пра нас | кантакты | для аўтараў | навіны | падзеі | права | эканоміка | паліталёгія | іншыя навукі | бібліятэка | рассылка

Сакавiк 24, 2017             галоўная старонка

EnglishBelorussian

пошук

 іншыя навукі

2015-06-06

друкаваць

Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя (ч.2)

Працяг, пачатак артыкулу чытайце тут.

Вольга Шутава

Nomina doctorum qui interfuerunt sunt альбо звязкі з кнігадрукаваннем

На жаль, біяграфічная інфармацыя пра многіх прысутных на экзамене Скарыны – досыць бедная, хоць сведчанні пра некаторых з іх (Гіеранімус Урбiнус, Гіеранімус а Мулла, Джыролама Урбіна і Барталамеа Барысона) сустракаюцца ў Н. К. Пападопалi (Papadopoli 1726, 152—3) і ў А. Фажыанi (Faggiani 1837, 221). Тым не менш, нашы спробы знайсці звесткі пра іншых персанажаў Скарынавай абароны і яго магчымыя знаёмствы нечакана абярнуліся поспехам у дачыненні да трох асобаў. Згадаем тут іх імёны ў такім парадку, як яны сустракаюцца ў арыгінале Acta Graduum Academicorum. Сярод імёнаў дактароў, якія бралі ўдзел у дыскусіях на iспытах (nomina doctorum qui interfuerunt sunt), былі:

  • Bartholomeus de S. Vito – rev. d. (В.Ш.: reverendus dominus)
  • Antonius de Soncino

  • Cristophorus a Lignamine

Першы ў гэтым спісе – Барталамеа дэ Санта Віта (варыянты: Барталамей дэ Санкта Віта, Санвiта, Bartolomeo Sanvito). Гады яго жыцця: 1433/1435 – 1518. У даведніку Фонду Геці Union List of Artist Names мы знаходзім інфармацыю пра тое, што ён нарадзіўся ў 1435 г. у Падуі і памёр пасля 1518 г. (Union List, Getty Foundation). Хаця даследаванні вядомага палеаграфа і аўтарытэту ў галіне італьянскіх рукапісаў XV ст. Альбінii дэ ла Марэ (De la Mare 2009) сцвярджаюць, што ён памёр у 1511 г., у бібліятэцы Ватыкана ёсць дакументы, якія паказваюць на тое, што яшчэ ў 1518 г. Санвiта быў жывы. Акрамя таго, апошнi запіс аб прысутнасці Барталамеа Санвiта на экзаменах у Падуанскім універсітэце ў Acta Graduum Academicorum датуецца 1 лютым 1516 г. (Forin 1969, 256).

Барталамеа Санвiта – вядомы італьянскі рэнесансны перапісчык, ілюмінатар, антыквар і адзін з стваральнікаў курсіву (разам з выдаўцом Альдам Мануцыям). Імя Барталамеа Санвiта, якое цалкам выпала з гісторыі Рэнесансу на працягу многіх стагоддзяў, вярнулася з нябыту толькі 60 гадоў таму, і толькі цяпер значэнне і амплітуда яго творчасці паўстае перад даследчыкамі ў сваім поўным аб'ёме. На сённяшні дзень ідэнтыфікаваныя больш за сотню манускрыптаў, сярод якіх копіі Гарацыя, Яўсевiя, Вяргілія, Цэзара і інш., да якіх прыклаў руку Санвiта. Элегантнае пісьмо Санвiта адыграла адну з галоўных роляў у працэсе замены гатычнага шрыфту курсівам, а яго каментары і навацыі ў выкарыстанні да вокладак пазалочанай казінай скуры замест шоўку ці аксаміту задавалі моду не толькі ў кнігавыдавецкай справе Падуі, але і ўсёй Італіі (Hobson 2009, 7—10).

Барталамеа Санвiта нарадзіўся і вырас у Падуі, некалькі гадоў працаваў у Рыме, падарожнічаў па Італіі, а потым вярнуўся ў Падую. Вядома, што сярод яго апекуноў і замоўцаў фігуравалі вышэйшыя чыны свецкай і царкоўнай гіерархіі: напрыклад, Маркантонiа Маразіні (Маразіні – старажытны і магутны венецыянскі род, з якога паходзiлi дожы Венецыі, ўплывовыя палітыкі і дзеячы мастацтваў; цікава, што за месяц да Скарыны ў Падуі і з тым жа складам Калегіі абараняўся Франчэска Маразіні, сын таксама знакамітага Дамініка Маразіні – выхадца з іншай галіны таго ж роду, вядомага рыторыка, аўтара трактату аб Рэспубліцы і прадстаўніка Падуанскага універсітэту пры венецыянскім Сенаце – Consiglio dei Pregadi) (Finzi 2012; Gullino 2012); кардынал Франчэска Гонзага і Папа Сікст IV дэла Равэрэ (унучаты пляменнік якога Сікст Гара дэла Равэрэ таксама прысутнічаў на экзамене Скарыны). З надпісаў на некаторых манускрыптах вядома таксама, што Санвiта меў сан святара і быў канонiкам (з 1508 г.) царквы Санта-Джусцiна ў Падуі (la collegiata di Santa Giustina di Monselice a Padova) (Dickerson 2009, 39—62). Таму нядзіўна, што ў акце абароны Скарыны ён названы reverendus dominus. У той жа час, у Acta Graduum Санвiта называюць і доктарам (Nomina doctorum qui interfuerunt sunt), што зноў жа адпавядае яго пасадзе каноніка, бо яшчэ Базельскі сабор (1431-1449) пастанавіў, што канонікамi могуць быць толькі святары з універсітэцкай адукацыяй і навуковай ступенню.

Пацверджанне нашай здагадкі пра асобу doctor і reverendus dominus Барталамеа Санвiта з Acta Graduum Academicorum дае і яго блізкі сябра, адзін з найвядомейшых архітэктараў і антыквараў свайго часу, Бернарда Бемба, які пакінуў надпіс пра яго ў зборы сваіх твораў: 'са збору вялебнага пана Барталамеа Санвiта (Reverend Dominus Bartolomeo Sanvito), майго слаўнага суайчынніка, з нагоды нараджэння майго сына Барталамеа, які таксама нарадзіўся ў Падуі' (Fricker 2009).

Iншае сведчанне, якое выяўляе зусім новы 'след' у нашым даследаванні магчымых знаёмстваў Скарыны (і Санвiта), атрымліваем ад старэйшага сына Бернарда Бемба, П’етра Бемба – знакамітага гуманіста, вучонага і пісьменніка. Гэтае сведчанне мы знайшлі ў старой кнізе, прысвечанай перапісцы знакамітага венецыянца Альда Мануцыя (1449 – 1515), які праславіў друкарскую справу ў Італіі дзякуючы выдатнаму ўзроўню якасці і колькасці друкаваных кніг, іх новаму фармату octavo і курсіву. Друкарскі знак 'дэльфін' Альда і яго 'альдыны', былі своеасаблівым сімвалам Венецыі – лідэра друкарскай справы таго часу. У перапісцы за 1501 г. мы знаходзім лісты 'спадара Ларэнца з Павіі, які пражывае ў Венецыі, вялікага сябра Альда Мануцыя, а таксама карэспандэнта і пастаяннага прадстаўніка спадарыні маркізы Ізабэлы д'Эстэ пры мастаках, гравёрах і антыкварах' (дарэчы, гэты ж Ларэнца з Павіі у 1500 г. прадставіў 'нейкага' Леанарда да Вінчы гэтай Ізабэле д'Эстэ – маркізе Мантуі, у выніку чаго з’явіўся яе вядомы эскізны партрэт). У іх агаворваецца набыццё для Iзабэлы ў Альда Мануцыя кнігаў Вяргілія, Петраркі і Авідзія, з 'літарамі canzelaresche (В.Ш.: курсівам), такой прыгажосці, якой яшчэ не бывала'. Тут жа ўдакладняецца, што рукапіс Петраркі быў падрыхтаваны да альдаўскага выдання П’етрам Бемба, які мае гэты рукапіс 'ад падуанца' Санвiта (Baschet 1867, 9—11).

Так iнтуiтыўная здагадка, выказаная ў 1964 г. Вітаўтам Тумашам, пра тое, што будучы ў Падуі, Скарына не мог ня пабываць у Венецыі, дзе квітнела выдавецкая дзейнасць Альда Мануцыя, друкаваліся чэшская Біблія (1506) і замаўляліся кірылічныя шрыфты для першых сербскіх выданняў (1493-1495) (Braha 1964, 21—2), у нас набывае сваё развiццё: Скарына безумоўна ведаў Б. Санвіта – i гэта значыць, ведаў пра яго дзейнасць i перспектывы кнiгадрукавання!

'Матэрыялізацыя' магчымых сувязяў Скарыны знаходзіць працяг і пры аналізе такіх персанажаў, якія прысутнічалі на яго экзамене, як Antonius de Soncino і Cristophorus a Lignamine.

