ няма даследаванняў, якія паказалі б тое, што адбывалася ў гады вайны праз прызму дзіцячага ўспрыняцця. Акрамя таго, праз 70 гадоў пасля заканчэння Другой Сусветнай вайны сярод жывых ужо амаль не засталося ейных непасрэдных удзельнікаў. Памяць вайны нясуць у сабе іх дзеці, якім сёння самім каля васмідзесяці ці нават больш гадоў. Вось чаму міжнародная канферэнцыя “Савецкія дзеці, вайна і Халакост”, зладжаная ў снежні 2015 у Барселонскім універсітэце, прыцягнула да сябе пільную ўвагу навукоўцаў і спецыялістаў па гісторыі Другой Сусветнай вайны.

больш дэталяў

 

2016-01-03

Война и Холокост: взрослый мир глазами детей

Судьба детей во время войны давно привлекает внимание историков. Все послевоенные годы на разных языках и в разных странах издавались дневники и сборники писем, воспоминания и запись личных историй. Однако, до сих пор на академическом уровне все еще нет исследований, которые показали бы, что было в годы войны через призму детского восприятия. Это с одной стороны, а с другой – спустя 70 лет после окончания второй мировой войны почти не осталось в живых ее прямых участников. Память войны несут в себе их дети, которым сегодня самим под восемьдесят и больше. Вот почему международная конференция «Советские дети, война и Холокост», состоявшаяся в декабре 2015 г. в Барселонском университете, привлекла к себе пристальное внимание ученых и специалистов по истории второй мировой войны.

больш дэталяў

 

2015-05-15

Цэнзура ў як прадмет даследавання і інструмент пазнання пасляваеннай савецкай Беларусі

Я чытаў кнігу Леаніда Смілавіцкага з вялікім інтарэсам, бо ўспрымаў напісанае у ёй і як гісторык, і, міжволі, як сведка некаторых падзей таго часу. У дзіцячую памяць урэзаліся сімвалы савецкай улады, якія насаджаліся з дапамогай цэнзуры. Поўны збор твораў Сталіна на беларускай мове стаяў на хатняй палічцы. Памятаю, любіў разглядаць прыгожыя кніжкі з параднымі фотаздымкамі вусатага дзядзькі. Гэта я цяпер разумею, што тады такі збор быў, відаць, у кожным калгасе. Пасля першага пасляваеннага ўзбуйнення калгасаў, сталінскія працы аказаліся лішнімі, і яны сталі здабыткам нашай сям’і. Пакуль навучыўся чытаць, дык яны кудысці зніклі. Было гэта ўжо пасля смерці правадыра. Бацькі палічылі, што так надзейней. Унутраны цэнзар падказаў бяспечнае рашэнне.

больш дэталяў

 

2015-02-02

Алесь Краўцэвіч: з Расеяй трэба сябраваць з-за пагранічнай агароджы

Вядомы беларускі гісторык др. Алесь Краўцэвіч нядаўна выдаў сваю чарговую кнігу “Краіна пагранічча” ў якой ён дасьледуе Беларусь у кантэксьце культурнага і палітычнага памежжа. Агульна, пэрспэктыва погляду на Беларусь як на памежжа даволі моцна ўплывае на дасьледаваньні беларускага фэномэну. Часопіс Belarusian Review зьвярнуўся да Алеся Краўцэвіча з просьбай прадставіць сваё бачаньне Беларусі як памежжа.

больш дэталяў

 

2015-01-11

Яўрэйскія салдаты ў гады Другой сусветнай вайны

Будзе перабольшаннем сказаць, што мы ўсё ведаем пра мінулую Вялікую вайну (1939-1945 гг.), гэтаксама, што яе досвед і веды не патрэбныя сучаснаму пакаленню людзей. Калі неўзабаве пасля разгрому нацыстоўскай Германіі сусветная супольнасць была раз’яднаная супрацьстаяннем Усходу і Захаду, кожны з бакоў па-свойму падводзіў яе вынікі. Пераацэнка каштоўнасцяў патрабуе адмовы ад стэрэатыпаў. Адным з найбольш ўстойлівых міфаў было тое, што яўрэі не ваявалі – не ўмелі, не жадалі, баяліся. І гэта нягледзячы на існую статыстыку, якая сведчыць пра адваротнае.

больш дэталяў

 

2015-01-11

Еврейские солдаты в годы Второй мировой войны

Будет преувеличением сказать, что мы все знаем о прошедшей Большой войне (1939-1945 гг.), точно также, что ее опыт и знание не нужны современному поколению людей. Когда вскоре после разгрома нацистской Германии мировое сообщество оказалось разъединено противостоянием Востока и Запада, каждая из сторон по-своему подводила ее итоги.Переоценка ценностей требует отказа от стереотипов. Одним из наиболее устойчивых мифов было то, что евреи не воевали – не умели, не хотели, боялись. И это несмотря на существующую статистику, свидетельствующую об обратном.

больш дэталяў

 

2015-01-07

Кніга пра здабыткі ЗША і страты Беларусі

Кнігу прафесара Давіда Мельцэра “Беларускія яўрэі ў Амерыцы” можна лічыць своеасаблівым сюрпрызам для чытачоў, не абыякавых да нацыянальнай гісторыі Беларусі. Захар Шыбека слухаў лекцыі прафесара Давіда Мельцэра ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Ці мог ён уявіць, што праз 40 гадоў навуковыя зацікаўленасці былога студэнта і шаноўнага выкладчыка так супадуць? Сёння Захар Шыбека, сам прафесар, працуе над манаграфіяй пра гісторыю мінскіх яўрэяў у 1793-1917 гг., а апошняя кніга яго настаўніка месціць мноства цікавых вестак пра ўраджэнцаў гэтага гораду, што эмігравалі ў ЗША.