Адразу кідаецца ў вочы імя Антоніюса дэ Санчына з Клемэнцiяў. Antonius de Soncino de Clementibus, Patavus doctor artium et medicine – яго поўнае імя і рэгаліі, якія мы здолелі знайсці ў Паказніку імёнаў Падуанскага універсітэта за 1501-1550 гг. (Forin 1982, 167). Справа ў тым, што дынастыя італьянскіх юдэяў з горада Санчына ў Ламбардыі, якія ўзялі сабе яго назву ў якасці прозвішча, была вядомай друкаваннем як яўрэйскіх, так і лацінскіх кнігаў з 1484 па 1547 гг. ў Санчына, Неапалі, Брэшыі, Фано, Рыміні, Канстантынопалі. Першая Біблія на іўрыце была надрукаваная менавіта сямействам Санчына (1491 г.); Усяго прадстаўнікі пяці пакаленняў гэтай дынастыі надрукавалi каля 130 кнігаў, прычым значнасць сваёй працы самі яны адзначылі ў адным з выданняў: 'З Сіёна зыходзіць Закон, а слова Гасподняе – з Санчына'. (Karp 1991; Avanzi 1936).

Магчыма, здагадка аб сваяцтве Антоніюса дэ Санчына з вядомымі друкарамi камусьці падасца 'прыцягнутым за вушы', асабліва калi ўлічыць, што юдэйскія карані Санчына маглі разглядацца як несумяшчальныя з доктарскай ступенню (нагадаем, што Антоніюс дэ Санчына называецца 'доктарам мастацтваў і медыцыны'). Тым не менш, такая верагоднасць зусім не павінна выключацца, паколькі менавіта Падуанскі універсітэт быў адзіным універсітэтам у Еўропе, які дазваляў не толькі прымаць у свае сцены студэнтаў-юдэяў, але і надаваць ім доктарскія ступені (так, ізраільскія даследчыкі налічылі 325 дактароў-юдэяў, якi скончылі Падуанскі універсітэт і атрымалі ступень у перыяд з 1409 да 1816 гг.) (Shasha 2002, 388—94, 407; Ruderman 1995, 105). Пры гэтым, найвядомейшы з Санчына, Гершом (1460 – 1534), які апублікаваў амаль сотню кнігаў на іўрыце і столькі ж на лаціне, зазвычай выкарыстоўваў лацінізаваны варыянт свайго імя Геранім або Джыралама (Hieronymus Girolamo Soncino). Магчыма, гэтаксама мог рабіць і 'наш' Антоніюс дэ Санчына. 

Магчыма, гэтая гіпотэза, якой бы шматабяцальнай яна не здавалася, няправільная, і Антоніюс дэ Санчына ня належаў да знакамітага сямейства Санчына, а быў толькі іх цёзкай, паходзячы з гораду Санчына. Сумневы тым мацнейшыя, паколькі прыкладна ў гэты ж час мы знаходзім іншага Санчына, які цалкам не суадносіцца з выдавецкай дынастыяй: гэта нейкі 'амбасадар міланскага герцага ў Лондане Раймонд (Раймондус, Raymond de Soncino, Raimundus) з Санчына'. Імя гэтага Раймонда Санчына сустракаецца неаднаразова ў перапісцы з міланскім герцагам і асабліва вядома дзякуючы яго лісту з апісаннем падарожжа Джона Кабота і адкрыцця ім Паўночнай Амерыкі ў 1497 г. (Biggar 1911, 15—21). І ўсё ж ідэя аб дачыненні яшчэ аднаго з прысутных на экзамене Скарыны да друкарскай справы здаецца настолькі прывабнай, што ад яе цяжка проста адмахнуцца – яна патрабуе далейшай верыфікацыі.

Яшчэ адзін удзельнік скарынаўскiх экзаменаў – Christophorus a Lignamine, Paduanus filius Vincentii notarii, scolaris artium et medicine, doctor collegii artistarum (Forin 1982, 96). Звестак пра Хрыстафора Лiгнамiна (Лiньямiн, Cristophorus a Lignamine, Lignamineus) няшмат. Выняткам ёсць яго кароткая, але ў высокіх словах напісаная Н. К. Пападопалi біяграфія ў Historia gymnasii Patavini (Papadopoli 1726, 320), дзе акцэнтуецца ягоны талент i каментаванне Авероiса, якое высока ацэненiвалi сучаснікі. Пападопалi спасылаецца на трохтомную працу падуанскага каноніка Бернарда Скардэёнiюса (Bernardini Scardeonii, Scardeonius, Canonici Patavini, canonici Patavini, De antiquitate urbis Patavii, et claris civibus Patavinis in quindecim Clases distincti. Libri tres: Eiusdem appendix de sepulchris insignibus exterorum Patavii iacentium), якая была надрукаваная яшчэ ў 1560 г. і праслаўляла выдатных падуанцаў, сярод якіх быў Хрыстафор Лiньямiн. Тут асабліва адзначаецца ягоная дзейнасць як антыквара і нават нейкія публікацыі Хрыстафора Лiньямiна для сэнатара Себасцьяна Фускарэна (Sebastiano Fuscareno Senatori), аднак невядома, калі яны публікавалiся (Papadopoli 1726, 321). Таксама Пападопалi адзначае сваяцкую сувязь Хрыстафора Лiньямiна з Дэзідэрыям, яго старэйшым братам, вядомым літаратарам.[1]

Акрамя таго, паколькі Хрыстафор Лiньямiн быў падуанцам, ужо ягонае прозвішча выводзіць нас на іншае імя – вядомага бібліяфіла, эрудыта і каталіцкага біскупа Франчэска дэ Лiньямiна (1400 – 1462), таксама народжанага ў Падуі, і на думку многіх італьянскіх даследчыкаў (Strnad 1986), сваяка... першага італьянскага кнігадрукара Яна Філіпа дэ Лiньямiна! Менавіта Ян Філіп дэ Лiньямiн (Johannes Philippus de Lignamine, 1428 - ?) паклаў канец германскай манаполіі на кнігадрукаванне ў Італіі, надрукаваўшы ў 1470 г. у Месіне першую італьянскую кнігу. Вядома, што ён меў дваіх дзяцей – Анжэлу і Антоніа, прычым пра Антоніа, якi пазней стаўся арцыбіскупам, вядома, што ён таксама займаўся кнігавыдавецтвам і нават выкарыстоўваў у сваім радавым гербе сімволіку дэла Равэрэ. Гэта факт не выпадковы, бо адным з наймагутнейшых і найбліжэйшых апекуноў яго бацькі Яна Філіпа дэ Лiньямiна быў Франчэска дэла Равэрэ (папа Сікст IV), для якога ён выдаваў шматлікія кнігі. Пасля скону папы Сікста IV, Ян Фiлiп дэ Лiньямiн накіраваўся ў Іспанію на службу да караля Фердынанда. Ва ўсялякім выпадку апошнія звесткі пра яго губляюцца ў 1491 г. з яго апошнiм лiстом з Iспаніі (Alaimo 1988).

Безумоўна, мы не можам браць на сябе смеласць дакладна сцвярджаць, што Хрыстафор Лiньямiн з Скарынаўскiх экзаменаў ёсць наўпроставым сваяком Яна Філіпа дэ Лiньямiна. Аднак, таксама нельга адмаўляцца ад магчымага раскладу гэтай мазаікі такім чынам: Ян Філіп дэ Лiньямiн быў асабіста знаёмы і карыстаўся вялікай падтрымкай Франчэска дэла Равэрэ – папы Сікста IV. Яго магчымы нашчадак, Хрыстафор Лiньямiн, быў прынамсі знаёмы (пра гэта кажа факт прысутнасці абодвух на экзамене Скарыны) з Сікстам Гара дэла Равэрэ – унучатым пляменнікам Сікста IV.

Далейшае вывучэнне персаналіяў адкрывае нам магчымасць убачыць новыя грані ў 'справе Скарыны'. Сваяцкiя сувязi, сяброўства, пратэкцыйныя абавязкi – і вось замест простага спісу прозвішчаў выяўляецца карціна складанага свету, апавітага павуціннем інтрыгаў, сувязяў і адносінаў у Падуанскім універсітэце часоў Скарыны. А той факт, што з трыццаці трох вядомых нам прысутных на Скарынавых экзаменах прынамсі трох было звязана з выдавецкай дзейнасцю, наводзіць на новыя разважанні. Напрыклад, адкуль і як у Скарыны узніклі ідэі пра выданне кнігаў.

Высновы

Тры экзаменацыйныя пасяджэнні ў Падуі, падчас якіх Францыску Скарыну была нададзеная ступень доктара медыцыны, складаюць усяго некалькі дзён з яго жыцця. Тым ня менш, гэтыя 'ўсяго' тры пасяджэнні даюць у наша распараджэнне багаты дакументальны матэрыял, праца над якім яшчэ далёка не вычарпаная. Крок за крокам мы спрабавалі разблытаць гэты пазл, які складае хоць і кароткую, але мяркуючы па ўсім, лёсавызначальную частку жыцця Скарыны.

Здавалася б, шырока вядомыя тэксты актавых запісаў Падуанскага універсітэту адкрылі нам новыя магчымасці для свайго прачытання – прачытання, пры якім не можа быць 'другарадных' дэталяў. Напрыклад, якой бы ‘другаснай’ не здавалася такая дэталь, як пачатак скарынавага экзамену а 10 гадзіне вечара, прапусціць гэты факт было проста немагчыма. Насамрэч, такая быццам бы вiдавочная дэталь не кідалася раней у вочы толькі таму, што даследчыкі не бачылi па актавых запісах, што час правядзення экзаменаў іншых кандыдатаў таксама быў надзвычай познiм. Пры такой канстатацыі цалкам заканамерна ўзнікала пытанне пра вылічэнне часу сутак у італьянцаў гэтай эпохі. Гэта і дало нам магчымасць удакладніць час экзаменаў Скарыны: замест hora XVII (17 гадзінаў) першага акту аб iспрашэннi Gratia, а таксама hora XXII (22 гадзіны) другога экзамену Tentativum мы ўбачалi цалкам 'нармальныя' 11 гадзінаў раніцы і 16 гадзінаў вечара.

Параўнанне фармулёвак экзаменацыйных актаў за гэты перыяд штурхнула нас ад пошукаў ў іншай вобласці, што ахоплівае адміністрацыйныя працэдуры, магчымасці і этапы атрымання доктарскай ступені ў Еўропе пачатку XVI стагоддзя наагул і ў Падуанскім універсітэце ў прыватнасці. Даследаванне 'бюракратычнай руціны' дазволіла нам ўдакладніць такія на першы погляд нязначныя нюансы, як этапы атрымання доктарскай ступені (Gratia, Tentativum, Privatum), агульныя для ўсіх прэтэндэнтаў. Прычым гэтыя ўдакладненні маюць вельмі важныя вынiкi, паколькі перастаўляюць акцэнты ў пытанні аб выключнасці і незвычайнасці выпадку Скарыны. Так, ён быў сапраўды бедны, pauper, і яму была дадзена не толькі мiласць (gratia) на здачу экзамена, але і права здаць яго бясплатна. Тым не менш, гэта праходзіла ў межах звычайнай працэдуры, і таму сведчанне – прыведзеныя намі іншыя актавыя запісы гэтага часу, у якіх абмяркоўваецца вызваленне ад аплаты экзамену для iншых кандыдатаў. Уважлівае чытанне ўсяго кантэксту працэдуры экзаменаў i дакладнейшны переклад паказвае і тое, што Privatum экзамен Скарыны – не 'асаблівы', але 'асабісты', 'індывідуальны', як было прынята тады ў Падуанскім універсітэце.

Уласна кажучы, менавіта ідэя зазірнуць у кантэкст экзаменаў Скарыны адкрыла нам магчымасць убачыць, як ён праходзіў, якія аўтары і тэксты прапаноўваліся, якія былі крытэры яго здачы. І ў сувязі з гэтым нам здалося не толькі цікавым, але і рацыянальным паспрабаваць убачыць атмасферу Скарынавых часоў праз развіццё медыцыны ў перыяд яе пераходу ад Сярэднявечча да пачатку Новага часу. Ведаючы, якi выкручасты будзе далейшы лёс Скарыны, зусім няцяжка ўявіць сабе маладога Францішка ў Італіі, дзе ён апынуўся ў пераходны перыяд, калі вучоныя медыкі складалі авангард сацыяльнага і культурнага асяроддзя свайго часу, калі медычныя веды былі неаддзельнымі ад логікі, філасофіі і тэалогіі, калі ідэі гуманізму станавіліся інтэлектуальнай модай, панавала 'гарачка' кнігадрукавання і культ Кнігі.

Менавіта ў гэтым кантэксце наш аналіз прысутных на экзамене Скарыны набывае асаблівае значэнне. Ведаючы пра постаці Барталамеа Санвiта, Антоніюса дэ Санчына, Хрыстафора Лiньямiна – людзей, якiя магчыма (а ў выпадку Санвiта дакладна) былi звязаныя з кнігадрукаваннем, – здагадкі наконт магчымых знаёмстваў і ўплываў на далейшы лёс доктара і кнігавыдаўца Скарыны набываюць больш 'матэрыяльную' форму. Спадзяемся, наша спроба паказаць культурніцкую і палітычную атмасферу, у якой апынуўся Скарына, праз аналіз персаналіяў экзаменатараў Скарыны (напрыклад, біскупа Паола Забарэла і кардынала Сікста Гара дэла Равэрэ), дасць штуршок для іншых даследаванняў у гэтым кірунку.

Доктар мастацтваў, бедны сакратар караля Даніі Францыск Скарына прыязджае ў Падую не выпадкова. Менавіта ў Падуанскім універсітэце, вядомым сваім медыцынскім факультэтам, верацярпімасцю, інтэрнацыянальным характарам і навуковымі навацыямі, ён імкнецца атрымаць сваю ступень доктара медыцыны. Гэта знаходжанне ў Падуі, на перакрыжаванні рэнесансных ідэяў, палітыкі і прадпрымальніцтва, відавочна, сталася найважнейшым этапам у выбары Скарынам свайго жыццёвага шляху.

 


Заўвагі:

[1] Розныя крыніцы зазвычай называюць розныя гады выдання (1547, 1556 ці 1557) ў Венецыі дамініканцам Дэзідэрыям на падставе надмагільных цытатаў з Цыцэрона ў Закінтасе – Lignamineus, Desiderius 1557. Facies sepulcri M. Tull. Ciceronis in Zacyntho reperti, Venis. See Le Clerc 1825, 231.


Дадатак:

Forin, Elda Martellozzo (ed.), MCMLXIX (1969). Acta Graduum Academicorum ab anno 1501 – ad annum 1525, Instituto per la storia dell’Università di Padova, Padova: Antentore, pp. 226—8:

649 (р. 226)

1512 nov. 5. Padue in eccl. S. Urbani hora XVII. Gratie in med. amore Dei mag. Francisci Rutheni q. d. Luce.

Convocato – sacratissimo collegio – art. et med. doctorum – de mandato – art. et med. doct. d. Thadei Mussati viceprioris, -- d. prior dixit: “Excellentissimi d. doctores, causa convocationis – est ista: est quidam – art. doctor pauper qui a longinquissimis partibus forsam per quatuor millia milliaria et ultra ab hac – civitate pro argumentando famam – huius – florentissimi Gimnasii – ad illam se contulit et vellet sibi concedi de – gratia speciali – in med. – Qui quidem – doctor – nominator d. Franciscus q. d. Luce Scorina de Poloczko Ruthenus”. – Fuit introductus dictus mag. Franciscus et petiit – sibi concede gratie in med. amore Dei. – Datis ballotis, fuit obtentum dictum partitum, nem.discr.

A.A.U. (Archivio Antico dell’Universita di Padova), 321, f. 5v

650 (р. 226-7)

1512 nov. 6. Padue in eccl. S. Urbani hora XXII. Tentativum in med. d. mag. Francisci Rutheni.

Convocatis – doctoribus sacri collegii d. art. et med. doctorum – in loco solito ex mandato – art. et med. doct. d. mag. Thadei Mussati viceprioris, tenatus fuit – art. doct. d. mag. Franciscus q. d. Luce Scorina de Poloczko Ruthenus in med. supra punctis hoc mane sibi assignatis et, quoniam – elegantissime se habuit, ideo – nem. discr., fuit idoneus iudicatus et – ad examen suum privatum in med. – admissus, sub promotoribus – d. mag. Francisco de Noali, d. mag. Francisco de Este, d. mag. Hieronimu a Mulo, d. mag. Bartholomeo Barisono et d. mag. Hieronimo de Urbino. Qui quidem d. Franciscus iuravit.

Nomina doctorum qui interfuerunt : d. mag. Thadeus Mussatus viceprior, d. mag. Bartholomeus a Volta, d. mag. Franciscus de Noali, d. mag. Franciscus de Este, d. mag. Hieronimus a Mullo, d. mag. Nicolaus de Noali, d. mag. Aurelius Boneto, d. mag. Hieronimus Rubeus, rev. d. Bartholomeus de S. Vito, d. mag. Hieronimus Mariperto, d. mag. Bartholomeus Barisonus, d. mag. Hieronimus de Urbino, d. mag. Antonius de Soncino et d. mag. Marcus Antonius de Ianua.

A.A.U., 321, f. 6

651 (р. 227-8)

1512 nov. 9 (footnote 1)

Privatum examen in med. – d. mag. Francisci q. d. Luce Scorina de Poloczko Rutheni secretarii Regis Datiae coram ultrascripto reverendissimo d. suffraganeo et vicareo, (footnote 2) – in asistentia – art. et med. doct. d. mag. Francisci Fumanelli (footnote 3) – univ. artistarum vicerect., -- qui fuit – nem. pen. diss. – approbatus, sub promotoribus suis art. et med. doctoribus dominis magistris Bartholomeo Barisono qui dedit insignia, Francisco de Novali, Francisco Estensi, Hieronimo a Mullo et Hieronimo de Urbino (footnote 4).

Testes : -- art. doctoris domini magistri Alovisius Zuchatus Tarvisinus et Daniel de Foroiulio Patavinus ; art. scholares domini Michael Zambonus q. d. Iacobi civis Venetus et Gaspar de Gabrielis f. d. Petri civis Padue ; d. Valerius de Largis cler. Paduanus.