больш дэталяў

 

2015-01-07

Книга о приобретениях США и потерях Беларуси

Книгу профессора Давида Мельцера «Белорусские евреи в Америке» можно считать своеобразным сюрпризом для читателей, не равнодушных к национальной истории Беларуси. Захар Шибеко слушал лекции профессора Давида Мельцера в Белорусском государственном университете. Мог ли он предположить, что через 40 лет научные интересы бывшего студента и уважаемого профессора так совпадут? Сегодня Захар Шибеко, сам профессор, работает над монографией об истории евреев Минска в 1793-1917 гг., а последняя книга его учителя содержит множество интересных сведений об уроженцах этого города, эмигрировавших в США.

больш дэталяў

 

2014-12-01

Леанід Смілавіцкі пра сваю новую кнігу: яўрэйскае жыццё ў пасляваеннай Беларусі было недаступнай тэмай

Вялікая колькасць сусветна вядомых яўрэяў нарадзіліся ў Беларусі. У шмат якіх выпадках гэтыя людзі дасягнулі славы ў розных галінах, ад палітыкі і бізнесу да навукі і выяўленчага мастацтва, ужо замяжою, але іх дзіцячыя ўспаміны ці гісторыі сем'яў цесна звязаныя з Беларуссю. Стагоддзямі жывучы на гэтай зямлі, яўрэі сталі неад'емнай часткай беларускага грамадства, захаваўшы пры гэтым сваю адметную культуру і традыцыі. Новая кніга Леаніда Смілавіцкага, ізраільскага гісторыка, народжанага ў Беларусі, нядаўна выдадзеная выдавецтвам Цэнтральнаеўрапейскага універсітэту (CEU Press) называецца Jewish Life in Belarus: the Final Decade of the Stalin Regime (1944-53) (Яўрэйскае жыццё ў Беларусі: апошняе дзесяцігоддзе сталінскага рэжыму (1944-53). У ёй аўтар паказвае паглыбленую карціну жыцця яўрэйскай грамады ў перыяд адразу пасля катастрофы Халакосту, падчас якога было знішчана каля 80% беларускага яўрэйства. Часопіс Belarusian Review звярнуўся да Леаніда Смілавіцкага з просьбай прадставіць новую кнігу.

больш дэталяў

 

2014-08-25

У эйфарыі “русского мира”: “заходнерускія” рэакцыі на падзеі ва Украіне

З пачатку 2014 года палітычная сітуацыя ў Еўропе кардынальна змянілася. Крывавыя падзеі на Майдане ў Кіеве, змена ўлады ва Украіне, расійскае ваеннае ўмяшальніцтва, анэксія Расіяй украінскага Крыму разбурылі існую дагэтуль архітэктуру міжнародных дачыненняў. Вайна на тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласцей Украіны, пры ўсёй яе неадназначнасці, стыль яе вядзення і маштабы паказваюць, што імперскія амбіцыі сталіся адной з асноўных мэтаў цяперашняга расійскага кіраўніцтва і значнай часткі насельніцтва.

больш дэталяў

 

2014-05-31

Яўген Мірановіч: галасоў усіх беларусаў Польшчы замала, каб стаць еўрадэпутатам

Вынікі выбараў у Еўрапарламент, што адбыліся ў Польшчы 25 траўня 2014 г. у кантэксце Падляшша аказаліся даволі прадказальнымі. У Беластоку, а таксама ў Беластоцкім, Бельскім і Сакольскім паветах найбольш галасоў атрымаў спіс “Права і Справядлівасці”. У Гайнаўскім павеце, найпапулярнейшым сярод выбарцаў “традыцыйна” аказаўся “Звяз Дэмакратычнай Лявіцы” у кааліцыі з “Уніяй Працы”. З пэрспектывы сітуацыі беларусаў Польшчы вынікі выбараў каментуе прафесар Яўген Мірановіч.

больш дэталяў

 

2014-03-19

Алесь Краўцэвіч: прысваенне дзеяў ВКЛ цэментуе сучасную летувіскую нацыю

Сёлета адзначаецца 500-я гадавіна Аршанскай бітвы. З гэтай нагоды 23 снежня 2013 г. Сэйм Летувы абвясціў 2014-ы годам Аршанскай бітвы. Перамога ў ёй названая "гістарычнай", якая дазволіла абараніць "тэрытарыяльную цэласць Летувы". У адпаведнай пастанове падкрэсліваецца, што Аршанская бітва нясе ў сабе важную гістарычнай сувязь Летувы з Беларуссю і Ўкраінай, і гаворыцца пра шматнацыянальны склад войска ВКЛ. У сваю чаргу, у Беларусі падрыхтоўка да гэтага юбілею адбываецца толькі на ўзроўні грамадзянскай супольнасці. Наколькі важную ролю адыгрывае святкаванне такіх падзеяў на дзяржаўным узроўні і як гэта можа паўплываць на беларуска-летувіскія стасункі ў сфэры гісторыі? З такім пытаннем Belarusian Review звярнуўся да вядомага беларускага гісторыка Алеся Краўцэвіча.

больш дэталяў

 

2014-03-02

Дэвід Марплз аб сваёй новай кнізе: беларуская версія падзеяў вайны ёсць у той жа ступені міфічнай, як і колішняя савецкая

У сваёй новай кнізе “Our Glorious Past”: Lukashenka’s Belarus and the Great Patriotic War (Штутгарт: ibidem, 2014) прафесар Дэвід Марплз даследуе, як рэжым Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае тэму Вялікай Айчыннай вайны ў якасці асноўнага складніку ў стварэнні дзяржаўнай ідэалогіі ў Беларусі. Прафесар Марплз прадстаўляе сваю новую кнігу чытачам часопісу Belarusian Review.