Diversorum (Archivio della Curia Vescovile di Padova), 49, f. 122

(1) Padue in ep. pal. loco solito examinum –

Convocatis – doctoribus sacri collegii d. artistarum et medicorum – de mandato – art. et med. doct. d. Thadei Mussati viceprioris – (A.A.U., 321, f. 6v)

(2) Coram – d.d. Paulo Zabarella – ep. Argolisensi – d. d. Sixti – tituli S. Petri ad Vincula presbiteri cardinalis S. Romane eccl. vicecancellarii et ecc. Paduane perpetui administratoris – comitisque Saccensis ac. – Studii – Paduani cancellarii apostolici suffraganei – ac vicario – (A.A.U., 321, f. 6v)

(3) De Verona

(4) Nomina – doctorum qui interfuerunt sunt: d. mag. Thadeus Mussatus viceprior, d. mag. Bartholomeus a Volta, d. presbiter Iacobus de Curte, d. mag. Hieronimus de Cathaneis, d. mag. Nicolaus de Ianua, d. mag. Baptista a Galta, d. mag. Franciscus de Noali, d. mag. Franciscus de Este, d. mag. Hieronimus a Mullo, d. mag. Nicolaus de Noali, d. Aurelius Boneto, d. mag. Hieronimis Rubeus, rev. d. Bartholomeus de S. Vito, d. mag. Hieronimus Mariperto, d. mag. Bartholomeus Barisonus, d. mag. Hieronimus de Urbino, d. mag. Franciscus Porcelinus, d. mag. Carolus de Ianua, d. mag. Antonius de Soncino, d. mag. Paulus a Sole, d. mag. Petrus de Noali, d. mag. Andreas de Aliotis, d. mag. Marcus-Antonius de Ianua, d. mag. Cristophorus a Lignamine. (A.A.U., 321, f. 6v).

Гэты артыкул з'явіўся па-ангельску ў Belarusian Review, Vol. 27, No. 2. Першая частка артыкулу была надрукаваная ў Belarusian Review, Vol. 26, No. 4, другая - ў Belarusian Review, Vol. 27, No. 1.

Ключавыя словы: Францішак Скарына, Падуанскі універсітэт, дактарат у медыцыне, людзі часу Адраджэння, Рэнесанс, Венецыянская рэспубліка, гісторыя медыцыны, скарыніяна
 

 

 

 

 Цалкам зьмест іншыя навукі

2015-11-23

У пошуках беларускасці на паўднёвай Пскоўшчыне

Больш за 100 год таму лінгвісты і этнографы, якія вывучалі дыялекты, духоўную і матэрыяльную культуру, вызначалі межы рассялення беларускага этнасу. Лінія, вызначаная, напрыклад, А. Рыціхам ў 1875 г. ці Я. Карскім у 1903 г. значна выходзіла па-за сучасныя межы Беларусі. Беларусы жылі на тэрыторыях, што сёння належаць да Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і Расіі. Гэта тычыцца таксама паўднёвай часткі Пскоўшчыны (не ў гістарычным сэнсе, а менавіта той часткі, якая калісьці ўваходзіла ў Віцебскую губерню, а з 1957 г. знаходзіцца ў межах сучаснай Пскоўскай вобласці).

больш дэталяў

 

2015-11-12

Прастора: паміж Падляшшам і Сілезіяй

Калі знаходзішся ўнутры інсталяцыі “Modry Лявона Тарасэвіча то не да канца разумееш, чаму яна знаходзіцца менавіта ў гэтым месцы. Новы Сілезскі музей у Катавіцах можа здавацца абсалютна далёкім і неадназначным месцам для прэзентацыі новага арт-аб’екта праваслаўнага беларуса з Падляшша. Верхняя Сілезія знаходзіцца па-за “беларускім кантэкстам” (хаця некаторыя гістарычныя повязі паміж гэтым рэгіёнам і Беларуссю можна знайсці) і вылучаецца сваёй выразнай адметнасцю. Куратарка выставы Тарасэвіча, мастацтвазнаўца Анда Ротэнбэрг піша пра тое, што мастак з’яўляецца прадстаўніком “асаблівай меншасці, якая трымаецца сваёй складанай тоеснасці.

больш дэталяў

 

2015-06-06

Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя (ч.2)

На жаль, біяграфічная інфармацыя пра многіх прысутных на экзамене Скарыны – досыць бедная, хоць сведчанні пра некаторых з іх (Гіеранімус Урбiнус, Гіеранімус а Мулла, аб Джыролама Урбіна і Барталамеа Барысона) сустракаюцца ў Н. К. Пападопалi і ў А. Фажыанi. Тым не менш, нашы спробы знайсці звесткі пра іншых персанажаў Скарынавай абароны і яго магчымыя знаёмствы нечакана абярнуліся поспехам у дачыненні да трох асобаў. Згадаем тут іх імёны ў такім парадку, як яны сустракаюцца ў арыгінале Acta Graduum Academicorum

больш дэталяў

 

2015-06-06

Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя

Матывы прыезду ў Падуанскі універсітэт маладога доктара мастацтваў, магістра медыцыны і сакратара караля Даніі, мусiць, шмат у чым тлумачацца той славай, якой у Еўропе карыстаўся яго медыцынскі факультэт. Але ці толькі гэта прыцягнула Скарыну ў Падую? Ці магчыма, што ён кіраваўся яшчэ нейкімі абставінамі, альбо, з іншага боку, што яго знаходжанне ў Падуі дало штуршок для заняткаў кнігадрукаваннем? За адсутнасцю крыніцаў можна толькі гадаць пра асабістыя матывы прыезду Скарыны ў Італію. Аднак, дакументы падуанскага перыяду ўсё ж пакідаюць нам 'матэрыяльны след', які, магчыма, дапаможа нам пракласці вектар да большага разумення скарынавай біяграфіі.

больш дэталяў

 

2015-05-21

Партызаншчына — гіблая справа?

Адной з перавагаў прафесіі гісторыка з'яўляецца магчымасць не толькі першым выявіць у архіве рэдкі дакумент, але і здолець яго ацаніць, пракаментаваць. Даследчык, ведаючы падкладку з'явы, гістарычны фон, далейшы цяг падзеяў, адрознівае галоўнае ад другараднага, вылучаючы вялікае з малога, бачыць тыповае і непаўторнае. На адмену ад журналістыкі, акадэмічная навука менш згодлівая да прапаганды, яна вывучае з'яву фундаментальна, не прымае паспешлівых ацэнак. У сувязі з гэтым я хачу падзяліцца з чытачамі унікальным дакументам, выяўленым у Мінску мінулым летам. Працуючы над праектам “Незапатрабаваная памяць”, я вёў пошук лістоў і дзённікаў 1939-1945 гг. Так я апынуўся ў Музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі. Перабіраючы архіўныя папкі, я нечакана выявіў дакумент, які крануў за жывое, падкупляў сваёй шчырасцю і неспрактыкаванасцю. Гэта быў ліст невядомай партызанкі да сваёй сяброўкі Каці...

больш дэталяў

 

2015-05-21

Партизанщина – пропащее дело?

Одним из преимуществ профессии историка является возможность не только первым обнаружить в архиве редкий документ, но и суметь его оценить, прокомментировать. Исследователь, зная подоплеку явления, исторический фон, последующую цепь событий отличает главное от второстепенного, выделяя большое из малого, видит типичное и неповторимое. Академическая наука, в отличие от журналистики менее податлива пропаганде, она изучает явление фундаментально, не приемлет скоропалительных оценок. В этой связи я хочу поделиться с читателями уникальным документом, обнаруженным в Минске прошлым летом. Работая над проектом «Невостребованная память», я вел поиск писем и дневников 1939-1945 гг. Так я оказался в Музее истории и культуры евреев Беларуси. Перебирая архивные папки, я неожиданно обнаружил документ, который тронул за живое, подкупал своей искренностью и неискушенностью. Это было письмо неизвестной партизанки своей подруге Кате …

больш дэталяў

 

2015-05-02

Ізноў пра Скарыну ў Падуі: абставіны (ч.2)

Насамрэч, пытанне пра тое, сакратаром у якой частцы Еўропы працаваў Скарына – румынскай Дакіі/Дацыi ці Даніі – ёсць досыць складаным. Звычайна даследчыкі адкідаюць ‘румынскi след’ з тае прычыны, што румынская ‘Дацыя’ (рымская правінцыя) ўжо не існавала ў эпоху Рэнесансу, і не існавала яна так даўно, што сярэднявечныя, а тым больш рэнесансныя сучаснікі паспелі забыцца і пра каралеўства Дацыю

больш дэталяў

 

2015-05-02

Ізноў пра Скарыну ў Падуі: абставіны

У 2002 г. пабачыла свет кніга Уладзіміра Агіевіча Імя i справа Скарыны: у чыіх руках спадчына. У ёй аўтар прапануе сваё прачытанне слова pauper ў тэксце першага скарынаўскага дакументу з ‘падуанскага цыклу’ пра прашэнне міласці (gratia). Такім чынам, для яго pauper перакладаецца не як ‘бедны’, але ёсць спасылкай на прыналежнасць Скарыны да Ордэну Тампліераў. Нягледзячы на дастаткова разгромную крытыку ўсёй манаграфіі Агiевiча беларусазнаўцамi, пасеяныя ім сумневы наконт перакладу ‘бедны’ ўсё ж знаходзяць паслядоўнікаў. Таму мы падрабязней спынімся на гэтай акалічнасці.

больш дэталяў

 

2015-04-28

"Тут была Беларусь, Беларуская губерня"

Латгалія з’яўляецца своеасаблівым памежжам памежжаў, адным з найбольш складаных і разнародных рэгіёнаў Еўропы, дзе сутыкаліся і сутыкаюцца розныя народы, этнічныя групы, веравызнанні, культуры і мовы – латышы і латгальцы, палякі і беларусы, рускія і ўкраінцы, яўрэі і немцы, католікі, праваслаўныя, лютэране і стараверы. Латгальскія землі пераходзілі з рук у рукі – крывіцкія, нямецкія, польскія, шведскія, расейскія (царскія і савецкія). У такіх умовах фармавалася латгальская этнічнасць, культура і мова, хоць Латгалія ніколі не была самастойнай дзяржавай.

больш дэталяў

 

2015-03-04

Верхняя Сілезія як прыклад?

Захаванне этнічных каранёў – мовы, фальклору, традыцый і асаблівасцей штодзённасці для беларусаў з’яўляецца надзённай праблемай. Усплеск цікавасці да беларускай традыцыі за апошні год, які праявіўся ў самых розных формах – перадусім праз “вышыванкі” ці грамадскія курсы беларускай мовы паказаў запатрабаванасць традыцыі сярод новага пакалення жыхароў Беларусі.

больш дэталяў

 

2015-01-17

Ізноў пра Скарыну ў Падуі: час і кантэкст (ч.2)

Медыцынскiя веды праходзяць да моманту Скарынавай абароны доўгі шлях ад антычнасці, сярэднявечнай схаластыкі да ‘вяртання’ антычных аўтараў у хрысціянскую Еўропу апасродкавана праз арабскіх аўтараў і іх лацінскіх перакладчыкаў і каментатараў.  Як і ва ўсіх універсітэтах Еўропы эпохі Рэнесансу, медыцынскiя веды на Падуанскім факультэце мастацтваў і медыцыны ўспадкавалi набор аўтарытэтных антычных і сярэднявечных тэкстаў, якія выкарыстоўваліся для навучання будучых дактароў

больш дэталяў

 

2015-01-05

Ізноў пра Скарыну ў Падуі: час і кантэкст

Гэты артыкул ізноў звяртаецца да дакументаў, звязаных з атрыманнем Францыскам Скарынам доктарскай ступені ў Падуі. Новыя магчымасці прачытання старых дакументаў дазваляюць запоўніць шэраг лакунаў Скарынавай біяграфіі, такіх, напрыклад, як дакладны час доктарскай абароны. У сваю чаргу, параўнанне з доктарскімі іспытамі іншых кандыдатаў таго перыяду дазваляе ацаніць выпадак Скарыны ў кантэксце акадэмічнага жыцця і медыцынскіх даследаванняў Еўропы эпохі Рэнесансу

больш дэталяў

 

2014-09-12

Швэды на тэрыторыі сучаснае Магілёўшчыны ў час Вялікай Паўночнай вайны

Вялікая Паўночная вайна (1700-1721) істотна закранула Беларусь, у т.л. тэрыторыю сучаснае Магілёўскае вобласьці. Шмат напісана пра Бітву пад Лясной, у меншай ступені – пра іншыя падзеі гэтага пэрыяду. Але ў беларускай гісторыяграфіі гэтыя падзеі падаюцца, найчасьцей (наўмысна, або не), праз прызму расейскага/савецкага на іх погляду. У іншых гісторыкаў падзеі Вялікай Паўночнай вайны на тэрыторыі сучаснае Магілёўшчыны зьяўляюцца толькі часткай дасьледваньняў таго, што адбывалася ў цэлым у ВКЛ, а таму – не дастаткова падрабязнымі. Мэтай гэтага артыкулу зьяўляецца спроба як мага больш аб’ектыўна і падрабязна паказаць падзеі таго часу на Магілёўшчыне.

больш дэталяў

 

2014-07-03

"…нездарма старыя жадаюць моладзі не ведаць войнаў"

Не думаў, не гадаў, што тое, пра што распавядаў мне бацька амаль трыццаць гадоў таму, спатрэбіцца мне як гісторыку. Пакаленне бацькі ваявала, і асаблівымі людзьмі гэтыя хлопчыкі і юнакі 1923-1925 г.н. сябе не лічылі. Гэта потым іх назавуць героямі, бо яны ж выйгралі вайну, ды якую! У нашай сям'і не захавалася аніводнага ліста таты з фронту і на фронт ад яго бацькоў, маіх бабулі і дзядулі. Засталося толькі гэтае інтэрв'ю, але і яно бярэ за жывое. Сёння я вырашыў ім падзяліцца...

больш дэталяў

 

2014-07-03

"... не зря старики желают молодежи не знать войн"

Не думал, не гадал, что то, о чем рассказывал мне отец почти тридцать лет назад, пригодится мне как историку. Поколение отца воевало, и особенными людьми эти мальчики и юноши 1923-1925 г.р. себя не считали. Это потом их назовут героями, ведь выиграли же войну, да какую! В нашей семье не сохранилось ни одного письма папы с фронта и на фронт от его родителей, моих бабушки и дедушки.Осталось только это интервью, но и оно берет за живое. Сегодня я решил поделиться…

больш дэталяў

 

2014-05-09

Пан прафесарка альбо гендэр у мове

Працоўная група “Феміністычная моўная акцыя” берлінскага Ўніверсітэту Гумбольдта выдала брашуру, у якой была прапанаваная моўная канцэпцыя, накіраваная на барацьбу з дыскрымінацыяй пацярпелых, замежнікаў, але найперш жанчынаў. Дакумент на 54 старонках змяшчае прыклады з жыцця, калі “людзей праз мову ненаўмысна адштурхоўваюць, выключаюць ці вымушана ізалююць”.

больш дэталяў

 

2013-09-24

Літва і Орда ў 13–15 стагоддзях (ч.3)

Вялікі князь Вітаўт меў такі ўплыў на палітыку Орды, што прасоўваў сваіх прэтэндэнтаў на сталец Вялікае Орды ў Крыму. Дзякуючы падтрымцы Вітаўта яго пастаўленік цар Улу-Мухамед задзіночыў пад сваёй уладай землі між Волгаю і Дняпром, Астрахань і Крым. У пачатку 1420-х гадоў на ўзбярэжжы Чорнага мора з'явіліся літоўскія цвержы.

больш дэталяў

 

2013-09-24

Літва і Орда ў 13–15 стагоддзях (ч.2)

Раней мы ўжо падавалі звесткі аб тым, што ў разнастайных крыніцах, а таксама ў фальклёру, літвіны 13–14 ст. нярэдка атаесамляюцца з "татарамі" (т.б. з Ордаю). Пісьменнік-гуманісты Энэй Сыльвій Пікаламіні (пазней папеж рымскі Пій ІІ), які выдаў свае звесткі аб Літве ў 1430-х гг., менаваў "татарынам" самаго вялікага князя Ягайлу да яго каталіцкага хросту ў 1386 г.: "…natione Tartarus infidelis, nam gentilis erat" ("…ён быў нацыі [або: веры] татарскай, няверны, дыкжэ ён быў язычнікам"). Папеж Грыгор ХІІ у сваім лісце да літоўскіх францысканаў у 1410 г. пісаў: "…дагэтуль у краёх русінаў і літвіноў, і наогул татараў, моцаю Хрыста звыш 20 тысяч былі наварочаны на каталіцкую веру" ("…dudum in partibus Ruthenorum et Lithuanorum ac Tartarorum ultra viginti millia hominum Christi virtute ad fidem catholicam conversi fuerint"). Такім чынам, відаць, што ў часы Ягайлы, як і раней, лацінскі тэрмін "tartari" у каталіцкіх крыніцах выступаў у якасці мянушкі рэлігійнага характару, пад якой былі задзіночаны і літвіны, і жыхары Орды, т.б. гэта была грэблівая мянушка, ужываная папскай курыяй для проціпастаўлення католікам іхніх рэлігійных праціўнікаў па нейкай генеральнага характару прыкмеце.

больш дэталяў

 

2013-09-24

Літва і Орда ў 13–15 стагоддзях (ч.1)

Нашыя папярэднія артыкулы выклікалі досыць размаітыя рэакцыі ў чытачоў і крытыкаў. У прыватнай размове з адным гісторыкам, магістрам гістарычных навук з еўрапейскай адукацыяй, нам было сказана, што выкладанае намі "настолькі выходзіць за межы агульнапрынятага паміж гісторыкамі ВКЛ, што каментаваць не тое што цяжка, а проста немагчыма". Як мы разумеем, гэтая заўвага далёка не ў апошнюю чаргу тычылася апошняга раздзелу нашага папярэдняга артыкула, т.б. таго раздзелу, які быў прысвечаны дачыненням Орды і Літвы ў часе ўтварэння Вялікага княства Літоўскага (у сярэдзіне 13 стагоддзя). У сувязі з гэтым мы маем сказаць, што гісторыя дачыненняў Орды з Вялікім княствам Літоўскім у 13–14 стагоддзях (і пазней) у цяперашняй гістарыяграфіі цалкам ігнаруецца, і гэта адбываецца не дзеля нястачы звестак гістарычных крыніц па гэтым пытанні, а дзеля поўнага, свядомага і зацятага ігнаравання такіх чысленых і празрыстых звестак. Такім чынам, вялізная лакуна ў гэтым пытанні існуе не з аб'ектыўных, а з чыста суб'ектыўных прычын таго "партыйнага" характару, які мы азначылі ў нашым папярэднім артыкуле, – і наўрад ці нейчыя спробы запоўніць гэтую лакуну, проста падаўшы элементарныя звесткі гістарычных крыніц па гэтым пытанні, могуць расцэньвацца як нейкі маргінальны або дэструктыўны дэмарш або выпад супраць навукі.