больш дэталяў

 

2013-10-31

Дарота Міхалюк: толькі веданне беларускай навуковай літаратуры і беларускай мовы дазваляе глыбока зразумець беларускую тэматыку

Чарговы ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі 11-13 кастрычніка 2013 г. ў Коўне. У Кангрэсе ўзялі ўдзел навукоўцы з болей чым 20 краінаў. Сваімі ўражаннямі з Кангрэсу дзеліцца др. Дарота Міхалюк з Універсітэту Мікалая Каперніка ў Торуні, намесніца галоўнага рэдактару часопісу “Беларускі гістарычны зборнік”.

больш дэталяў

 

2013-10-31

Dorota Michaluk: tylko znajomość białoruskiej literatury naukowej i języka białoruskiego daje szansę na dogłębne zrozumienie tematów białoruskich

Kolejny III Międzynarodowy Kongres badaczy Białorusi odbył się w dniach 11 – 13 października 2013 r. w Kownie. W Kongresie wzięli udział liczni znani naukowcy z ponad 20 pa?stw. O swoich wrażeniach z Kongresu mówi dr hab. Dorota Michaluk z Uniwersytetu Mikołaja Kopernika w Toruniu, zastępca redaktora naczelnego czasopisma „Białoruskie Zeszyty Historyczne”.

больш дэталяў

 

2013-09-16

Незалежнасьць Беларусі была не выпадковасьцю, а вынікам сыстэмных палітычных намаганьняў

Дата 25 жніўня 1991 г. ёсьць вельмі важнай у гісторыі Беларусі, бо ў гэты дзень Вярхоўны Савет Беларусі надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону. Сяргей Навумчык, дэпутат тагачаснага складу Вярхоўнага Савету і актыўны ўдзельнік тых падзеяў, тлумачыць, чаму насуперак даволі шырока распаўсюджанаму адваротнаму меркаваньню, незалежнасьць, здабытая Беларусьсю ў 1991 г., не была выпадковай.

больш дэталяў

 

2013-09-10

Гарадок без яўрэяў

Я бываю ў Беларусі амаль кожны год. Гэта звязана з тэмай маіх навуковых зацікаўленасцяў. Тут я нарадзіўся, вучыўся, ажаніўся, спарадзіў першага сына і пачаў навуковую кар'еру. Здаецца ўсё знаёма, але перамены відавочныя. Кожны раз знаходжу нешта новае, непаўторнае, адметнае толькі для гэтай краіны з яе парадкамі, нацыянальным характарам, гісторыяй і стаўленнем да навакольнага свету. Цяпер я хачу расказаць пра Гарадок, у якім як у кроплі вады адбіўся лёс беларускіх яўрэяў, якія складалі да пачатку вайны з нацыстамі адзін мільён чалавек або 10 % насельніцтва рэспублікі.

больш дэталяў

 

2013-09-10

Городок без евреев

Я бываю в Беларуси почти каждый год. Это связано с темой моих научных интересов. Здесь я родился, учился, женился, родил первого сына и начал научную карьеру. Кажется все знакомо, но перемены налицо. Каждый раз нахожу что-то новое, неповторимое, особенное только для этой страны с ее порядками, национальным характером, историей, и отношением к окружающему миру. Сейчас я хочу рассказать о Городке, в котором как в капле воды отразилась судьба белорусских евреев, составлявших до начала войны с нацистами один миллион человек или 10 % населения республики.

больш дэталяў

 

2013-05-14

Вячка Целеш: “Мы заўсёды былі за незалежную Латвію”

Звычайна, калі размова тычыцца беларускіх меншасцяў у суседніх з Беларуссю краінах ЕС, згадваюцца беларусы Польшчы ці Летувы. Аднак, паводле афіцыйных дадзеных найбольшая колькасць этнічных беларусаў пражывае ў Латвіі, якая з розных прычынаў застаецца менш заўважнай. Пра сітуацыю беларусаў у Латвіі распавядае Вячка Целеш, старшыня “Аб’яднання мастакоў беларусаў Балтыі “Маю гонар”.

больш дэталяў

 

2013-05-07

Гісторыя ВКЛ вачыма БелТА альбо колькі словаў пра адсутнасьць нацыянальнай самапавагі

Займаючыся падрыхтоўкай матэрыялаў дзеля часопісу “Belarusian Review” я рэгулярна праглядаю англамоўныя навіны пра Беларусь ад розных агенцыяў навінаў, у тым ліку і афіцыйнай беларускай агенцыі навінаў БелТА, якая сябе пазіцыянуе як “нацыянальную крыніцу навінаў”. У падрыхтоцы сёлетняга вясновага нумару я натрапіў на навіну пра адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі Янку Купалу ў Рызе, у тэксьце якой была наступная фраза “...the founder and first head of the Grand Duchy of Lithuania Mindaugas”. Такая падача інфармацыі нацыянальнай агенцыяй навінаў падштурхнула мяне да дэтальнага пошуку па сайце БелТА з тым, каб паглядзець, ці ёсць такая летувізацыя імёнаў адзінкавым выпадкам, ці звычайнай практыкай.

больш дэталяў

 

2013-04-16

Зноў пра беларускую "трасянку"

Пасля выхаду ў свет майго інтэрв'ю "Нашай Ніве", якое без майго ведама маладая журналістка назвала "Лупіце на трасянцы", вырваўшы з кантэкста інтэрв'ю некалькі маіх жартаўлівых слоў, тэма трасянкі стала вельмі папулярнай у СМІ, асабліва ў інтэрнэце.

больш дэталяў

 

2013-04-14

У Вільні адбылася V канферэнцыя Беларусаў Балтыі і замежжа

6-7 красавіка 2013 г. у Вільні праходзіла V канферэнцыя Беларусаў Балтыі і замежжа, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі і Беларусі. Арганізаваў і правёў канферэнцыю старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька.

больш дэталяў

 

2013-04-09

Яднанне гісторыяй

Што яднае Беларусь і Ізраіль? Як прэзентаваная яўрэйская культура ў сучасных беларускіх гарадах? Што такое антысемітызм «па-беларуску»? Доктар гістарычных навук, прафесар Захар Шыбека, які  ў 2012 годзе іміграваў у Ізраіль, распавядае пра «савецкіх» рэпатрыянтаў і параўноўвае стаўленне беларусаў і яўрэяў да ўласнай гісторыі.

больш дэталяў

 

2013-03-20

Станкевічаў ген

Сёньня адзначае сваё 85-годзьдзе Юрка Станкевіч, нашчадак славутага беларускага роду асьветнікаў і грамадзка-культурных дзячоў. У Празе ўвечары гэтую дату разам зь імяніньнікам адзначае беларуская грамада. Зь Юркам Станкевічам пагутарыла Алена Ціхановіч.

больш дэталяў

 

2013-01-20

Беларусы ў Чэхіі: "свае стралялі ў сваіх" альбо колькі словаў наконт беларускай салідарнасці

Здавалася б шэраговая гісторыя вакол рэгістрацыі ў Празе так званага “Беларускага дому” на чале з Наталляй Маковік мела даволі шырокі розгалас дзякуючы агенцыі БелаПАН. У рэальнасці распачала дзейнасць чарговая арганізацыя, а потым пачаў працаваць ейны сайт. Здавалася б, нічога надзвычайнага ў кожнай з гэтых падзеяў няма, бо ў Празе дзейнічае шэраг беларускіх арганізацыяў, кожная з якіх займае пэўную нішу.

больш дэталяў

 

2013-01-03

Захаваем еўрапейскую цывілізацыю (адкрыты ліст)

Дадзеная петыцыя ўтрымлівае крытычны аналіз некаторых тэндэнцый у вырашэнні лёсавызначальных нацыянальных пытанняў і прадугледжвае падтрымку Еўрапейскага Саюза. Адначасова гэта і зварот да палітычнай і культурнай эліты з прапановай адкрыцця Музея гісторыі і культуры Еўропы.

больш дэталяў

 

2012-12-16

Запачаткаванне новай традыцыі беларускіх даследаванняў

Напрыканцы верасня 2012 году я браў удзел у Другім міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі. Гэта быў ужо мой другі ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Таму зараз я маю магчымасць, каб параўнаць першы і другі Кангрэсы і падкрэсліць той факт, што зараджаецца новая традыцыя ў выглядзе мерапрыемства, што задзіночвае вядомых і перспектыўных вучоных і экспертаў з усяго свету з мэтай абмеркавання розных тэмаў, прысвечаных Беларусі.

больш дэталяў

 

2012-12-15

Міраслаў Янковяк: галоўнай вартасцю Кангрэсу з’яўляецца магчымасць навуковага развіцця

Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Коўне ў верасні 2012 году сабраў шмат вядомых навукоўцаў, сярод іх – д-р Міраслаў Янковяк з Інстытуту Славістыкі Польскай Акадэміі навук, аўтар кнігі пра сучасныя дыялекты беларускай мовы ў Латгаліі.

больш дэталяў

 

2012-12-09

Mirosław Jankowiak: największą wartością Kongresu jest możliwość naukowego rozwijania się

II. Międzynarodowy Kongres badaczy Białorusi w Kownie we wrześniu 2012 roku zebrał wielu znanych naukowców, wśród nich – dr. Mirosław Jankowiak z Instytutu Slawistyki Polskiej Akademii Nauk, autor książki o współczesnych gwarach języka białoruskiego w Łatgalii.

больш дэталяў

 

2012-12-07

Валер Булгакаў: ARCHE – гэта пляцоўка для самарэалізацыі і самавыяўленьня

Часопіс ARCHE ёсьць адметнай зьявай у беларускай інтэлектуальнай прасторы. Сэрыя падзеяў вакол часопісу і ягонага рэдактара Валера Булгакава, што пачаліся у Гродне 14 верасня падчас прэзентацыі кнігі гісторыка Яна Шумскага “Саветызацыя Заходняй Беларусі”, выклікалі значны розгалас у грамадзтве. На пытаньні Belarusian Review наконт ролі ARCHE ў беларускай інтэлектуальнай прасторы, а таксама сучаснай сытуацыі і будучыні часопісу мы папрасілі адказаць самога Валера Булгакава.

больш дэталяў

 

2012-11-28

Другі міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

28-30 верасня 2012 году ў літоўскім Коўне адбыўся Другі міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Галоўнымі арганізатарамі гэтай навуковай і грамадскай падзеі былі Інстытут палітычных даследванняў «Палітычная сфера» і Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Коўне, а таксама шэраг іншых навуковых і грамадскіх аб'яднанняў і нефармальных навуковых супольнасцяў.