больш дэталяў

 

2013-07-10

Да пытання чыннікаў стварэння Вялікага княства Літоўскага (ч.4)

Дзеля таго каб з трыбу ілюзый выйсці да сапраўды адэкватных і, галоўнае, гістарычных рэканструкцый мінулага, гісторыку трэба не перамаўляць бессэнсоўныя ілюзыі (якою б ні была іхняя закаранеласць), а перш за ўсё варта было б самастойна рупліва апрацаваць і сынтэзаваць сведчанні гістарычных крыніц па праблеме, т.б. заняцца наўпростымі сваімі абавязкамі. Перапісванне з кніжкі Пашуты "вумных" фраз пра "modus vivendi" не заменіць уласнага розуму і ведаў, спадар Мікульскі.Досыць дзіўным ёсць тое, што такое занядбанне звестак гістарычных крыніц па праблеме дэманструе якраз сучасная "пазытывісцкая" навука, якая паводле сваёй натуры мусіць мець асабліва ўважлівае стаўленне да "фактаў".

больш дэталяў

 

2013-07-10

Да пытання чыннікаў стварэння Вялікага княства Літоўскага (ч.3)

Такім парадкам, карціна гісторыі летапіснае Літвы першае паловы 13 стагоддзя не па маргінальных тэндэнцыйных нарысах, а па рэальных сведчаннях гістарычных крыніц выглядае досыць выяўнаю – Літва была шчыльна знітаванаю з Полацкам і Менскам палітычнаю адзінкаю, фактычна, удзелам Полацкага гаспадарства, і яе князі знаходзіліся ў сваяцкіх звязах з полацка-менскімі князямі і дзейнічалі разам з імі. Вось гэта паказуюць у рэальнасці гістарычныя сведчанні, а не тое, што "масіраваныя атакі літоўцаў на беларускія княствы" "становяцца ўжо дастаткова моцнымі і спусташальнымі".

больш дэталяў

 

2013-07-10

Да пытання чыннікаў стварэння Вялікага княства Літоўскага (ч.2)

Факты, разгледжаныя далей, падзяляюцца на дзве ўмоўныя групы: факты што да гісторыі Літвы 12 – сярэдзіны 13 ст., якія наастатку прапануюць суцэльную карціну Літвы другое чвэрці 13 стагоддзя, т.б. напярэдадні і ў часе ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, і факты што да пытання так менаванага "татарскага нашэсця", т.б. уплыву Орды на стварэнне Вялікага княства Літоўскага. Зацемім, што гэтыя дзве групы фактаў арганічна звязаны міжсобку, як і звязаны міжсобку пытанні гаспадарствавага будавання ў Літве ў сярэдзіне 13 ст. і ўплыву Орды на працэсы гэтага гаспадарствавага будавання. Такім чынам, напрыканцы дадзенага артыкула, праз спалучэнне чысленых звестак гістарычных крыніц, будзе прапанавана ясная карціна ўзаемадачынення гэтых чыннікаў і будзе прыблізна абрысавана істасць механізму гаспадарствавага будавання Вялікага княства Літоўскага.

больш дэталяў

 

2013-07-10

Да пытання чыннікаў стварэння Вялікага княства Літоўскага (ч.1)

Вынесеная ў эпіграф цытата з працы вядомага французскага традыцыяналістага Рэнэ Генона была абрана зусім не выпадкова, бо яна ў вялікай ступені характарызуе стан навуковых прац, з якімі аўтару гэтых радкоў даводзіцца спатыкацца ў сувязі з ягоным заняткам – даследваннем стварэння і пачатковага перыяду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Сапраўды, даследванні па гэтай тэматыцы ў Беларусі ў цяперашні час характарызуюцца амаль поўнаю нястачаю якіх-кольвечы прынцыповых грунтаў, амаль цалкам зводзячыся да набору (цалкам у згодзе з усё яшчэ папулярнымі "пазытывісцкімі" настроямі навукі) чыста аналітычных пабудоў, амаль без аніякіх спроб сынтэзу веды – што яшчэ было б зразумела само праз сябе, з улікам цяжкае спадчыны савецкага часу, якая працягвае адчувацца ў гуманітарнай навуцы; але ладна больш трывожным і небяспечным ёсць тое, што даследнікі, здаецца, не маняцца зрабіць нейкіх якасных крокаў да сынтэзу веды, задавальняючыся "аналітычным" станам наяўных канструкцый і распрацовак і, мабыць, нават і не мыслячы аб магчымасці вывядзення на іх грунце сынтэтычнае веды па прадмеце, а мо' нават і сумняючыся ў існаванні гэтае ўніверсальнае сынтэтычнае веды наогул.

больш дэталяў

 

2013-03-04

Ці беларусы ёсць украінцамі? альбо пра заганнасць "рускага" (тэрміналагічна) праекту гісторыі беларусаў (ч.3)

Візыю І. Марзалюка паспрабаваў падправіць А. Ліцкевіч, дадаўшы сканструяваную ім катэгорыю "рутэнізаваных балтаў" (Да пытання пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XIV – пачатку XV ст. // Arche. №11-12, 2009). Па істасці, візыя А. Ліцкевіча ёсць тою ж адменаю візыі І. Марзалюка ("літва" – этнічныя балты, "русь" – этнічныя славяне), адно з тою розніцаю, што А. Ліцкевіч кажа аб ладным "абрусенні" часткі літвы (называючы гэта "адной са стрыжнявых праблем" беларускае гістарыяграфіі) і ставіць пытанне аб улучэнні яе ў беларускі этнагенэз, але падчырківаючы, што "літва" з паходжання – гэта вылучна этнічныя балты, а таксама што нават "рутэнізаваная" літва захоўвала назоў "літвы" і, адпаведна, сваю "балцкую" самасвядомасць (прыр. тэзы Марзалюка аб тым, што "абеларушванне" балтаў магло адбывацца вылучна пры прыўлашчэнні імі "рускае" ідэнтычнасці і самасвядомасці – якім чынам сумяшчальныя гэтыя дзве тэзы, асабліва ў плане будовы "беларускае" (тэрміналагічна) ідэнтычнасці?). Такім парадкам, калі Марзалюк падчырківае, што для беларусаў няма перспектыў існавання за межамі "русі" – то Ліцкевіч падчырківае, што няма перспектыў існавання славянаў з паходжання ўнутры "літвы". Чым тады розніцца наратыў Ліцкевіча, у плане рэканструкцыі дачыненняў ідэнтычнасцей "літвы" і "русі", ад наратыву Марзалюка – незразумела.

больш дэталяў

 

2013-03-04

Ці беларусы ёсць украінцамі? альбо пра заганнасць "рускага" (тэрміналагічна) праекту гісторыі беларусаў (ч.2)

Яркім прыкладам творчасці заступнікаў "рускага" тэрміналагічнага праекту рэканструкцыі гістарычнае нацыянальнае ідэнтычнасці беларусаў могуць быць працы Ігара Марзалюка, асабліва ягоны артыкул "Тэрміналогія этнічнай гісторыі Беларусі 14–17 ст.: набліжэнне да рэаліяў, ці стварэнне новых міфаў?" (Гістарычны альманах. т. 9, 2003), які, паводле свайго зместу і роўню закранутых праблем, выглядае адметным "крэда" І. Марзалюка і ўсяе прапанаванае плыні (тая ж аргументацыя перамоўлена ў манаграфіі І. Марзалюка: Міфы "адраджэнскай" гістарыяграфіі Беларусі).

больш дэталяў

 

2013-03-04

Ці беларусы ёсць украінцамі? альбо пра заганнасць "рускага" (тэрміналагічна) праекту гісторыі беларусаў (ч.1)

Аўтар гэтых радкоў, будучы мовазнаўцам па адукацыі, у сваіх штудыях па гісторыі Вялікага княства Літоўскага імкнецца найперш да дакладнага выяснення сэнсаў і ролей назоваў і тэрмінаў нашае мінуўшчыны. Найперш гэта тычыцца асяродкавага назову нашае гісторыі – назову "літва" – які на працягу стагоддзяў быў назовам нашага беларускага народу. Цяперашняя афіцыйная беларуская навука гэта адмаўляе і, утроп за савецкаю гістарычнаю навукаю, вядзе проці назову "літва", "літвіны", як гістарычнага назову беларусаў у Вялікім княстве Літоўскім, сапраўднае змаганне. У гэтым плане, відавочнай выглядае канечнасць праяснення тэрмінаў, стварэння адзінае і суцэльнае сыстэмы гістарычнае тэрміналогіі – бо відавочна, што такое сыстэмы цяпер нямаш, і, з аднаго боку, відавочны крыш створанае ў 19 стагоддзі прапагандысцкае тэзы аб тым, што "літва" гістарычна – гэта назоў балцкага этнасу, што добра разумеюць не адно ў Беларусі, але і на Віленшчыне (мясцовыя літвіны і "палякі"), а, з другога боку, відавочная і безвыхадзь усялякіх вылучна "рускіх" (тэрміналагічна) праектаў рэканструкцыі нацыянальнае гісторыі беларусаў, т.б. няздольнасць гэтых праектаў даць адэкватныя нацыянальныя рэканструкцыі, паслугоўваючыся тэрміналогіяй, пазбаўленай "літоўшчыны" і прапануючай адно "рускі" тэрміналагічны наратыў (чаму будзе збольшага прысвечаны дадзены артыкул)

больш дэталяў

 

2011-11-22

"Літоўскі народ" (nacione Lithwanos) 14 стагоддзя з моўнага, культурнага і рэлігійнага гледзішча (па сведчаннях гістарычных крыніц) (ч.2)

Ёсць багата сведчанняў, якія дазваляюць меркаваць, што ў 14 стагоддзі пад назовам "літвы" ці "літоўскага народу" выступала канфесыйная супольнасць хрысціянаў Вялікага княства Літоўскага, якая была задзіночана ў межах Літоўскае мітраполіі. Як да стварэння ВКЛ, так і па яго стварэнні ў крыніцах сярод "літвіноў", "літвы" згадваюцца не адно балты, але і славяне.