больш дэталяў

 

2012-11-26

Алесь Смалянчук: Поспех “Гродназнаўства” падкрэсліў убоства афіцыйных адміністратыўных і акадэмічных структураў у асэнсаванні ўласнай гісторыі

Нядаўнія падзеі вакол падручніка “Гродназнаўства” і часопіса “ARCHE” ўскалыхнулі беларускую інтэлектуальную супольнасць. У бліц-інтэрв’ю для The_Point Journal/Belarusian Review сваімі думкамі наконт гэтых падзеяў, а таксама ідэалагічных установак цяперашніх беларускіх уладаў  дзеліцца вядомы гродзенскі гісторык др. Алесь Смалянчук.

больш дэталяў

 

2012-11-02

Рэцэнзія на кнігу: Смиловицкий, Леонид Л. Евреи в Турове: История местечка Мозырского Полесья. Иерусалим, 2008. 846 c.

Леанід Смілавіцкі, вядомы ў міжнародным маштабе гісторык беларускіх яўрэяў, – аўтар выдатнай манаграфіі па гісторыі яўрэйскай грамады беларускага горад Турава. Мэтай Смілавіцкага было напісанне комплекснага даследавання як для навуковых колаў, так і для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй рускага і еўрапейскага яўрэйства, і ён выканаў свой ??намер вельмі якасна.

больш дэталяў

 

2012-10-11

Рэцэнзія на кнігу: Savchenko, Andrew. Belarus – a Perpetual Borderland. Brill Academic Publishers, 2009. 239 p.

Дысцыплінарную прыналежнасць сваёй кнігі аўтар апісвае як даволі эклектычную храналагічна структураваную працу на памежжы сацыялогіі і паліталогіі з некаторымі элементамі эканамічнага аналізу, раскіданымі па ўсім тэксце. Выкарыстоўваючы адпаведныя тэорыі і канцэптуальныя рамкі, у якасці мэты кнігі аўтар называе даследаванне схільнасці Беларусі да захавання савецкіх сацыяльных структур і інстытуцый і тлумачэнне цяперашніх асаблівасцяў сацыяльнага і палітычнага ландшафту Беларусі праз даследаванне доўгай гісторыі краіны як памежжа Расіі і Еўропы.

больш дэталяў

 

2012-09-28

Дарус Сталюнас: яўрэі цяпер уключаныя ў агульныя працы па гісторыі Літвы

Дарус Сталюнас з'яўляецца адным з найвядомейшых сучасных гісторыкаў Літвы, ён – аўтар кнігі “Making Russians. Meaning and Practice of Russification in Lithuania and Belarus after 1863.” Amsterdam/New York, NY: Rodopi, 2007. Да ягоных навуковыя інтарэсы належаць пытанні нацыянальнай палітыкі Расійскай Імперыі ў Паўночна-Заходнім Краі. У сваім інтэрв'ю для The_Point Journal / Belarusian Review  др. Сталюнас разважае пра цяперашні стан даследаванняў у сферы юдаікі ў Беларусі і Літве. У гэтым інтэрв'ю таксама каротка агучаныя некаторыя высновы др. Сталюнаса датычна параўнання антыяўрэйскіх выступаў у Літве і Беларусі падчас царскага перыяду, што маюць быць прадстаўленыя напрацягу другога Міжнароднага кангрэсу беларускіх даследаванняў у Коўні.

больш дэталяў

 

2012-09-11

Адам Мальдзіс: Беларусь была папялушкай паміж Польшчай і Расіяй

Імя прафесара Адама Мальдзіса вядома кожнаму чалавеку, які цікавіцца беларускай культурай. Прафесар Мальдзіс ласкава пагадзіўся каротка паразважаць пра эвалюцыю нацыянальнай палітыкі ў Беларусі ў ХХ стагоддзі, а таксама пра адрозненні беларусаў ад суседзяў і ўспрыняцце новапаўсталай незалежнай беларускай дзяржавы ў свеце. Як трапна адзначыў Адам Мальдзіс, грунтоўны адказ на такія пытанні зойме бадай некалькі месяцаў, таму The_Point Journal / Belarusian Review прадстаўляе інтэрв'ю з прафесарам Мальдзісам у бліц-фармаце.

больш дэталяў

 

2012-06-22

а.Аляксандар Надсан: у беларусаў заўсёды была палітычная пасыўнасьць і дзякуючы гэтаму мы цяпер маем такую сытуацыю ў краіне

а.Аляксандар Надсан, Вялікдзень 2012, © Андрэй АляксандраўАйцец Аляксандар Надсан ёсьць легендарнай фігурай беларускай дыяспары. У 1944 годзе ён апынуўся на чужыне і з 1946 году жыве ў Вялікай Брытаніі. а. Аляксандар рэдагаваў шэраг пэрыядычных выданьняў беларускай дыяспары і ёсьць аўтарам некалькіх кнігаў па гісторыі Беларусі. У 1971 годзе а.Аляксандар заснаваў і ўзначаліў Беларускую бібліятэку і музэй у Лёндане. Гэтая бібліятэка ёсьць найбуйнейшай беларускай бібліятэкай замяжою. Ад 1981 году а.Аляксандар стаўся кіраўніком беларускай каталіцкай місіі ў Вялікай Брытаніі, а з 1986 году – апостальскім візытатарам для беларусаў-каталікоў у замежжы.У сваім інтэрвію для часопісу Belarusian Review а.Аляксандар Надсан выказвае свой погляд на пытаньні нацыянальнай ідэнтычнасьці, рэлігіі, мовы ў сучасным беларускім грамадзтве. Таксама ён дае ацэнку стасункаў паміж беларускай дыяспарай і беларускай дзяржавай на прыкладзе беларускай грамады ў Вялікай Брытаніі.

больш дэталяў

 

2012-05-29

Ці стане “аптымізацыя” беларускай гісторыі залогам сумленнасці і патрыятызму ў выхаванні новых пакаленняў?

Цяперашняя  ідэалагізацыя гістарычнай навукі ў значнай ступені адлюстроўвае асноўныя тэндэнцыі дзяржаўнай палітыкі, скіраванай на адмысловае вылучэнне ў афіцыйнай гісторыі толькі пэўных персанажаў і сюжэтаў за кошт усебаковасці і канцэптуальнасці гістарычнай навукі. У гэтым кантэксце планаванае скарачэнне гадзінаў на выкладанне сацыяльна-гуманітарных дысцыплінаў мае асаблівае значэнне, бо наўпрост ставіць пытанне аб узроўні як сістэмы адукацыі ў цэлым, так і кадраў, якіх яна рыхтуе, у прыватнасці. Па ацэнку сітуацыі, што склалася цяпер у беларускай гістарычнай навуцы, The_Point Journal/Belarusian Review звярнуўся да чатырох аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў – Сяргея Новікава, Генадзя Сагановіча, Алеся Смалянчука і Захара Шыбекі, якія прадстаўляюць розныя сферы беларускай гістарычнай навукі.

больш дэталяў

 

2012-04-13

Мінулага не вярнуць, але цаніць неабходна - Рэцэнзія на кнігу А.Разенберга "Очерки по еврейской истории городов и местечек Беларуси"

Напрыканцы мінулага году ў Мінску пабачыла свет кніга Аляксандра Разенберга "Очерки по еврейской истории городов и местечек Беларуси". Ва ўмовах, калі ў незалежнай Беларусі дагэтуль юдаіка адсутнічае як самастойны напрамак гістарычнай навукі, кніга Разенберга стала сваеасаблівым “народным адказам” на гэтую абуральную несправядлівасць.

больш дэталяў

 

2012-04-04

Я не ведаю, колькі беларусаў у Польшчы

На пачатку сакавіка Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы аб’явіла неафіцыйныя вынікі перапісу насельніцтва краіны, што ладзіўся ў 2011 г. Усё паказвае, што ў параўнанні з перапісам 2002 г. фактычна нічога не змянілася. Сярод тых, што назвалі сябе беларусамі амаль кожны трэці адчуваў сябе таксама палякам. Няма дакладных дадзеных пра геаграфію размяшчэння беларусаў у Польшчы, што не дазваляе высоўваць ніякіх тэзісаў наконт фактараў, якія прывялі да такога выніку. Не цалкам такама вядома адкуль узяўся і сам цяперашні вынік.

больш дэталяў

 

2012-03-21

Рэцэнзія на кнігу: Struggle over Identity: The Official and the Alternative "Belarusianness". Central European University Press, 2010. 306 p.

Кніга Нэлі Бекус “Struggle over Identity: the Official and the Alternative “Belarusianness” – адметная праца, якая закранае маладаследаванае пытанне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Праз 20 гадоў пасля атрымання незалежнасці Беларусь застаецца своеасаблівым выпадкам сярод еўрапейскіх краін, у значнай ступені прыцягваючы міжнародную ўвагу наяўнасцю адзінага на кантыненце недэмакратычнага рэжыму. Цягам больш чым сямнаццацігадовага кіравання Лукашэнкі Захад так і не здолеў знайсці спосабы, каб заахвоціць афіцыйны Мінск да шчыльнейшага супрацоўніцтва, хоць Беларусь як наўпроставая суседка ЕС мае з шэрагам ягоных краін-удзельніц агульныя культурныя і гістарычныя традыцыі.

больш дэталяў

 

2012-02-21

Леанід Смілавіцкі: цэнзура дзейнічае не вострым нажом розуму, але тупымі нажніцамі самавольства

Цэнзура ў Беларусі / Цензура в Беларуси / Censorship in BelarusПытанні суадносінаў цэнзуры і свабоды слова, а таксама іх уплыву на грамадска-палітычнае жыццё, доўгі час былі і дагэтуль ёсць актуальнымі, пэўна, для кожнай дзяржавы. Беларусь не ёсць тут выняткам. Знаходзячыся ў складзе СССР ад самага пачатку яго існавання (хоць і ў розных адміністрацыйных межах), Беларусь і яе насельніцтва спазналі на сабе ўсю эвалюцыю савецкай сістэмы, калі дзяржава змагла усталяваць усеабсяжны кантроль над жыццём і свядомасцю сваіх грамадзянаў. Наяўнасць цэнзуры была адным з такіх сродкаў уплыву дзяржавы на грамадства. У якіх формах і якімі метадамі гэты ўплыў ажыццяўляўсся і на колькі цэнзура ўплывала на розныя сферы жыцця пасляваеннай Беларускай ССР? Гэтыя пытанні даследуе прафесар др. Леанід Смілавіцкі ў сваёй новай кнізе “Цензура в БССР: послевоенные годы, 1944 – 1956 гг.” (Іерусалім, 2012), падрыхтаванай да друку ў рамках даследаванняў Цэнтру дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце. Гэтае эксклюзіўнае інтэрв’ю з аўтарам ёсць прэзентацыяй галоўных высноваў яго новай кнігі чытачам “Belarusian Review”.

больш дэталяў

 

2012-02-21

Леонид Смиловицкий: цензура действует не острым ножом разума, а тупыми ножницами произвола.