больш дэталяў

 

2011-11-22

"Літоўскі народ" (nacione Lithwanos) 14 стагоддзя з моўнага, культурнага і рэлігійнага гледзішча (па сведчаннях гістарычных крыніц) (ч.1)

У спачатнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага дагэтуль маюцца вялізныя прагалы, якія сучасная "балцкая канцэпцыя" паўстання гэтага гаспадарства няздольна развязаць. Тая блытаніна, якая існуе сядні, паказуе, што "балцкая канцэпцыя" ад сама пачатку (наўмысна ці не) пайшла па ведаме мыльным шляху, і гэты сучасны стан даследванняў вымагае не проста нейкіх ўдакладненняў, але грунтоўнага спраўджвання асноўных паняткаў. Не будзем тут пераказваць істасць вядомае праблемы – ролі старажытных беларусаў у паўстанні і палітычным жыцці ранняга (13–14 ст.) Вялікага княства Літоўскага і дачынення назову тытульнага народу ВКЛ – "літвіны" – да беларусаў. Гэтая праблема ўсім вядома. Скажам, што ў асяродку гэтае праблемы, відавочна, палягае "балта-славянская" супярэчнасць.

больш дэталяў

 

2011-11-03

Асаблівасці савецкай рэлігійнай палітыкі ў Беларусі ў паваенны час (1944-1956 гг.)

Па вайне ўсе рэлігійныя канфесіі засведчылі сваю лаяльнасць уладам. З аднаго боку, гэта была даніна павагі пераможцу, а з іншага – неабходнасць легальнага існавання. Падчас пераходу да мірнага будаўніцтва савецкаму рэжыму быў патрэбны дэмакратычны вобраз і падтрымка ўсяго насельніцтва краіны. Вернікі спадзяваліся, што дзяржава па-новаму будзе ставіцца да сваіх грамадзянаў, незалежна ад рэлігійных перакананняў, але рэчаіснасць іх расчаравала. Дарма што, рэлігійнае жыццё ў Беларусі не згасла. Вайна істотна змяніла партрэт вернікаў. У царкве, касцёле, сінагозе цяпер збіралася значна болей пажылых людзей, для якіх захаванне традыцыі заставалася часткаю жыцця, памагала здабыць адхланне па штодзённых клопатах, хутчэй перажыць страты, атрымаць унутраную раўнавагу.

больш дэталяў

 

2011-11-03

Особенности советской религиозной политики в Беларуси в послевоенный период (1944-1956 гг.)

После окончания войны все религиозные конфессии засвидетельствовали лояльность властям. С одной стороны, это была дань уважения победителю, а с другой - необходимость легального существования. При переходе к мирному строительству советский режим нуждался в демократическом имидже и поддержке всего населения страны. Верующие надеялись, что государство по-новому будет относиться к своим гражданам, независимо от религиозных убеждений, но действительность их разочаровала. Несмотря на это, религиозная жизнь в Беларуси не угасла. Война сильно изменила портрет верующих. В церковь, костел и синагогу собиралось теперь значительно больше пожилых людей, для которых соблюдение традиции оставалось частью жизни, помогало получить облегчение от повседневных забот, скорее пережить утраты, добиться внутреннего равновесия.

больш дэталяў

 

2011-09-01

Турэмны дзённік (ч.2)

Працяг турэмнага дзённіку, звязанага з падзеямі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 году. Тэкст уяўляе сабой выключна персанальныя ацэнкі і ўражанні яго аўтара. Рэдакцыя не нясе адказнасці як за агульны змест гэтага матэрыялу, так і за паасобныя ягоныя часткі

больш дэталяў

 

2011-09-01

Турэмны дзённік (ч.1)

Гэты тэкст ёсць турэмным дзённікам, звязаным з падзеямі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 году. Тэкст уяўляе сабой выключна персанальныя ацэнкі і ўражанні яго аўтара. Рэдакцыя не нясе адказнасці як за агульны змест гэтага матэрыялу, так і за паасобныя ягоныя часткі

больш дэталяў

 

2011-05-22

“Сталін і “незалежнасьць” Беларусі” - артыкул Віктара Сукеньніцкага з часопісу The Polish Review, восень 1965 году (ч.3)

Працяг артыкулу “Сталін і “незалежнасьць” Беларусі” вядомага юрыста, гісторыка і саветоляга Віктара Сукеньніцкага  з сэрыі перакладаў канфэрэнцыйных спавешчаньняў і навуковых артыкулаў прадстаўнікоў беларускай эміграцыі, а таксама эмігрантаў зь іншых краінаў рэгіёну і заходніх аўтараў датычна беларускай праблематыкі, што рабіліся ці пісаліся ў той час, калі Беларусь знаходзілася ў складзе Савецкага Саюзу. Тэкст, прысьвечаны аналізу ролі Сталіна ў абвяшчэньні БССР, быў надрукаваны ў восеньскім нумары часопісу “The Polish Review” за 1965 год.

больш дэталяў

 

2011-03-24

Прэса ў Беларусі, 1955-65 - артыкул Рамана Шпарлюка з часопісу Soviet Studies, красавік 1967 году (ч.2)

Працяг артыкулу вядомага прафэсара Гарвардзкага ўнівэрсытэту Рамана Шпарлюка, прысьвечанага аналізу прэсы ў БССР за пэрыяд з 1955 да 1965 году, які быў надрукаваны ў часопісе Soviet Studies у красавіку 1967 году. Гэты артыкул публікуецца ў рамках сэрыі перакладаў канфэрэнцыйных і навуковых артыкулаў, прысьвечаных беларускай праблематыцы, што пісаліся ў той час, калі Беларусь знаходзілася ў складзе Савецкага Саюзу.

больш дэталяў

 

2011-03-22

Прэса ў Беларусі, 1955-65 - артыкул Рамана Шпарлюка з часопісу Soviet Studies, красавік 1967 году (ч.1)

У рамках сэрыі перакладаў канфэрэнцыйных і навуковых артыкулаў, прысьвечаных беларускай праблематыцы, што пісаліся ў той час, калі Беларусь знаходзілася ў складзе Савецкага Саюзу, чытачам прапануецца пераклад артыкулу вядомага прафэсара Гарвардзкага ўнівэрсытэту Рамана Шпарлюка, прысьвечанага аналізу прэсы ў БССР за пэрыяд з 1955 да 1965 году, які быў надрукаваны ў часопісе Soviet Studies у красавіку 1967 году.


больш дэталяў

 

2011-02-28

Тайна Нанадая, Тэлявеля і Дывірыкса

Існуюць цікавыя звесткі, якія могуць сведчыць аб тым, што першы вялікі князь літоўскі Міндоўг быў хрысціянінам задоўга да свайго каталіцкага хросту 1253 году. Галіцка-валынскі (Гіпацеўскі) летапіс 13 стагоддзя і пазнейшая кроніка Быхаўца падаюць на першы пагляд незразумелыя імёны "бостваў", якіх быццам сціў Міндоўг, ужо будучы хрышчаным у лацінства (пасля 1253 г.) – Нанадай, Тэлявель і Дывірыкс. Нястача звестак аб пруска-яцвяжскай мове і амаль поўная неразработанасць праблемы пруска-яцвяжскай мовы ў навуцы спрычыніліся да таго, што гэтыя спамянёныя ў летапісе словы стала разглядаюць як імёны нейкіх "паганскіх бостваў", якіх быццам сціў Міндоўг. Між тым, гэтыя словы ёсць яўнымі ўрыўкамі прускае мовы.

больш дэталяў

 

2011-01-05

“Сталін і “незалежнасьць” Беларусі” - артыкул Віктара Сукеньніцкага з часопісу The Polish Review, восень 1965 году (ч.2)

Працяг артыкулу “Сталін і “незалежнасьць” Беларусі” вядомага юрыста, гісторыка і саветоляга Віктара Сукеньніцкага  з сэрыі перакладаў канфэрэнцыйных спавешчаньняў і навуковых артыкулаў прадстаўнікоў беларускай эміграцыі, а таксама эмігрантаў зь іншых краінаў рэгіёну і заходніх аўтараў датычна беларускай праблематыкі, што рабіліся ці пісаліся ў той час, калі Беларусь знаходзілася ў складзе Савецкага Саюзу. Тэкст, прысьвечаны аналізу ролі Сталіна ў абвяшчэньні БССР, быў надрукаваны ў восеньскім нумары часопісу “The Polish Review” за 1965 год.