Вопросы соотношЦэнзура ў Беларусі / Цензура в Беларуси / Censorship in Belarusения цензуры и свободы слова, а также их влияние на общественно-политическую жизнь, долгое время были и по сей день являются актуальными, наверное, для каждого государства. Беларусь не является здесь исключением. Находясь в составе СССР с самого начала его существования (хоть и в разных административных границах), Беларусь и ее население почувствовали на себе всю эволюцию советской системы, когда государство смогло установить всеобъемлющий контроль над жизнью и сознанием своих граждан. Наличие цензуры было одним из таких средств воздействия государства на общество. В каких формах и какими методами осуществлялось это воздействие и насколько цензура влияла на разные сферы жизни послевоенной Белорусской ССР? Эти вопросы исследует профессор др. Леонид Смиловицкий в своей новой книге “Цензура в БССР: послевоенные годы, 1944 – 1956 гг.” (Иерусалим, 2012), подготовленной к печати в рамках исследований Центра диаспоры при Тель-Авивском университете. Это эксклюзивное интервью с автором является презентацией основных выводов его новой книги читателям “Belarusian Review”.

больш дэталяў

 

2012-01-07

Рэцэнзія на кнігу: Andrew Wilson. Belarus: the Last European Dictatorship. Yale University Press, 2011. 256 p.

Зацікаўленасць Эндру Уілсана Беларуссю прасочваецца з другой паловы 1990-х, калі ён надрукаваў раздзел “Myths of national history in Belarus and Ukraine” (“Міфы нацыянальнай гісторыі ў Беларусі і Украіне”) у кнізе G. Hosking and G. Schöpflin (eds.) “Myths and nationhood” (Hurst & Co., 1997). Больш за дзесяць гадоў спатрэбілася, каб Эндру Уілсан вярнуўся да беларускай тэматыкі, напісаўшы гэтым разам манаграфію, якая прысвечаная выключна Беларусі.

больш дэталяў

 

2011-08-20

“Дырэктыўная гістарыяграфія” пасля Якава Трашчанка

14 жніўня пайшоў з жыцця Якаў Іванавіч Трашчанок, чалавек з імем якога звязана значная змена сітуцыі ў галіне гістарычнай адукацыі ў Беларусі, якая ўяўляе сабой своеасаблівую эвалюцыю “дырэктыўнай гістарыяграфіі” ў кантэксце існай дзяржаўнай ідэалогіі. Што азначае гэтая страта для афіцыйнай беларускай гістарычнай навукі і ці варта чакаць пасля гэтага нейкіх істотных зменаў кірунку яе развіцця?

больш дэталяў

 

2011-08-06

Яшчэ пра “геапалітыку па-чэску”

Чэская абыякавасьць да ўсходнеславянскіх, нерасейскіх  народаў  мае  свае  гістарычныя карані. Яшчэ ў  19-тым стагодзьдзі, калі адбываўся працэс чэскага нацыянальнага адраджэньня, чэхі, зусім слушна, уважалі немцаў і нямецкую культуру  сваімі найбольшымі ворагамі — хаця, будучы фармальна  часткай шмат-этнічнае, і параўнальна лібэральнае Аўстра-вугорскае імпэрыі, чэхі адчулі нацыянальны прыгнёт у куды меншай меры, чымся беларусы ў царскай Расеі.

больш дэталяў

 

2011-07-21

Пра геапалітыку па-чэску альбо “как узбеков, латышей сплотила Русь...”

Чэхію вельмі шмат аб’ядноўвае з краінамі цэнтральнай і ўсходняй Эўропы. Найперш гэта гістарычныя повязі, улучна з агульным досьведам камуністычнага мінулага. Акрамя таго, гэта падабенства культураў, якое ў выпадку славянскіх народаў яшчэ гіпатэтычна азначае і падабенства моваў. Пры гэтым, у пэўным сэнсе Чэхія пазыцыянуе сябе як краіна з ці ня самай пасьпяховай дэмакратыяй у рэгіёне цэнтральнай і ўсходняй Эўропы, карані якой традыцыямі сягаюць яшчэ ў міжваенны час.

больш дэталяў

 

2011-07-16

Рэцэнзія на кнігу: Gilligan, Emma. Terror in Chechnya: Russia and the Tragedy of Civilians in War

Гэтая кніга ёсьць цяжкім чытвом. Гэтаксама цяжка было аўтару апісваць праблематыку чачэнскага канфлікту 1999-2005 гадоў. Эма Гіліган зрабіла такую спробу, што ўжо варта асобнай згадкі. Незважаючы на ідэалягічныя акцэнты, зробленыя аўтарам такога кшталту кнігі, яна выкліча шырокую дыскусію ўжо толькі фактам свайго зьяўленьня.

больш дэталяў

 

2011-05-23

Заходнія зубы й беларускі арэх

Эдвард  Лукас, міжнародны рэдактар уплывовага брытанскага тыднёвіка Economist, зрабіў добрую паслугу беларускай нацыянальнай справе, апублікаваўшы на сайце “Center for European Policy Analysis”свае разважаньні на тэму “У чым Захад памыляецца наконт Беларусі”. Бурная рэакцыя чытачоў сайту Радыё "Свабода" на Лукасаў артыкул і верагодная маўклівасьць замежнае чытацкае публікі паказваюць, што пытаньне памылак “наконт Беларусі” актуальнае ня гэтулькі для Захаду, колькі для самых беларусаў

больш дэталяў

 

2011-05-13

Falsa demonstratio nocet альбо як пазбавіцца ад гістарызму

Чытаючы тэксты зь гісторыі дзяржавы і права часам задаеш сабе пытаньне, а ці дастаткова прафэсіяналізму маюць тыя ці іншыя дасьледчыкі, каб рабіць свае высновы.