больш дэталяў

 

2010-12-09

“Сталін і “незалежнасьць” Беларусі” - артыкул Віктара Сукеньніцкага з часопісу The Polish Review, восень 1965 году (ч.1)

Артыкул вядомага юрыста, гісторыка і саветоляга Віктара Сукеньніцкага “Сталін і “незалежнасьць” Беларусі” ёсьць другім з сэрыі перакладаў канфэрэнцыйных спавешчаньняў і навуковых артыкулаў прадстаўнікоў беларускай эміграцыі, а таксама эмігрантаў зь іншых краінаў рэгіёну і заходніх аўтараў датычна беларускай праблематыкі, што рабіліся ці пісаліся ў той час, калі Беларусь знаходзілася ў складзе Савецкага Саюзу. Тэкст, прысьвечаны аналізу ролі Сталіна ў абвяшчэньні БССР, быў надрукаваны ў восеньскім нумары часопісу “The Polish Review” за 1965 год.

больш дэталяў

 

2010-12-01

Беларусь (Weissruthenien) – спавешчаньне Ўладзімера Бортніка на канфэрэнцыі „Völker in Ketten: Nichtrussen in der Sowjetunion“, студзень 1978 г.

Гэтым тэкстам мы распачынаем сэрыю перакладаў канфэрэнцыйных спавешчаньняў і навуковых артыкулаў прадстаўнікоў беларускай эміграцыі ў Заходняй Эўропе датычна беларускай праблематыкі, што рабіліся ці пісаліся ў той час, калі Беларусь знаходзілася ў складзе Савецкага Саюзу. Пры перакладзе рабілася спроба максымальна захаваць моўныя асаблівасьці і стыль аўтара. Ацэнка слушнасьці тых ці іншых тэзаў кожнага з тэкстаў сэрыі пакідаецца чытацкай аўдыторыі. Сэрыя распачынаецца спавешчаньнем журналіста Ўладзімера Бортніка на Канфэрэнцыі „Völker in Ketten: Nichtrussen in der Sowjetunion“ (Народы ў ланцугах: нерасейскія народы ў Савецкім Саюзе), што адбылася з 13 да 15 студзеня 1978 году ў Люцэрне і была прысьвечаная прыгнёту нерасейскіх народаў Савецкага Саюзу

больш дэталяў

 

2009-12-02

Паходжаньне і адукацыя вышэйшай страты эвангельскай грамады гораду Пэшт у першай палове ХІХ стагодзьдзя (ч. 2)

Для ўсіх царкоўных кіраўнікоў – за выняткам бадай нешматлікіх арыстакратаў – пачатковая і гімназічная адукацыя выглядала вельмі падобна. Напачатку яны наведвалі адну ці некалькі пачатковых школаў у месцах свайго нараджэньня ці найбліжэйшых ваколіцах, а пасьля сканчвалі нейкі з эвангельскіх ліцэяў, зазвычай ў Шопране, Прэсбургу, Лявочы ці Прашаве. Гэтыя лютэранскія навучальныя ўстановы карысталіся ў тыя часы вельмі добрай рэпутацый, не ў апошнюю чаргу дзякуючы маладым настаўнікам, выпускнікам нямецкіх унівэрсытэтаў, што вярнуліся на радзіму з новымі ідэямі і навучальнымі мэтадамі. Нягледзячы на тое, што каралеўскія загады і школьныя пляны ня тычыліся пратэстанцкіх навучальных установаў, праграмы эвангельскіх ліцэяў адпавядалі зьместу навучаньня у падобных установах для каталікоў, актыўна выкарыстоўваючы іх найлепшы досьвед.

больш дэталяў

 

2009-11-28

Паходжаньне і адукацыя вышэйшай страты эвангельскай грамады гораду Пэшт у першай палове ХІХ стагодзьдзя (ч. 1)

Дасьледаваньне гісторыі розных хрысьціянскіх канфесіяў у Вугоршчыне да сёньняшняга дню моцна зьнітаванае з апісаньнем гісторыі цэркваў. Гэткае азначэньне справядліва тычыцца і дасьледаваньняў пратэстанцкіх цэркваў і грамадаў. Гэты артыкул ёсьць скарочанай часткай навуковага дасьледаваньня эвагельскай грамады ў Пэшце – групы, якая даволі добра распазнаецца сярод іншых – і мае на мэце паказаць асаблівасьці разьвіцьця эвагелістычнай грамады, стварэньне якой стала вынікам саступкі асьветніцкага абсалютызму. Цэнтральным ва ўсім дасьледаваньні ёсьць пытаньне таго, якое значэньне мае канфэсія ў дзяржаўна-палітычным і сацыяльным кантэксьце і, адпаведна, як будуецца ейная сыстэма ўзаемадачыненьняў зь іншымі суб'ектамі, а таксама як вызначаецца і разьвіваецца стратэгія разьвіцьця і выжываньня грамады як сацыяльнай адзінкі. Гэты артыкул факусуецца найперш на кіроўных чальцах эвагелістычнай грамады Пэшту, т.б. на тых сацыяльных элітах, што галоўным чынам вызначалі ўнутранае аблічча, лёс ды будучыню ўсяе гэтае супольнасьці.

больш дэталяў

 

2008-09-29

Практыка перамоваў: тэрарыстычны акт падчас мюзіклу “Норд-Ост” у маскоўскім тэатры на Дуброўцы 23-26 кастрычніка 2002 году

Перамовы з тэрарыстамі ёсьць вельмі цяжкім рашэньнем для кожнай дзяржавы і кожнага ўраду. Ужо ўласна факт вядзеньня перамоваў можа разглядацца як палітычная параза кіраўніцтва краіны, што можа справакаваць іншыя тэрарыстычныя акты. Зь іншага боку, адмова ад перамоваў азначае невыкананьне дзяржавай адной з галоўных сваіх задачаў – абароны ўласных грамадзянаў.

больш дэталяў

 

2007-05-22

ГКС Катавіцы: заўзятары кіруюць клюбам

27 лютага 2007 г. споўнілася 43 гады адной зь легендаў польскага клюбнага футболу – ГКС Катавіцы. Здавалася б, за адносна кароткі час свайго існаваньня клюб перажыў узьлёты і падзеньні, знаходзіўся на мяжы, што аддзяляла яго ад небыцьця, але вытрымаў, дзякуючы вельмі моцнай і нават апантанай падтрымцы ўласных заўзятараў.

больш дэталяў

 

бібліятэка: новае

 

2017-02-15 23:57:45

Belarusian Review, Special Jewish Issue, 2016

фармат: .pdf

2015-01-20 18:10:50

Крывія, №34-35, сьнежань 2014

фармат: .pdf

 

навіны

 

2016-09-18 | Выпушчаны на волю голас франтавіка і важака камсамольцаў Беларусі

2016-05-08 | Стаўленне да Халакосту ў Савецкім Саюзе і сучаснай Беларусі

2016-03-02 | Отношение к Холокосту в Советском Союзе и современной Беларуси

2015-11-19 | Роберт Міцкевіч: польска-літоўская спрэчка карысная Расіі

падзеі

 

2016-01-03 | Вайна і Халакост: дарослы свет вачыма дзяцей

2016-01-03 | Война и Холокост: взрослый мир глазами детей

2015-05-15 | Цэнзура ў як прадмет даследавання і інструмент пазнання пасляваеннай савецкай Беларусі

2015-02-02 | Алесь Краўцэвіч: з Расеяй трэба сябраваць з-за пагранічнай агароджы

права

 

2015-03-02 | Аляксандр Осіпаў: Беларусь, Малдова і Украіна дагэтуль выкарыстоўваюць перавагі савецкай сістэмы кіравання разнастайнасцю

2013-11-19 | Закон “Аб беларусах замежжа”: адзін крок да прыняцця

2013-06-11 | Алена Макоўская: беларусы замежжа – самы моцны прыхільнік Беларусі і яе культуры

2013-06-04 | Беларусь і Летува: ў пошуках гістарычнага кампрамісу ў спадчыне ВКЛ

эканоміка

 

2013-06-14 | Дэвід Марплз: Расія не пагражае незалежнасці Беларусі, а абмяжоўвае яе выбар

2011-05-26 | Ці патрэбная Беларуская АЭС? - інтэрвію з Аляксандрам Мілінкевічам

2008-08-04 | Рэгіянальная адчувальнасьць ў Эўрапейскім Валютным Зьвязе

2007-05-27 | Эканоміка Кыргызстану праз год пасьля “рэвалюцыі туліпанаў”

паліталёгія

 

2015-03-19 | Сяргей Далгаполаў: Збліжэнне Беларусі і ЕС ужо ажыццяўляецца ў эканамічнай сферы

2014-08-12 | Леанід Лыч: без сваёй мовы народ не стварае нічога арыгінальнага

2014-07-06 | а. Аляксандар Надсан: Беларусы павінны ісьці да Бога сваёй дарогай і на сваёй роднай мове

2013-12-26 | Беларусь і візавая лібэралізацыя

іншыя навукі

 

2015-11-23 | У пошуках беларускасці на паўднёвай Пскоўшчыне

2015-11-12 | Прастора: паміж Падляшшам і Сілезіяй

2015-06-06 | Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя (ч.2)

2015-06-06 | Ізноў пра Скарыну ў Падуі: прысутныя

 
   The_Point © 2007-2017. Усе правы абароненыя   

 

 

 

створаны Webrycy studio