больш дэталяў

 

2010-05-20

Рэцэнзія на кнігу: Gallina, Nicole. Political Elites in East Central Europe. Paving the way for "negative Europeanisation"?

2009 год быў адзначаны сьвяткаваньнямі дваццацігодзьдзя падзеньня камуністычных рэжымаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Пачаткам гэтага працэсу можна лічыць агульнанацыянальны страйк 1988 году ў Польшчы з пазьнейшымі свабоднымі выбарамі ў Сойм і легалізацыяй “Салідарнасьці.” Працягам была мірная лібэралізацыя палітычнага рэжыму ў Вугоршчыне і адкрыцьцё аўстра-вугорскай мяжы, што дазволіла вялікай колькасьці ўсходніх немцаў праз Вугоршчыну зьбегчы ў Аўстрыю (травень 1989). Далей надыйшла чарга Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі – 9 лістапада 1989 быў разбураны Бэрлінскі мур. А празь некалькі дзён пасьля гэтага – 17 лістапада – “Аксамітная рэвалюцыя” стала канцом камуністычнага рэжыму ў на той час яшчэ адзінай Чэхаславаччыне. Мінула дваццаць гадоў і краіны ЦУЭ (Вугоршчына, Польшча, Славаччына і Чэхія) далучыліся як Атлянтычнай палітычна-абарончай супольнасьці – вынікам чаго стала іх сяброўства ў НАТО –, так і да Эўрапейскага Зьвязу, выбраўшы шлях дэмакратызацыі і эўрапеізацыі. Аднак, ці можна лічыць пасьпяховымі тыя працэсы, ажыцьцяўленьне якіх распачалося ў краінах “Вышэградзкай групы” каля дваццаці гадоў таму?

больш дэталяў

 

2010-01-04

Гісторыя – ня проста складаная, але міждысцыплінарная навука

Гэты тэкст ёсьць адказам на артыкул Андрэя Катлярчука "Гісторыя - вельмі складаная навука", зьмешчаным ў часопісе ARCHE

больш дэталяў

 

2009-12-11

Спадчына ВКЛ вачыма беларускіх і летувіскіх гісторыкаў: поле для роўных магчымасьцяў?

Гэты тэкст ёсьць водгукам на прадмову гісторыка Андрэя Катлярчука да "літоўскага" нумару часопіса ARCHE. Чытаньне тэксту прадмовы ня толькі выклікае расчараваньне спосабам падаваньня інфармацыі і інтэрпрэтацыяй паасобных фактаў, але і адбівае жаданьне знаёміцца з гэтым беларуска-летувіскім супольным праектам.

больш дэталяў

 

бібліятэка: новае

 

2017-02-15 23:57:45

Belarusian Review, Special Jewish Issue, 2016

фармат: .pdf

2015-01-20 18:10:50

Крывія, №34-35, сьнежань 2014

фармат: .pdf

 

навіны

 

2016-09-18 | Выпушчаны на волю голас франтавіка і важака камсамольцаў Беларусі

2016-05-08 | Стаўленне да Халакосту ў Савецкім Саюзе і сучаснай Беларусі

2016-03-02 | Отношение к Холокосту в Советском Союзе и современной Беларуси

2015-11-19 | Роберт Міцкевіч: польска-літоўская спрэчка карысная Расіі

падзеі

 

2016-01-03 | Вайна і Халакост: дарослы свет вачыма дзяцей

2016-01-03 | Война и Холокост: взрослый мир глазами детей

2015-05-15 | Цэнзура ў як прадмет даследавання і інструмент пазнання пасляваеннай савецкай Беларусі

2015-02-02 | Алесь Краўцэвіч: з Расеяй трэба сябраваць з-за пагранічнай агароджы

права

 

2015-03-02 | Аляксандр Осіпаў: Беларусь, Малдова і Украіна дагэтуль выкарыстоўваюць перавагі савецкай сістэмы кіравання разнастайнасцю

2013-11-19 | Закон “Аб беларусах замежжа”: адзін крок да прыняцця

2013-06-11 | Алена Макоўская: беларусы замежжа – самы моцны прыхільнік Беларусі і яе культуры

2013-06-04 | Беларусь і Летува: ў пошуках гістарычнага кампрамісу ў спадчыне ВКЛ

эканоміка

 

2013-06-14 | Дэвід Марплз: Расія не пагражае незалежнасці Беларусі, а абмяжоўвае яе выбар

2011-05-26 | Ці патрэбная Беларуская АЭС? - інтэрвію з Аляксандрам Мілінкевічам

2008-08-04 | Рэгіянальная адчувальнасьць ў Эўрапейскім Валютным Зьвязе

2007-05-27 | Эканоміка Кыргызстану праз год пасьля “рэвалюцыі туліпанаў”

паліталёгія

 

2015-03-19 | Сяргей Далгаполаў: Збліжэнне Беларусі і ЕС ужо ажыццяўляецца ў эканамічнай сферы

2014-08-12 | Леанід Лыч: без сваёй мовы народ не стварае нічога арыгінальнага

2014-07-06 | а. Аляксандар Надсан: Беларусы павінны ісьці да Бога сваёй дарогай і на сваёй роднай мове

2013-12-26 | Беларусь і візавая лібэралізацыя

іншыя навукі

 

2015-11-23 | У пошуках беларускасці на паўднёвай Пскоўшчыне

2015-11-12 | Прастора: паміж Падляшшам і Сілезіяй

2015-06-06 | Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя (ч.2)

2015-06-06 | Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя

 
   The_Point © 2007-2017. Усе правы абароненыя   

 

 

 

створаны Webrycy studio